Гісторыя Брэсцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча імя Д. М. Карбышава пачалася ў першыя пасляваенныя гады.
Па рашэнню Савета Міністраў СССР у жніўні 1947 г. у горадзе над Бугам адкрылі спецыялізаванае рамеснае вучылішча швейнікаў, а ў лютым наступнага года ў будынку на вуліцы Кірава ўжо пачыналі сваё навучанне 310 дзяцей-сірот ад 12 да 15 гадоў з адукацыяй 3-5 класаў. Гэта былі выхаванцы дзіцячых дамоў.
Першым дырэктарам новай навучальнай установы прызначылі Рыгора Ігнаценка, а яго намеснікам па вучэбна-выхаваўчай рабоце стала Фаіна Тронкіна, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі і Вялікай Айчыннай вайны 2 ступені. У той час дзяўчынкі ў вучылішчы насілі шынелі, паяснічныя рамяні, шапкі-вушанкі і яловыя чаравікі. У канцы саракавых гадоў дырэктарам па вучэбна-вытворчай рабоце быў Данііл Тамковіч, старэйшым майстрам Андрэй Чаканаў, майстрамі вытворчага навучання – Кірыл Пратасевіч, Мікалай Кучынскі, Ганна Семукова, выкладчыкамі працавалі Валянціна Ласковіч, Клаўдзія Арлова, Маргарыта Каліта. У вучылішчы не было ні аднаго выкладчыка з вышэйшай адукацыяй, ні аднаго дыпламаванага майстра. У 1951 г. 217 выпускнікоў паспяхова скончылі вучылішча і іх накіравалі на працу ў розныя куткі Савецкага Саюза.
У 1962 г. вучылішча было перайменавана ў гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча №26. 60-я гады 20 стагоддзя паклалі пачатак карэнных пераўтварэнняў сістэмы дзяржаўных працоўных рэзерваў СССР. Галіны беларускай прамысловасці, якія бурна развівалісь, мелі патрэбу ў кваліфікаваных рабочых для машынабудавання і транспарту, сельскай гаспадаркі і будаўніцтва. Адначасова ствараліся новыя прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы па падрыхтоўцы рабочых для харчовай, хімічнай, тэкстыльнай галін.
У 1973 г. адбылося новае перайменаванне, у выніку якога навучальная ўстанова стала называцца: тэхнічнае вучылішча бытавога абслугоўвання. Пастановай Савета Міністраў БССР № 147 ад 14 мая 1979 г. вучылішчу было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Міхайлавіча Карбышава. А ў 1984 г. стала – «Сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча №26 бытавога абслугоўвання насельніцтва імя Д. М. Карбышева».
У навучальнай установе рыхтавалі спецыялістаў па наступных спецыяльнасцях: закройшчык; кравец; раскройшчык, швачка, прадпрымальнік. Навучэнцы, якія паспяхова скончылі вучылішча, маглі працягнуць навучанне ў Віцебскім індустрыяльна-педагагічным каледжы, Баранавіцкім дзяржаўным каледжы лёгкай прамысловасці, Мінскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы па спецыяльнасцях «Тэхналогія швейнай вытворчасці» і «Мадэляванне і канструяванне швейных вырабаў».
У 1997 г. вучылішча атрымала Дыплом І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за першае месца ў рэспубліканскім конкурсе комплексна-метадычнага забеспячэння.
З 16 студзеня 2004 г. гэта – Установа адукацыі «Брэсцкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 26 швейнай вытворчасці імя Д.М. Карбышава». У студзені 2007 г. загадам Упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама № 27 ад 16.01.2007 навучальнай установе прысвоена назва Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй швейнай вытворчасці ім. Д. М. Карбышева». Дырэктарам тады працавала Тамара Кавальчук, якая прайшла ад майстра да намесніка дырэктара па вытворчаму навучанню і да дырэктара.
За гады існавання ліцэя сфармаваўся высокапрафесійны калектыў выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання. 56% з якіх былі выпускнікі ліцэя. Яны не толькі дзяліліся найбагатымі ведамі і асабістым майстэрствам, але і падавалі годны прыклад маладому пакаленню. Ліцэй маў усе неабходныя магчымасці для падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў. Тэхнічнае і вучэбна-метадычнае аснашчэнне кабінетаў і майстэрняў дазваляла ліцэю ажыццяўляць вучэбна-выхаваўчы працэс на высокім узроўні. Для павышэння ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі вучняў у ліцэі штогод мадэрнізавалася і ўдасканальвалася матэрыяльна-тэхнічная база. Вытворчае навучанне ў ліцэі вялося па выпуску гатовай прадукцыі. У працэсе вытворчага навучання ў майстэрнях аказваліся паслугі па пашыве і рамонце швейных вырабаў, асартымент якіх налічваў больш за 20 найменняў, выконваліся заказы па пашыве швейных вырабаў арганізацыям і прадпрыемствам горада. Навучальны працэс існаваў у бесперапыннай сувязі з практыкай, якая была арганізавана на лепшых прадпрыемствах горада розных формаў уласнасці.
Вялікае значэнне ў ліцэі надавалася дэкаратыўна-прыкладной i мастацкай творчасці навучэнцаў і работнікаў. Штогод праводзіўся конкурс прафесійнага майстэрства «Лепшы па прафесіі», дзе навучэнцы паказвалі высокае майстэрства і прафесіяналізм. Традыцыйным было правядзенне штогадовых выстаў дэкаратыўна-прыкладнога і мастацкай творчасці навучэнцаў і работнікаў, якія падводзілі вынік творчага пошуку калектыву ліцэя. Лепшыя мадэлі адзення на абласной і рэспубліканскай выставах былі адзначаны дыпломамі.
У 2013 г. на падставе рашэння Брэсцкага аблвыканкама быў рэарганізаваны «Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй швейнай вытворчасці імя Д. М. Карбышава» шляхам далучэння да ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй лёгкай прамысловасці» і зараз гэта – Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй лёгкай прамысловасці». Навучэнцы і выкладчыкі ўліліся ў новы калектыў.
2015 г. дырэктарам новага аб’яднанага ліцэя прызначаны Дзмітрый Мікалаевіч Гумянюк.
Сведчаннем зладжанай і плённай працы кіраўніка і яго каманды з'яўляюцца выпускнікі, многія з якіх, атрымаўшы прафесію ў сценах ліцэя, не спыніліся на гэтым і дасягнулі пэўных вышынь, рэалізаваўшы сябе ў прафесіі і ў жыцці. Выпускнікоў ліцэя можна сустрэць ва ўсіх кутках былога Савецкага Саюза. У сценах ліцэя атрымалі пуцёўку ў жыццё больш за 15 000 дыпламаваных спецыялістаў. Сярод іх: Людміла Ісак, Святлана Лагішынец, Вікторыя Суднека, Святлана Пархоц. Многія выпускнікі заставаліся працаваць, а некаторыя і сёння працуюць у сваёй навучальнай установе.
Фарміраванне прафесійных навыкаў навучэнцаў ажыцяўляецца ва ўмовах вытворчасці на працоўных месцах прадпрыемстваў. Першачарговае значэнне ў гэтым плане мае супрацоўніцтва з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў.
Ліцэй рыхтуе па наступных спецыяльнасцях: швачка; кравец; закройшчык (сукенкавых-блузочный асартымент), дэманстратар адзення, аператар аўтаматызаванага раскройного комплексу; тэрмааддзелачнік швейных вырабаў, агент па забеспячэнню (збыце); аператар электронна-вылічальных машын (персанальных электронна-вылічальных машын). Выпускнікі навучальнай установы магуць працягнуць навучанне ў УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт», УА «Баранавіцкі каледж лёгкай прамысловасці», УА «Пінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамысловасці».
На працягу многіх гадоў ліцэй цесна супрацоўнічае з базавымі прадпрыемствамі: ТАА «Дынама Праграм Брэст», ЗТАА «Караліна», ААТ «Брэсцкая трыкатажная фірма «Элма», ААТ «Атэйтіс», ПВУП «Юрасік», ААТ «Баранавіцкая швейная фірма», ААТ «Элема» г. Мінск і іншыя прадпрыемствы розных формаў уласнасці г. Брэста, Брэсцкай вобласці і Рэспублікі Беларусь.
У сваім развіцці ліцэй прарабіў доўгі шлях, і на гэтым шляху калектыў упэўнена вырашаў задачы, пастаўленыя перад сістэмай прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Сёння яму ёсць чым ганарыцца – гэта добрая вучэбна-матэрыяльная база. Яна ўключае 20 вучэбных кабінетаў, 7 майстэрняў, 3 камп'ютэрныя класы, актавая зала, спартыўная і трэнажорная залы, інтэрнат, сталовая, стадыён, бібліятэка, кабінеты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы.
Кажучы пра ліцэй, важна сказаць і пра тых людзей, без якіх ліцэй не існаваў, не развіваўся і не рухаўся б наперад. Гэта працаздольны і творчы педагагічны калектыў, намаганнямі якога дасягаецца ўзровень падрыхтоўкі кадраў, які адказвае сучасным патрабаванням.
Работнікі клапоцяцца аб псіхалагічным здароўе кожнага навучэнца, іх сацыяльным дабрабыце, забяспечваюць годныя ўмовы пражывання, вучобы і адпачынку.
У ліцэі працуе Узорны хор «Світанак» (кіраўнік Ляшкевіч Н.Г), ансамбль народнай песні, студыя Тэатр моды «Дывертысмент». Навучэнцы з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі і лаўрэатамі гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў.
Педагагічнаму калектыву, а большасць з якога прапрацавалі тут не адзін дзясятак гадоў – удалося захаваць энтузіязм і захаваць традыцыі.
Літаратура:
1. Деркач, В. Призванные любить : [об истории Брестского государственного профессионально-технического училища № 26 швейного производства имени Д. М. Карбышева] / Валерий Деркач // Брестский вестник. 2011. 5 июля.
2. Жук, Е. Взлетная полоса для юных модельеров / Елена Жук // Вечерний Брест. 2014. 6 июня. С. 2.
3. Жук, А. И служат красоте… : [Брестскому ПТУ 26 – 50 лет] / А. Жук // Заря. 1997. 4 окт.
4. Охремук, Л. Швейный вопрос, или о том, почему объединяются два брестских лицея : [«Брестский государственный лицей швейного производства им. Д. М. Карбышева будет присоединен к «Брестскому государственному лицею легкой промышленности»] / Лариса Охремук // Заря. 2013. 23 апр. С.5.
5. Павлова, Л. Семь раз отмерь – один раз оптимизируй : о судьбе брестских профессиональных лицеев : [«Брестский государственный лицей швейного производства им. Д. М. Карбышева будет присоединен к «Брестскому государственному лицею легкой промышленности»] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2013. 2 мая (№18). С. 8–9.
6. Павлють, Н. И. Влияние уроков эстетического воспитания на привитие учащимся культуры поведения : [ в брестском ГПТУ №26] / Н. И. Павлють // Эстетическое воспитание будущих рабочих : [сборник статей]. Минск. 1970. С. 17–21.
7. Супрунова, Е. Памяти героев – верны : [решением ЦК ВЛКСМ Брестскому СПТУ №26 присуждена премия Ленинского комсомола] / Е. Супрунова /\ Заря. 1988. 14 июля.