Берасцейскім родным краем
Шчыра сэрцам ганаруся,
Велічава ўслауляю
Шляхда зорнай Беларусі.
На зямлі і ў паднябессі,
На касмічных тых высотах,
Наша славіцца Палессе
Дружбай, песняй і работай.
Дзе б ні быў – міле вяртанне
На дамашнюю прапіску,
Вокны свецяцца каханнем,
Ці здалёку, ці то зблізку.
Брэсцкіх вуліц і бульвараў
Упрытожаны алеі.
Памяць вечная ахвярам
Гераічнай цытадэлі.
Думкай хуткай акрыляю
Край любімы, самабытны,
Без цябе жыцця не знаю:
Лунінец вышынь гранітных,
Пінск - палесская сталіца,
I Бяроза, і Пружаны,
Камянецкая крыніца,
Маларыта, Кобрын, Янаў.
Да спадобы кожны звычай
У жыццёвай нашай долі.
Побач Жабінка, Драгічын,
На Гарыні слаўны Столін.
Ленты рэк, азёраў блюдца
Алімпійкаю павіты.
Скарбам продкі адгукнуцца-
Белавежай знакамітай.
Мне з Баранавіч навекі
Прыгажосць любві і лета.
I пяюць няспынна рэйкі
На пяці напрамках свету.
Вабяць Ляхавіч прасторы,
Ганцавіцкі шум дубровы,
Івацэвічаў узоры...
Край мой светлы, ганаровы.
Берасцейскім родным краем
Шчыра сэрцам ганаруся,
Вёлічава ўслауляю
Шляхда зорнай Беларусі.
Берестейский календарь