Средняя школа №1 (1944)

Школа пачала працаваць з 1 верасня 1940 г. Змяшчалася яна ў старым драўляным будынку па вул. Куйбышава. Першым дырэктарам школы быў Макаеў Кандрацій Філімонавіч. Ён загінуў пры вызваленні г. Гомеля 1943/11/22 г. Першая завуч школы – Кавалёва Зінаіда Сцяпанаўна. Пасля вайны яна працавала загадчыцай гарадскога адзела народнай адукацыі, дырэктарам СШ № 2.

У цяперашні 2-х павярховы будынак школа пераехала ў пачатку сакавіка 1941 г. Тады ў школе было 10 класных пакояў. У час вайны будынак згарэў. Пасля вайны школа размяшчалася па вул. Савецкай, 78. Першы пасляваенны дырэктар – Канавалава Наталля Аляксееўна, завуч – Дранько Пётр Васільевіч.

У 1944 – 1945 гг.учальным г. ў ёй вучылася 226 вучняў і працавала 15 настаўнікаў. З 1945 па 1954 гг. дырэктарам школы быў Казлоў Іван Сцяпанавіч. Школа была беларускамоўнай. Будынак школы быў адноўлены ў першапачатковым выглядзе ў сакавіку 1946 г.

Першы выпуск 10-х класаў адбыўся ў 1948 г. Скончылі школу 13 чалавек, з іх медалём былі  узнагароджаны 2 чалавекі. Залатыя медалі атрымалі Галіцкі В. (потым ён стаў ваенным), Лугаўцова А. (яна стала лекарам).

На працягу 30 гадоў (з 1954 па 1984 гг.) дырэктарам школы працавала Літвінава Ніна Георгіеўна. У 1959 г. школа пашырылася за кошт пабудовы трэцяга паверха. У 1975 г. зроблена прыбудова разам з актавай залай, бібліятэкай, навучальнымі кабінетамі, спартыўнай залай. У 1982 г. дабудавалі школьную сталовую.

Школа была двойчы ўдзельніцай ВДНХа (залаты і срэбны медалі), неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі. У 1978 г. школе было прысвоена імя Абаронцаў Брэсцкай крэпасці.

З 1 верасня 1992 г. на базе школы пачала працу гімназія. Выкладаліся 6 замежных моў (англійская, французская, нямецкая, іспанская, італьянская, польская). Былі ўрокі радыёэлектронікі, дамазнаўства, гісторыі рэлігіі, філасофіі, урокі танцаў, плавання, усходняй барацьбы, разьбы па дрэве.

На працягу многіх год пры школе працуе «Музей баявой і працоўнай славы», які быў адчынены ў 1969 г. За час яго існавання ў ім пабывала вельмі шмат людзей: ад дзяцей 6-7 гадовага ўзросту да ветэранаў вайны. Былі Героі Савецкага Саюза: лётчык-касманаўт Пётр Клімук, лётчык Аляксей Марэс’еў. Пабывалі дэлегацыі Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Балгарыі, Германіі, В'етнама, Кубы, Чылі, Нарвегіі і інш. У 1976 г. музей быў вымушаны вызваліць памяшканне і пераехаць паверхам ніжэй (раней ён размяшчаўся на 3-м паверсе). У 1980 г. музею было прысвоена званне «Народнага». 18 мая 2002 г. адбылося трэцяе адкрыццё музея ў дадзеным памяшканні. Нязменным кіраўніком музея была Жураўлёва Зінаіда Сяргееўна.

Сёння навучальная ўстанова гімназія № 1 забяспечвае павышаны ўзровень вывучэння матэматыкі, фізікі, інфарматыкі, рускай і беларускай моў, хіміі і біялогіі, адчынены профільныя класы.

Літаратура:
1. Вінцкевіч, Л. Сыны – іх гонар : [Аб традыцыі гімназіі №1 арганізоўваць сустрэчы з жанчынамі, дзецьмі якіх ганарацца бацькі, школа, краіна] / Лідзія Вінцкевіч // Народная трыбуна. 2005.12 ліст.
2. Грышкевіч, С. Брэсцкія гімназісты стварылі электронны падручнік / С. Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2007. 14 красав. – С. 16.
3. Корзун, А. «Белая рысь» и другие интеллектуалы : [ научное общество гимназии №1 стало лауреатом премии «Специального фонда президента РБ по социальной поддержке одарённых учащихся  и студентов»] / Антон Корзун // Вечерний Брест. 2005. 28 янв.
4. Палюшик, О. «Полюс боли и мужества война очертила свинцом…» : [о музее боевой и трудовой славы при гимназии №1] / Ольга Палюшик, Лидия Винцкевич // Брестский вестник. 2006. 15 июня.
5. Пиленко, Д. Ученье – свет. И за него платят. : [ о присуждении именных стипендий лучшим ученикам гимназии №1] / Дарья Пиленко // Вечерний Брест. 2003. 15 окт.
6. Рубашевский, Ю. Гимназия-именница : [ о 15-летии гимназии №1] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2007. 21 нояб.
7. Суворов, А. Научные опыты с видом на завтра : Вполне успешно их поставили в первой гимназии г. Бреста / Александр Суворов // Вечерний Брест. 2000. 20 дек.
8. Трибулева, Е. Увлекательные задачки жизни : [ Т. С. Исаенко, первая директор гимназии №1 г. Бреста] / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2010. 23 апр. С. 9.
9. Хорошко, Н. Музей рассказывает и воспитывает : [о музее боевой и трудовой славы при гимназии №1] / Николай Хорошко // Заря. 2003. 18 нояб.