Гэту бальніцу ў Брэсце ведае, напэўна, кожны, нават калі ён належыць да ліку шчасліўчыкаў з жалезным здароўем. Напэўна таму, што яна размешчана ў самым цэнтры горада па вул. Леніна і пабудавана яшчэ «за польскім часам», за выключэннем хіба што новага корпуса, пабудаванага ў 1990 г.
Гісторыя бальніцы бярэ свае вытокі з далёкіх 30-х гадоў ХХ стагоддзя. Будынак бальніцы быў пабудаваны ў 1935 г., у ім тады змяшчалася станцыя па аказанню хуткай дапамогі бальным і пасля рэканструкцыі, ў 1939 г., мела 250 ложкаў.
На перыяд устанаўлення савецкай улады ў Брэсце налічвалася 2 бальніцы, 2 амбулаторыі, адзін кантрольна-венерычны пункт і ўсяго 10 – 16 ўрачоў. У 1940 г. колькасць ложкаў у дзвух бальніцах павялічылася да 360, а урачоў да 29.
У тым жа 1940 г. была праведзена рэканструкцыя і будаўніцтва бальніцы з мэтай павялічыць яе да 500 ложкаў. Усе работы па рэканструкцыі і будаўніцтву ўзначальвала Марыя Нікіфараўна Гарбаценка, якая займала пасаду загадчыка аддзела аховы здароўя пры гарвыканкаме. У 1940 г. была адкрыта станцыя хуткай дапамогі.
Гады фашысцкай акупацыі нанеслі вялікія страты не толькі эканоміцы горада. Была разбурана сістэма медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, якая стваралася намаганнямі ў першую чаргу медыцынскіх работнікаў.
Калі ў 1944 г. горад быў вызвалены, пытанні аховы здароўя займалі асаблівае месца сярод першачарговых задач. У будынку бальніцы зноў размясцілася бальніца, якая атрымала статус абласной і была пашырана да 300 ложкаў, у 1965 – да 400.
11 верасня 1974 г. яна была перайменавана ў гарадскую бальніцу.
У сярэдзіне 1970-х гадоў у гарадской бальніцы сфарміраваўся працаздольны калектыў. Бальніца выйшла ў лік перадавых устаноў і была ўзнагароджана Памятным знакам ГК КПБ, Ганаровым вымпелам савецкага фонду міра, граматай Міністэрства аховы здароўя БССР. У бальніцы існаваў брыгадны метад працы ўрачоў, які забяспечваў якасць і эфектыўнасць работы. Важным звяном у арганізацыі медыцынскага абслугоўвання была хуткая і неадкладная медыцынская дапамога. Удасканаленне яе арганізацыі было актуальна ў сувязі з ростам сардэчна – сасудзістай паталогіі, траўматызму. Арганізацыя спецыялізаваных брыгад, забяспячэнне іх неабходнымі медыкаментамі і медыцынскім абсталяваннем дазвалялі аказваць эфектыўную дапамогу на дашпітальным этапе.
Брэсцкая гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі была створана 1 кастрычніка 1976 г. на падставе загаду аблздраўаддзела № 270 ад 17 верасня 1976 г, на 300 ложкаў, са студзеня 2011 г. бальніца разлічана на 242 койкі, у тым ліку рэанімацыйнае аддзяленне на 12 ложкаў.
З 1975 г. па 1980 г. былі дасягнуты значныя поспехі ў рабоце хуткай дапамогі. Колькасць выязных брыгад павялічылася з 9 у 1976 г. да 17 у 1980г. З мэтай набліжэння меддапамогі да насельніцтва і паляпшэння яе якасці ў 1981 г. была адкрыта падстанцыя хуткай дапамогі.
На пачатак 1986 г. бальніца мела 7 лячэбных аддзяленняў і 3 дапаможных аддзяленні. Працавалі 59 лекараў, 149 работнікаў сярэдняга медыцынскага персаналу.
Спецыфіка працы дадзенай лячэбнай установы ў тым, што сюды паступаюць пацыенты, якім патрабуецца менавіта экстраная дапамога: з інфарктамі, інсультамі, ранамі сэрца і іншых жыццёва важных органаў, хірургічнымі захворваннямі брушной паражніны.
У цяперашні час гэта трохпавярховы галоўны адміністрацыйны корпус бальніцы, які быў пабудаваны ў 1936 – 1937 гг. У 1989 –1990 гг. пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю прыбудова. Будынак бальніцы з'яўляецца гісторыка – культурнай каштоўнасцю стылю канструктывізма. Стацыянарная дапамога аказваецца ў наступных аддзяленнях: прыёмнае аддзяленне, 1-е хірургічнае аддзяленне, 2-е хірургічнае аддзяленне, траўматалагічнае аддзяленне, кардыялагічнае аддзяленне, неўралагічнае аддзяленне, аддзяленне рэанімацыі і анестэзіялогіі, клініка – дыягнастычная лабараторыя, іншыя дыягнастычныя кабінеты і службы, а таксама адміністрацыя бальніцы.
У бальніцы арганізаваны: кругласутачная служба рэнтгенолага, неўрапатолага, урача-эндаскапіста і яшчэ шэраг спецыялістаў. Кругласутачна працуе пост міліцыі.
Зараз гэта бальніца называецца – Установа аховы здароўя «Брэсцкая гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі», мае адну падведамную ўстанову – Станцыю хуткай медыцынскай дапамогі.
Бальніца мае наступныя падраздзяленні: 1-е і 2-е хірургічнае аддзяленні; анестэзіялагічнае аддзяленне; кардыялагічнае аддзяленне; неўралагічнае аддзяленне; прыёмнае аддзяленне: рэнтгеналагічнае аддзяленне; траўматалагічнае аддзяленне; фізіятэрапеўтычнае аддзяленне; эндаскапічнае аддзяленне. Пры бальніцы працуе кабінет ультрагукавой дыягностыкі; кабінет функцыянальнай дыягностыкі; клініка-дыягнастычная лабараторыя. Бальніца разлічана на 250 ложкаў.
Акрамя таго на тэрыторыі бальніцы працуе кругласутачны траўматалагічны пункт. У цокальным паверсе будынка знаходзяцца харчаблок і склады ГА. У асобных будынках на тэрыторыі бальніцы знаходзяцца пабудаваная адначасова з прыбудовай кіслародна-размеркавальная станцыя, дэзкамера, склады і бойлерная.
Клопат пра здароўе людзей, павышэнне ўзроўню і якасці медыцынскага абслугоўвання насельніцтва – галоўная задача работнікаў бальніцы.
У розныя годы галоўнымі лекарамі тут працавалі, такія дактары як, Васіль Кісцень, Алег Вялічка, Валянцін Мілашэўскі, зараз установу ўзначальвае – Галаўко Вадзім Аляксеевіч.
У бальніцы працуюць лекары экстра-класа, такія як : Максімчук Віталь Іосіфавіч, Карагода Алена Іванаўна, Церашчук Уладзімір Пятровіч, Сарока Яўген Аляксеевіч, Швергалава Ірына Уладзіміраўна, Казакова Таццяна Яўгенаўна, Дудзік Аксана Аляксееўна, Хромава Алена Веніямінаўна, Барысевіч Аляксандр Віктаравіч, Базан Мікалай Леанідавіч, Зайчук Таццяна Аркадзьеўна, Цароў Сяргей Уладзіміравіч, Хільчук Людміла Уладзіміраўна, Чарнякоў Вадзім Мікалаевіч і інш.
Літаратура:
1. Больницы // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 113 – 115.
2. Больница скорой медицинской помощи городская // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 95 – 96.
3. Ахова здароў’я // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка ў 2 кн. Мінск, 1997. Кн.1. С. 319 – 320.
4. Галімава, Н. П. Ахова здароў’я / Н. П. Галімава // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка ў 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 548 – 558.
5. Коршак, М. А. Сістэма аховы здароўя ў 1944-1948 гг. / М. А. Коршак // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка ў 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 382 – 383.
6. Ярацэвiч, Г. М. Урачэбная дзейнасць на Брэстчыне ў 1921-1939 гадах / Г. М. Ярацэвiч // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка ў 2 кн. Мінск, 1997. Кн.1. С. 243 – 244.
7. Трибулева, Е. «Неотложка» становится респектабельной / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2003. 28 февр.
8. Величко, О. «Обязанностей много, задача одна – охрана здоровья людей» : [интервью с главным врачом Брестской больницы скорой помощи] / Олег Величко ; записал А. Логвинович // Заря. 2004. 28 авг. С.3.
9. Шеламова, Т. Возвращение по мировому стандарту : [реанимационное отделение горбольницы скорой медицинской помощи] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2005. 30 нояб.
10. Кряквин, А. Здесь возвращают людям жизнь : Обновлённое реанимационное отделение горбольницы скорой медицинской помощи открылось после реконструкции / Алексей Кряквин // Вечерний Брест. 2006. 15 март. С. 1,5.
11. Охремук, Л. На европейском уровне : В Бресте после реконструкции открылось реанимационное отделение городской больницы скорой медицинской помощи / Лариса Охремук // Заря. 2006. 14 март. С. 1.
12. Милошевский, В. «К полновесному «полтиннику» многое оцениваешь по-иному» : [интервью с главным врачом Брестской городской больницы скорой помощи] / В. Милошевский ; беседу вела Л. Волынчук // Вечерний Брест. 2010. 6 окт. С.6.
13. Петровский, В. Самые здоровые – в больнице «скорой помощи» : [Главный врач Брестской городской больницы скорой помощи Валентин Милошевский] / В. Петровский // Брестский вестник. 2010. 25 март. С.8.