Электронное обращение
Авторизация
У дзіцячай бібліятэцы ў рамках рэспубліканскага праекту «Кожную пятніцу – роднае, сваё» адбылося сапраўднае свята роднай мовы і фальклору – тэатралізаваныя чытанні «Час беларускай казкі». Галоўнай падзеяй сустрэчы стала знаёмства з Вольгай Сандрыкавай, вядомай брэсцкай казачніцай і лялечным майстрам, і яе гісторыяй «Як звяры вясну гукалі».