Устинович Нина (Усціновіч Ніна). Брэсту

Ранкам, калі прачынаецца горад
І напаўняеца гукамі дня,
Сэрца маё ім сугучна ўторыць,
Радасцю струны яго ўсе звіняць.
Чуецца хлеба гарачага пах,
Бачу: уводдалі кранам дзяўчына
З песняю цэглу ўздымае на гмах.
Мчацца машын па асфальце калоны,
Лёгкі, плыве самалёт увышыні,
Горад мой любы, горад зялёны
Ты прада мной, як тварэц-працаўнік.