Творчая сустрэча з Кацярынай Хадасевіч-Лісавой

Творчая сустрэча ў рамках праекта «Кніжнае святло «Звязды» з сучаснай беларускай пісьменніцай, аўтаркай кніг для дзяцей і падлеткаў – Кацярынай Хадасевіч-Лісавой – прайшла ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна 9 кастрычніка. Зацікаўленымі слухачамі сталі вучні сярэдняй школы № 15 і пачатковай школы № 6.

«Загадка прынцэсы Агнэсы», «Прыгоды лісачкі Красуні», «Таямніца зачараванага балота», «Сакрэты аднаго каралеўства», «Гаспадыня Ліловага цмока. Помста Змрочнага птаха» – гэтыя і другія цікавыя творы ўжо даўно падабаюцца хлапчукам і дзяўчынкам. На гэты раз Кацярына Хадасевіч-Лісавая прадставіла маленькім чытачам сваю новую кнігу «Вухуцік. Міжпланетны ваяж».

– Тэлепорт існуе! Адпраўляйцеся ў міжпланетнае падарожжа, сябры! Вас чакае цудоўная касмічная вандроўка і фантастычна-прыгодніцкая гісторыя пра дзяўчынку з Зямлі і іншапланетніка з таямнічай Вухуціі, – сцвяржае пісьменніца.

Таксама Кніжная Фея падзялілася сваім багатым творчым вопытам, расказала пра гісторыю стварэння і герояў апошніх кніг.