Свята роднага слова

Штогод у першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца нацыянальнае свята – Дзень беларускага пісьменства. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. Упершыню, у 1994 годзе, свята праходзіла ў старажытным Полацку.

У 2026 годзе фестываль духоўнасці і нацыянальнай культуры адбыўся на гасціннай магілёўскай зямлі – эстафету галоўнага кніжнага свята краіны прыняў самы ўсходні горад Беларусі – Касцюковічы. Тут нарадзіліся народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў і народны пісьменнік Іван Чыгрынаў, беларускія паэты Алесь Пісьмянкоў і Аляксей Русецкі – усяго амаль тры дзясяткі літаратурных імёнаў.

Сваімі ўражаннямі аб ХХХIII Дні беларускага пісьменства з навучэнцамі ліцэя №1 імя А. С. Пушкіна падзялілася ўдзельнік свята, загадчык аддзела абанемента цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. С. Пушкіна, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ірына Фаміна. Ірына Сцяпанаўна пазнаёміла моладзь з сёлетнімі лаўрэатамі Нацыянальнай літаратурнай прэміі и пісьменнікамі, узнагароджанымі ганаровым нагрудным знакам «За вялікі ўклад у літаратуру», расказала аб удзеле ў свяце дэлегацыі Першага рэгіёна, зачытала творы са сваёй кнігі «Вероятности», якая ўвайшла ў лік фіналістаў Нацыянальнай прэміі. Пісьменніца падрабязна адказала на пытанні навучэнцаў ліцэя і іх настаўнікаў.