Воробьёв Анатолий Михайлович


Беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, балетмайстар,
рэжысёр, 
заслужаны работнік культуры Беларусі, 
народны артыст Беларусі,
Ганаровы грамадзянін г. Брэста

Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч – беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, галоўны балетмайстар заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца «Радасць», заслужаны работнік культуры Беларусі, народны артыст Беларусі.

Нарадзіўся ў в. Люшнева Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Танцаваць пачаў на радзіме, у гарадскім Доме піянераў. У дзевятнаццаць гадоў паехаў заваёўваць сталіцу.

Анатоль Міхайлавіч пачаў сваю творчую дзейнасць 26 кастрычніка 1959 года артыстам Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі.

У хуткім часе паступіў у танцавальную групу народнага хора Беларусі пад кіраўніцтвам Г. Цітовіча, дзе працаваў каля пяці гадоў. Працаваў у розных творчых калектывах: артыстам Дзяржаўнага ансамбля танца Кубані, стварыў ансамбль танца «Юность» у Баранавічах.

З 1967 года кіраўнік Брэсцкага народнага ансамбля «Радасць».

Вучыўся ў Вышэйшай прафсаюзнай школе Усерасійскага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў у Ленінградзе (1984-1986).

Менавіта пад яго кіраўніцтвам калектыў дасягнуў мастацкіх вышынь выканальніцкага майстэрства і атрымаў ганароваыя званні і прэміі, стаў лаўрэатам.

Анатоль Міхайлавіч ажыццявіў шэраг харэаграфічных пастановак з выкарыстаннем беларускага танцавальнага фальклору «Палескае вяселле», «Радасць працы», «Свята на Палессі», «Дажынкі», «Валёнкі», «Сувенір» і інш. Падрыхтаваў больш за 20 канцэртных праграм.

25 гадоў Анатоль Вараб’ёў з’яўляецца рэжысёрам масавых тэатралізаваных прадстаўленняў і свят, канцэртных праграм гарадскіх і абласных мерапрыемстваў. У 1985 годзе быў галоўным рэжысёрам гала-канцэрта ІІІ фестываля мастацкай самадзейнасці сацыялістычных краін, балетмайстарам-пастаноўшчыкам фальклёрнага свята ў Каломенскім на ХІІ Сусветнам фестывале моладзі і студэнтаў у Маскве і харэаграфічнага нумара Беларусі на сцэне Палаца з’ездаў у Маскве на святкаванні 70-годдзя Вялікага Кастрычніка. Рэжысёр канцэртных праграм на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы «Дажынкі» (г. Пружаны, 2003), творчай справаздачы Брэсцкай вобласці (Мінск, 2008) і інш.

Анатоль Вараб’ёў на працягу 9 год быў дэпутатам гарадскога Савета. Узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі 1978 год.

У 1981 годзе ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларусі, Украіны, медалямі за заслугі перад Бяла-Падляскім і Люблінскім ваяводствамі Польшчы, быў членам грамадскага савета па культуры пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, у 1975 годзе прысвоена званне заслужаны работнік культуры Беларусі, у 1987 удастоены звання народны артыст Беларусі, у 2002 годзе ўзнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны.

Літаратура:
1. Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2011. Т. 2. С. 209–210.
2. Воробьёв Анатолий Михайлович // Регионы Беларуси : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1 : Брестская область, кн. 1. С. 248.
3. Воробьёв Анатолий Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 806.
4. Воробьёв Анатолий Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Минск, 2006. Вып. 3. С. 75.
5. Воробьёв Анатолий Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2005. Минск, 2005. Т. 2. С. 65.
6. Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч : [карот. інфарм.] // Памяць. Брэст : гіст.- дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 621.
7. Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч / П. А. Жмайлiк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 1996. Т. 3. С. 507.
8. Брэсцкі заслужаны аматарскі ансамбль танца «Радасць»// Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2011. Т. 2. С. 73.
9. Брестский заслуженный любительский ансамбль танца «Радость» / А. М. Воробьёв // Регионы Беларуси : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1 : Брестская область, кн. 1. С. 177.
10. «Радость» // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 317.
11. Брэсцкі народны ансамбль танца«Радасць» / Л. М. Баярышава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 498.
12. Баранавіцкі народны ансамбль танца «Юнацтва» / Т. М. Курыла// Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 287.
13. Ансамбль танца «Радасць» : заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь. – Брэст : [б. в.], 2012. – [2] л.
14. Ансамбль танца «Радасць» : заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь / тэкст: А. М. Вараб’ёў, С. І. Гуляева.  Брэст : Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, 2007. 14 с.: іл.
15. Воробьев, А. Анатолий Воробьев: «Наутро я узнал, что значит проснуться знаменитым» / А. М. Воробьев ; [беседовала] Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2016. 15 апреля. С. 5.
16. Шеламова, Т. Танцевальный марафон : [о народном артисте Беларуси, руководителе народного ансамбля танца «Радость» А. М. Воробьёве] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2011. 28 октября. С. 7.
17. Шеламова, Т. Шанхайская гастроль : [о гастролях ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК в г. Шанхае (Китай) в рамках работы выставки «ЭКСПО-2010» (1–10 мая)] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2010. 14 мая. С. 3.
18. Новаковская, А. «Радость» умеет дарить радость : [о заслуженном коллективе Республики Беларусь ансамбле танца «Радость» Брестского ГДК] / Анна Новаковская // Брестский вестник. 2010. 25 марта. С. 1.
19. Данилова, Е. Встречайте «Радость»! : [о заслуженном ансамбле танца «Радость» Брестского ГДК] / Елена Данилова // Заря. 2009. 17 сентября. С. 8.
20. Андреева, М. В Пинске «Радость» : [о концерте заслуженного ансамбля песни и танца «Радость» Брестского ГДК в Пинском ГДК] / М. Андреева // Полесская правда. Пинск, 2008. 16 февраля. С. 8.
21. Вараб’ёў, А. Анатоль Вараб’ёў: «Званамі радасці» будзіць людзей» / А. Вараб’ёў ; [гутарку запісала Алена Капачова] // Народная трыбуна. 2007. 28 ліпеня (№ 30). С. 12.
22. Шеламова, Т. Выше радуги : [о 45-летии заслуженного ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК; худож.рук. А. М. Воробьёв] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2007. 16 мая. С. 7.
23. Кульбака, А. Планета «Радость» : [о 45-летии заслуженного ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК; руководитель А. М. Воробьев] / Александр Кульбака // Брестский вестник. 2007. 17 мая. С. 5.
24. Шеламова, Т. Самый лучший проект Анатолия Воробьёва : [руководителю ансамбля «Радость» А. М. Воробьёву 65 лет] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2006. 27 октября. С. 6.
25. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв: «В вопросах культуры не надо наивных суждений» / А. Воробьёв ; интервью вела Т. Шеламова // Вечерний Брест. 2006. 18 января (№ 5). С. 4.
26. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв: «Мы просто обязаны возвысить хлебороба…» / А. Воробьёв ; интервью вела Ада Архипова // Заря. 2003. 26 августа. С. 1–2.
27. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв : «Мажорная мелодия для сжатого поля» / А. Воробьёв ; интервью вела Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2003. 3 октября. С. 3.
28. Шеламова, Т. В Италии думай о «дажынках» : [о выступлении народного ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК в Италии; худож. рук. А. М. Воробьев] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2003. 8 августа. С. 3.
29. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв : «Артисты должны нести людям радость» / А. Воробьёв ; интервью вела Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2002. 11 октября. С. 1.
30. Архипова, А. «Значит я на правильном пути…» : [Анатолий Воробьёв удостоен ордена Ф. Скорины] / Ада Архипова // Заря. 2002. 10 октября. С. 2.
31. Шеламова, Т. В бассейне с Мадонной : [о поездке народного ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК на междунар. фестиваль фольклора в Швейцарии и Франции] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2002. 6 сентября. С. 4.
32. Шеламова, Т. Кумиры миллионерши, или Почему мадам Шадо ангажирует «Радость» : [о народном ансамбле танца «Радость» Брестского ГДК; руководитель А. М. Воробьев]/ Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2002. 17 мая. С. 8.
33. Шеламова, Т. «Радость» без шор : [о концерте народного ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК к 40-летию коллектива] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2002. 22 мая. С. 3.
34. Натхнення Вам, маэстра! : [пра кiраўнiка народнага ансамбля танца «Радасць» Брэсцкага ГДК А. М. Вараб’ёва] // Народная трыбуна. 2001. 27 кастрычніка.
35. Архипова, А. «Я бы повторил свою долю…» : [о народном артисте Республики Беларусь Анатолии Воробьёве] / Ада Архипова // Заря. 2001. 30 октября.С. 2.
36. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв: «Ведущий коллектив имеет право на почести» // Вечерний Брест. 2000. 27 октября. С. 3.
37. Глущенко, Т. Посеешь «Радость» покоришь мир : Анатолию Воробьёву всего 40, столько он на сцене / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 1999. 29 октября. С. 2.