Азін з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў 1941 г. у Вялікую Айчынную вайну
Уладзімір Васільевіч Шаблоўскі – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці, камандзір батальёна. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.
Нарадзіўся Уладзімір Васільевіч у в. Заполянье Слаўгарадскага р-на Магілёўскай губерні. Калі яму споўнілася 17 гадоў паехаў у Донбас. Працаваў на шахце Навачайкіна макееўскага рудаўпраўлення. Там ён уступіў у камсамол. У 1930 г. прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Член КПСС з 1932 г. У гэтым жа годзе Уладзімір Васільевіч скончыў Аб'яднаную Беларускую ваенную школу імя ЦВК БССР.
З 1932 г. Шаблоўскі ў Чырвонай Арміі. У 1939 г. прысвоена чарговае вайсковае званне капітана, а з 1940 г. ён камандзір батальёна 125-га стралковага палка 6-й Арлоўскай стралковай дывізіі, раскватараванага ў Брэсцкай крэпасці.
Уладзімір Васільевіч карыстаўся рэпутацыяй умелага, валявога і строгага камандзіра. Жыў Уладзімір Васільевіч непадалёку ад палкавых казармаў, у дамах камсастава. Жонка Шаблоўскага, Галіна Карнееўна, была вернай спадарожніцай нялёгкага качавога жыцця армейскага камандзіра. Гэта была вялікая, шумная і дружная сям'я. Напярэдадні вайны ў Шаблоўскіх было чатыры дачкі. Старэйшай, Раісе, восем гадоў, Тане пяць, Наташы два, а Святлане восем месяцаў. У ноч, калі пачалася вайна, увесь 125-й полк знаходзіўся ў лагерах ці на работах па-за крэпасцю. У казармах заставаліся толькі некалькі дзяжурных узводаў, гаспадарчыя каманды, супрацоўнікі штаба і частка палкавой школы малодшых камандзіраў. Батальён Шаблоўскага ў гэты час працаваў на будаўніцтве ўмацаванага раёна ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад крэпасці. Але, як і іншыя камандзіры, капітан кожную суботу прыязджаў начаваць дадому, каб правесці з жонкай і дочкамі нядзелю. Так было і на гэты раз. Разбуджаны першымі выбухамі, Уладзімір Шаблоўскі зразумеў, што пачалася вайна. Пакінуўшы сям'ю, ён з некалькімі іншымі камандзірамі кінуўся ў размяшчэнне палка.
22 чэрвеня 1941 г. капітан Уладзімір Васільевіч Шаблоўскі ўзначаліў абарону ў раёне Заходняга форта і дамоў камсастава на Кобрынскім умацаванні.
Групы байцоў, былі адрэзаныя ворагам і вялі барацьбу самастойна. Адстрэльваючыся ад гітлераўцаў, маленькая група Шаблоўскага вымушана была адступіць назад, да дамоў камсастава, дзе хаваліся пад лесвіцай жонкі і дзеці камандзіраў, у ліку якіх была і жонка Уладзіміра Васільевіча з дзецьмі. Каля 3-х сутак фашысты вялі аблогу жылых будынкаў. Удзел у іх абароне прымалі жанчыны і дзеці. Шмат хто быў паранены, а ў Шаблоўскага была прастрэлена рука.
24 чэрвеня цаной велізарных страт ворагу ўдалося захапіць у палон параненых абаронцаў. Сярод іх апынуўся капітан Шаблоўскі разам з жонкай і дзецьмі. Немцы пабудавалі палонных у калону і пад узмоцненым канвоем аўтаматчыкаў пагналі іх у тыл, за Буг. Параненыя, знясіленыя байцы цягнуліся за сваім капітанам, дапамагаючы ісці дзецям. На шляху калоны быў мост. Калі палонныя падышлі да яго, капітан Шаблоўскі раптам пацалаваў сваю дачку і перадаў яе жонцы. Выбраўшы момант, крыкнуў: «Хто не хоча заставацца ў фашысцкім палоне, за мной!» - і кінуўся з моста ў абводны канал. За ім пайшлі многія байцы.Усіх перастралялі ў вадзе.
Гэты ўчынак савецкага капітана і яго байцоў аказаў глыбокае ўражанне на ворагаў. Гітлераўцы павярнулі калону. Жанчын і дзяцей аддзялілі ад мужчын і адвялі іх у брэсцкую гарадскую турму.
У турме Галіна Карнееўна Шаблоўская і яе дачкі правялі каля двух тыдняў. Потым іх выпусцілі, і жонка капітана на час пасялілася ў Брэсце.
У пошуках пражытка для дзяцей Галіна Карнееўна нярэдка хадзіла і ездзіла ў навакольныя вёскі, а затым яна канчаткова вырашыла пераехаць у вёску. Шаблоўскія пасяліліся ў адной з невялікіх вёсак блізу горада Кобрына, у паўсотні кіламетраў ад Брэста. З першых жа дзён знаходжання ў гэтай вёсцы Шаблоўская стала адлучацца ў горад і суседнія вёскі. Жонка капітана стала сувязной партызанскага атрада "дзядзькі Косці", які дзейнічаў тут, у раёне Кобрына. Па даручэнні партызан яна хадзіла, нібыта ў пошуках працы, у Кобрынскую паліцыю і наладзіла сувязь з некалькімі паліцэйскімі, якія спачувалі падпольшчыкам і былі гатовы дапамагаць ім.
У 1943 г., калі атрад рыхтаваў важную аперацыю ў горадзе, Шаблоўскай даручылі дастаць акумулятар для радыёстанцыі. Выконваючы гэта заданне, яна была выдадзена правакатарам. Гестапаўцы схапілі яе ў Кобрыне. Там, у засценках гестапа, жонцы капітана прыйшлося вынесці самыя выдасканаленыя катаванні. Каты патрабавалі, каб яна назвала партызан, дапытваліся, з якой яна вёскі і дзе жыве яе сям'я. Ратуючы сваіх таварышаў і сваіх дзяцей, яна не сказала ні слова, і гестапаўцы павесілі яе.
Чатыры дзяўчынкі засталіся круглымі сіротамі. Пра іх паклапаціліся сяброўкі маці з партызанскага атрада. Сясцёр адвезлі ў розныя вёскі і аддалі на выхаванне ў надзейныя сялянскія сем'і. Так дзеці капітана Шаблоўскага дажылі да вызвалення Брэста Савецкай Арміяй. Дзяржава паклапацілася пра дочак герояў. Чатыры дзяўчынкі былі змешчаны ў дзіцячы дом у горадзе Кобрыне.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР капітан Шаблоўскі узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені пасмяротна.
Імем Уладзіміра Васільевіча Шаблоўскага названы вуліцы ў Брэсце, Мінску, Слаўгарадзе. Яго імя ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". Каля моста праз абводны канал у Паўночна-Заходніх варотах крэпасці, дзе ён загінуў, усталяваны мемарыяльны знак.
Літаратура:
1. Шабловский Владимир Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 7. С. 559.
2. Шабловский Владимир Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. В. 7 т. Т. 1 кн. 2. Брестская область. Минск, 2009. С. 463.
3. Шаблоўскі Уладзімір Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 354.
4. Шабловский Владимир Васильевич // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 385.
5. Абаронцы Брэсцкай крэпасці – Шаблоўскія / падрыхтаваў П. С. Ерашэнка // Памяць. Слаўгарадскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 186.
6. Бобренок, С. У стен Брестской крепости : записки участника обороны : изд. 3-е, дораб. / Сергей Бобренок. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1981. – 190 с. – Из содерж.: [В. В. Шабловский, Г. К. Шабловская]. С. 162–167.
7. Героическая оборона : сборник воспоминаний об обороне Брестской крепости в июне–июле 1941 г. – 4-е изд. / сост.: М. И. Глязер, Г. И. Олехнович, Т. М. Холдцева, Л. В. Киселёва. – Минск : Беларусь, 1971. – 416 с., [12] л. ил. – Из содерж.: Бои на Кобринском укреплении. С. 54–56.
8. Если бы камни могли говорить... : [МК «Брестская крепость-герой»; фотоальбом] / авт. текста С. В. Бородовский. – 3-е изд., перераб. и доп. – Минск : Беларусь, 1987. – [80] с. : ил. – Из содерж.: [В. Шабловский]. С. 6, 8, 11.
9. Зварич, Г. Н. Трагічны лёс сем’яў абаронцаў крэпасці : паводле публікацый у газеце “Заря” за 22 чэрвеня, 6 і 7 кастрычніка 1993 г. / Г. Н. Зварич // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка у 2 кн. Кн.1. Мінск, 1997. С. 497 – 502. – Са зместу: [Шаблоўскі Уладзімір Васільевіч] . С. 498–499.
10. Загінуўшыя абаронцы Брэсцкай крэпасці і члены іх сем’яў, прозвішчы якіх увекавечаны на плітах мемарыяльнага комплексу “Брэцская крэпасць-герой” : [Шабловский Владимир Николаевич] // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка у 2 кн. Кн.1. Мінск, 1997. С. 541–542.
11. Іх імёны ў назвах вуліц : [вуліца Шаблоўскага] // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка у 2 кн. Кн. 2. Мінск, 2001. С. 166.
12. Капитан В. В. Шабловский / Автор текста Л. В. Киселева. Минск. 1976.
13. Киселева Л. Презрев смерть : [Шабловский Владимир Васильевич] // Герои Бреста : новые документы, свидетельства очивидцев / сост. П. Н. Панасюк. Минск. 1991. С. 154–161.
14. Киселёва, Л. Презрев смерть : [о подвиге В. В. Шабловского] / Людмила Киселёва // Герои Бреста : новые документы, свидетельства очевидцев / сост. П. Н. Панасюк, Л. В. Киселёва, Т. М. Ходцева, Д. И. Лозоватский ; лит. обработка С. В. Маслюкова. Минск : Беларусь, 1991. С. 154–158.
15. Мемориальная доска Шабловскому Владимиру Васильевичу : [в Брестской крепости] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 57.
16. Музей обороны Брестской крепости : путеводитель. – 4-е изд., испр. и доп. / авт. текста: В. А. Абрамов, Л. В. Киселёва, В. Г. Куделин [и др.]. Минск : Беларусь, 1986. 127 с.: ил., [4] л. ил. – Из содерж.: [В. Шабловский]. С. 54–56.
17. Смирнов, С. Брестская крепость : докум. книга / Сергей Смирнов. Минск : Мастацкая лiтаратура, 1991. 412 с., [25] л. ил. – Из содерж.: Капитан Шабловский и его жена; Дочери героев. С. 93–103.
18. Смирнов, С. С. Герои Брестской крепости / С. С. Смирнов. – Москва : Воениздат, 1959. 240 с.: ил. – Из содерж.: Дочери капитана Шабловского. С. 129–135.
19. Фомин, Ю. Человек из легенды / Юрий Фомин ; лит. обработка В. Зенкевич. – Киев, 2000. 95 с., [4] л. ил. – Из содерж.: [В. В. Шабловский]. С. 66, 69–70; [Г. К. Шабловская]. С. 69–71.
20. Хаметов, М. И. Непокоренная твердыня : к 50-летию героической обороны Брестской крепости / Махмут Исхакович Хаметов. – 2-е изд, доп. – Москва : Воениздат, 1991. 222 с.; [15] л. ил. – Из содерж.: [В. В. Шабловский]. С. 55–57.
21. Хаметов, М. И. Брестская крепость-герой / М. И. Хаметов. – Москва : Воениздат, 1988. 173 с.; [8] л. ил. – Из содерж.: [В. В. Шабловский]. С. 39–41.
22. Шабловского улица // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 385.
23. Шабловский Владимир Васильевич // Их именами названы улицы Бреста. Брест. 2000. С. 43.
24. Бобрёнок, С. Подвиг Галины Шабловской / С. Бобрёнок // Работница. 1963. № 2. С. 6–7.
25. Варапаеў, І. Неўміручасць : [Галина Корнеевна Шабловская ] / Иван Варапаеў // Народная трыбуна. 1998. 21 лютага.
26. Воропаев, И. Есть улица в Бресте… : [В. Шабловский] / И. Воропаев // Заря. 1996. 26 марта.
27. Воропаев, И. Есть улица в Бресте… : [В. Шабловский] / И. Воропаев // Заря. 1996. 26 марта.
28. Геллер, М. Баллада о капитане Шабловском : [стихи] / Михаил Геллер // Заря. 1969. 29 марта.
29. Грицук, Е. В поисках героев Брестской крепости : Владимир Шабловский – один из многих участников обороны, судьбу которого удалось установить Сергею Смирнову / Елена Грицук // Заря. 2015. 1 сентября. С. 5 : фот.
30. Потолков, Ю. Встреча с Владимиром Шабловским / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2007. 23 августа. С. 4.
31. Сарычев, В. В поисках утраченного времени : [Сёстры Шабловские] / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2008. 12 декабря. С. 12.
32. Сямёнаў, С. Сям’я патрыётаў : [Шаблоўскія] / С. Смяёнаў // Звязда. 1981. 21 чэрвеня.
33. Токарев, М. Шабловские. История подвига / Михаил Токарев // Белорусская военная газета. 2009. 25 марта. С. 3–4.
34. Токарев, М. Две крепости капитана Шабловского / М. Токарев // Кобрынскi веснiк. 1996. 22 чэрвеня; 26 чэрвеня; 29 чэрвеня; 3 лiпеня
35. Шапран, Ю. Неизвестная крепость : Войска выведены – территория не востребована : [на северо-западном участке Кобринского укрепления во время обороны Брестской крепости сражались воины 125-го стрелкового полка. В летопись обороны вошел подвиг капитана В. Шабловского] / Юрий Шапран // Брестский курьер. 2006. 11 мая. С. 8.