Гайдучик Сергей Миронович


Mовазнаўца-германіст, даследчык пытанняў тэорыі нямецкай мовы, праблем яе выкладання, аўтар шэрага манаграфій, доктар філалагічных навук, прафесар

 

 беларускі

Сяргей Міронавіч нарадзіўся 20 студзеня 1915 г. у г. Брэсце. У 1936 г. скончыў Вышэйшае камерцыйнае вучылішча ў Кракаве, пасля ў 1937 г. вучыўся на дзяржаўных педагагічных курсах для выкладчыкаў у Варшаве.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны з 1946 па 1955 гг. настаўнічаў, выкладаў у Гродзенскім педагагічным інстытуце замежных моў, а з 1962 па 1983 гг. выкладчык Мінскага інстытута замежных моў. У 1973 г. атрымаў званне доктара філалагічных навук, з 1978 Сяргей Міронавіч – прафесар.

Даследаваў праблемы тэорыі нямецкай мовы (пераважна фонастылістыкі), распрацоўваў методыку выкладання замежных моў.

Аўтар прац: “Прасадычная сістэма сучаснай нямецкай мовы” (1972), “Тэарэтычная фанетыка нямецкай мовы” (1981). Сааўтар “Практычнай фанетыкі нямецкай мовы” (ч. 1, 1984). і інш. Пад яго навуковым кіраўніцтвам падрыхтавана цэлае пакаленне беларускіх вучоных-германістаў.

Памёр Сяргей Міронавіч Гайдучык у студзені 1984 г.

Літаратура:

1. Гайдучик Сергей Мирович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 263.

2. Гайдучик Сергей Мирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 867.

3. Гайдучык Сяргей Міронавіч / Е. В. Зарэцкая // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 438.

4. Черепица, В. Н. Идеологические кампании в Гродненском госпединституте (1946–1949 гг.) : [упомянут С. М. Гайдучик] / В. Н. Черепица // Регионалистика : сб. науч. трудов / ГрГУ им. Я. Купалы. Гродно, 2008. С. 151–175.

Гайдучик, С. М.Практическая фонетика немецкого языка : учеб. пособие для студ. ин-тов и ф-тов ин. яз. : в 2 ч. Ч. 1 / С. М. Гайдучик, Е. В. Зарецкая. Минск, 1984. 238 с. : рис., табл.

Гайдучик, С. М. Теоретическая фонетика немецкого языка : учеб. пособие для ин-тов / С. М. Гайдучик. Минск, 1981. 156 с.

Гайдучик, С. М. Просодическая система современного немецкого языка / С. М. Гайдчик. Минск, 1972. 108 с.

Гайдучик, С. М. Обучение произношению в языковых вузах / С. М. Гайдчик // Коммуникация и обучение иностранным языкам : республ. межвед. сб. Минск, 1970. С. 183–196.