Выстава керамікі «Спадчына ў дзіцячых далонях»

Выстава керамікі «Спадчына ў дзіцячых далонях» ўдзельнікаў узорнай студыі «Крокі» Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Брэста ў «Арт-прасторы бібліятэкі».

Экспазіцыя аб’ядноўвае шчырасць дзіцячага погляду са старажытным мастацтвам керамікі. Галоўная ідэя – пераемнасць пакаленняў, дзе гліна становіцца злучным звяном паміж гістарычным мінулым і сучасным уяўленнем дзіцяці.