Прамысловасць горада ў сярэдзіне 50-х гадоў прадстаўлялі прадпрыемствы саюзнага, рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання, а таксама арцелі рэспубліканскага і абласнога падпарадкавання.
У 1958 г. пачаў выпускаць газавыя пліты завод газавай апаратуры, які быў створаны на базе рамонтна-механічнай майстэрні і ліцейнага завода.
Рамонтна-механічны завод плошчай 530 м. кв. у г. Брэсце быў створаны ў 1951 г. на базе дызельнай станцыі Брэскай ЦЭЦ і рамонтна-механічнага цэха рамналэнерга. Першым дырэктарам быў прызначаны Ф. К. Гладкіх.У той час на заводзе працавала 59 чалавек, калектыў аднаўляў абсталяванне электрастанцый, разбуранае ў час вайны і рамантаваў абсталяванне на энергетычных прадпрыемствах.
У 1954 г. Г. У. Крамянчугскі быў прызначаны дырэктарам завода, абавязкі галоўнага інжынера выконваў малады інжынер-механік М. Ф. Іофе, накіраваны ў Брэст пасля заканчэння Беларускага палітэхнічнага інстытута.
Перад калектывам завода была пастаўлена задача забеспячэння няспыннай работы электрастанцый Беларусі і ўвод у дзеянне новых магутнасцей.
У канцы 50–х гадоў была распачата газіфікацыя рэспублікі. Актыўна вялося жыллёвае будаўніцтва, і новая прадукцыя была вельмі запатрабаваная. У кароткія тэрміны, усяго за 9 месяцаў, была падрыхтавана вытворчасць і выраблена першая газавая пліта. Значную дапамогу берасцейцам аказаў тады калектыў Львоўскага завода газавай апаратуры. Для прадпрыемства гэта стала сапраўднай рэвалюцыяй. Арганізавалі паточна – масаваю вытворчасць, асвоілі зусім новыя тэхналогіі: эмаліраванне, канвеерную зборку, халодную ліставую штампоўку. У першы год выпусцілі ўсяго 80 газавых пліт, канструкцыя іх была вельмі прымітыўнай, знешні выгляд просты, (выплуклыя , на высокіх ножках), а ўзровень тэхналогіі невысокі.
1957–1958 гг. знамянальныя для прадпрыемства, яны сталі яго другім нараджэннем – як завода газавай апаратуры.
Завод быў пераведзены ў ведамства Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі пры Савеце Міністраў БССР і ў 1958 г. пераіменаваны ў Брэсцкі механічны завод. Прадпрыемству неабходна было перайсці на выпуск газавай апаратуры. На заводзе працавала крыху больш за 200 чалавек.
Да 7 кастрычніка 1958 г. былі сабраны першыя 80 двухканфорачных газавых пліт. Працоўныя біяграфіі У. М. Чарневіча, А. Ф. Рудзінскага, І. У. Гуралюка, У. Л. Курэля, Ч. М. Пеўзнера і іншых супрацоўнікаў яскравымі старонкамі ўвашлі ў гісторыю завода.
У сувязі з гэтай падзеяй завод быў у 1959 г. перыіменаваны ў Брэсцкі завод газавай апаратуры са спецыялізацыяй па вырабе газавых калонак, прамысловых гарэлак і запасных частак да газавай апаратуры. На заводзе працавала ўжо 270 чалавек.
Літаратура:
1. Высота. «Газоаппарат» – «Гефест»: прошлое и настоящее / А. М. Волкович, В. И. Коновалюк, Л. Т. Крюк и др. Минск, 2002. 191 с. : [20 л.] ил.
2. Gefest : [каталог изделий завода «Брестгазоаппарат»]. 27 с. : ил.
3. «Брестгазоаппарат» // Беларусь созидающая : [фотоальбом] : в 2 т. Минск, 2010. Т. 2. С. 184–189.
4. «Брестгазоаппарат» // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7т.]. Минск, 2006. Т. 2. С.505.
5. «Брестгазоаппарат» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск,2009. Кн. 1. С. 137.
6. «Брэстгазаапарат» // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 3. С. 286.
7. СП ОАО «Брестгазоаппарат» // Предприятия города Бреста : библиогр. указ. / Брест. обл. библиотека им. М. Горького. Брест : Полиграфика, 2009. С. 94–99.
8. Беларуска-расійскае сумеснае ААТ «Брэстгазаапарат» // Памяць : Брэст :гісторыка-дакументальная хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 489–492.
9. Прамысловасць Брэста ў 1950–1990-я гады // Памяць : Брэст : гісторыка-дакументальная хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 478–483.
10. Брестский завод газовой аппаратуры. Минск, 1989. 24 с.
11. Трибулева, Е. Анатолий Морозов: «Я спокоен за завод» : 18 октября генеральный директор «Брестгазоаппарата» покинул свой пост / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2013. 18 окт. С. 1, 3.
12. Гурина, А. Экспортная передышка. Что вынудило «Брестгазоаппарат» уйти на летний отдых? / Анастасия Гурина // Брестский курьер. 2013. 18 июля (№ 29). С. 5.
13. Иоффе, М. «Люблю смотреть новостройки Бреста» : [почётный гражданин г. Бреста, заслуженный работник промышленности РБ о Бресте и о себе] / Михаил Фадеевич Иоффе // Вечерний Брест. 2008. 25 июля. С. 3.
14. Иоффе Михаил Фадеевич // Долготович, Б. Д. Почётные граждане белорусских городов : биогр. справочник / Б. Д. Долготович. Минск : Беларусь, 2008. С. 8.
15. «Брестгазоаппарат» в текущей пятилетке инвестирует в развитие производства $35 миллионов // Брестскій вестник. 2007. 19 июля. С. 11.
16. Сарычев, В. Михаил Иоффе – брестский FOREVER: директор «Газоаппарата» оставил свой пост / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2006. 11 окт. С. 1.
17. Опережая время // Валентинов, Ф. Золотая книга Беларуси : [очерки] / Филипп Валентинов. Минск : Парадокс, 2006. С. 137–147.
18. Астапова, Л. «С конкурентами соревнуемся в эффективности» : [зам. директора по вопросам финансово-экономич. службы СП ОАО «Брестгазоаппарат»] / Людмила Астапова ; беседовал Ю. Рубашевский // Вечерний Брест. 2006. 24 февр. С. 17.
19. Иоффе, М. «Помогло искусство дипломатии» : [ген. директор СП ОАО «Брестгазоаппарат» в канун 55-летия предприятия] / Михаил Фадеевич Иоффе ; беседовал В. Сарычев // Вечерний Брест. 2006. 22 февр. С. 8.
20. Борщевский, Н. Высота «Гефеста» / Н. Борщевский // Вечерний Брест. 2006. 17 февр. С. 4.
21. Борщевский, Н. У «Гефеста» под опекой : [социальная защита работников СП ОАО «Брестгазоаппарат»] / Н. Борщевский // Вечерний Брест. 2006. 22 февр. С. 9.
22. Винярский, С. Юбилей брестской газплиты / Сергей Винярский // Вечерний Брест. 2003. 5 нояб.
23. Гражданин Бреста – это звучит почетно : [о присвоении ген. директору СП ОАО «Брестгазоаппарат» М. Ф. Иоффе звания «Почетный гражданин города»] // Брестский курьер. 2002. 6–10 окт. С. 2.