«САНТА-БРЕМОР»

беларуска-германскае сумеснае прадпрыемства,
лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь
за дасягненні ў галіне якасці (2012) (г. Брэст; 1998)

Задоўга да з'яўлення самай першай «Санты» манапалістам на рынку Брэстчыны выступала абласная рыбная база. Яна нічога не перапрацоўвала, а толькі атрымлівала і адпраўляла куды трэба свежамарожаную рыбу. У той час СП «Санта Брэст», найбуйнейшы пастаўшчык марскіх прадуктаў на беларускім рынку, пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара Міхаіла Леанідавіча Машэнскага (1947-2000) вырашыла ўзяць ініцыятыву ў свае рукі. Было прынята рашэнне аб будаўніцтве ў Кацінам Бару рыбаперапрацоўчага комплексу ці завода. Заснавальнікамі новага прадпрыемства сталі СП «Санта Імпэкс Брэст» і даўні партнёр «Санты» – нямецкая фірма «Альфа Маар Сіфуд Імпарт-Экспарт», якія ўклалі ў статутны фонд роўныя долі – па 100 тысяч даляраў.
30 сакавіка 1998 года ў якасці рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны «Брэст» было зарэгістравана сумеснае беларуска-германскага прадпрыемства «Санта Брэмар» – таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое спецыялізавалася на перапрацоўцы рыбы і вытворчасці марожанага. Прадпрыемствам быў набыты ва ўласнасць зямельны ўчастак. У аснову быў узят праект адной дацкай фірмы, распрацаваны па заяўцы СП і адаптаваны да мясцовых умоў шэрагам праектных інстытутаў, дзе не апошнюю скрыпку сыграў «Брэстсельстройпраект». Фактычна з нуля сталі ператвараць яго ў жыццё сіламі сваёй будаўнічай групы на чале з Яраславам Ігнатовічам. Для рэалізацыі перспектыўнага праекта ў «Прыёрбанку» была адкрыта крэдытная лінія Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў памеры 2 млн. даляраў і тэрмінам пагашэння ў 5 гадоў. Таксама быў атрыманы інвестыцыйны крэдыт са сродкаў «Прыёрбанка» на 300 тысяч даляраў. «Санта Брэмар» здолела прыцягнуць амаль паўтара мільёна даляраў інвестыцый ад сваіх замежных партнёраў, выкарыстоўваючы статус рэзідэнта СЭЗ «Брэст». Стратэгічнае мысленне Міхаіла Машэнскага дазволіла прадумаць сітуацыю на гады наперад.
Актыўную дзейнасць кампанія пачала ў ліпені 1999 года. З гэтага моманту пачалося будаўніцтва вытворчага комплексу, і ўжо ў пачатку мая 2001 года адбылося афіцыйнае адкрыццё новага рыбаперапрацоўчага завода. Па ўзроўні абсталявання і тэхналогій з «Санта Брэмар» на той момант не маглі параўнацца не толькі іншыя рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы, але і большасць прадпрыемстваў харчовай прамысловасці краіны. З тых часоў прадпрыемства пастаянна пашыралася за кошт арганізацыі новых цэхаў і асваення новых відаў прадукцыі.
У 2004 годзе, ўсяго за 9 месяцаў, кампаніяй быў пабудаваны чарговы вытворчы корпус. Ужо на этапе ўводу завода ў эксплуатацыю было створана больш за 500 працоўных месцаў. З уводам комплексу ў эксплуатацыю, «Санта Брэмар» выйшла на новыя для сябе высока канкурэнтныя сегменты рыбнага рынку – вытворчасць прадуктаў з сурымі, ласося і морапрадуктаў.
2008 год адзначыўся для кампаніі пачаткам будаўніцтва новага корпуса па вытворчасці прадуктаў з філе селядца, які не меў аналагаў у Заходняй Еўропе. Завод быў абсталяваны самым новым галандскім і ісландскім абсталяваннем, якое дазваляла максімальна беражліва і далікатна вырабляць гатовае да ўжывання філе селядца. Аптымізаваны працэс вытворчасці даў магчымасць мінімізаваць страты і абысці праславуты чалавечы фактар.
За сваю прадукцыю кампанія атрымала шмат узнагарод. Так на конкурсе «Лепшая харчовая прадукцыя – 2005» яна была ўзнагароджана вялікім залатым медалём за крабавыя палачкі ТМ «Брэмар», ікру далікатэсную «Ікрыма» вэнджаную, ікру далікатэсную «Ікрыма» з вэнджаным ласосем. Дыплом удзельніка дэгустацыйнага конкурсу атрымала на выставе «World Food – 2007». Сярод узнагарод: срэбны медаль за прадукт «гарбуша філе-ломцікі вэнджаныя ў алеі», дыплом пераможцы прафесійнага конкурсу «Брэнд года 2009» у спажывецкай намінацыі «Рыба і морапрадукты» – «Маціяс», дыплом лаўрэата міжнароднага конкурсу «Лепшы прадукт – 2008» на выставе «Прадэкспа – 2008», залаты медаль за прэсервы «Селядзец вэнджаны ў алеі» і г. д.
2010 год адзначыўся тым, што прадпрыемства стала пераможцам у намінацыі «Абарона навакольнага асяроддзя».
У 2011 годзе быў мадэрнізаваны і запушчаны цэх па вытворчасці прадукцыі з ласося і іншых далікатэсных відаў рыб. Па выніках прафесійнага конкурсу «Брэнд года Беларусі 2011» кампанія «Санта Брэмар» была ўдастоена залатога медаля ў катэгорыі «Лепшы працадаўца» і ў намінацыі «Сацыяльна-адказны брэнд».
У 2012 годзе прадпрыемства пацвердзіла званне лаўрэата прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.
12 верасня 2013 года, пры ўдзеле прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча, адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця новай вытворчасці СП «Санта Брэмар» ТАА: цэха №5 па вытворчасці морапрадуктаў і замарожаных паўфабрыкатаў і вытворчай лініі па выпуску рыбных кансерваў з аб'ёмам інвестыцый 16 млн. даляраў. Праектаванне, будаўніцтва і мантаж абсталявання занялі каля года. У праекце былі рэалізаваны тэхнічныя навіны, якія дазволілі павысіць эфектыўнасць вытворчага працэсу і канкурэнтаздольнасць новых відаў прадуктаў.
Зараз выпуск прадукцыі забяспечваюць 6 вытворчых пляцовак, размешчаных у Беларусі, г. Брэст (цэнтральны офіс кампаніі) і Расіі, г. Нагінск, агульнай плошчай больш за 74 000 м.кв., яны ўключаюць асноўную вытворчасць і складскую гаспадарку.
У Беларусі, Расіі, Украіне і Малдове паспяхова функцыянуюць 15 лагістычных комплексаў агульнай плошчай больш за 39 000 м.кв. Уласныя лагістычныя цэнтры дазваляюць аптымізаваць захоўванне, ажыццяўляць размеркаванне і рух грузапатокаў кампаніі, мінімізуючы транспартныя страты. Дыстрыб'ютарскія кампаніі створаны ў Беларусі, Расіі, Украіне, Малдове. Аўтапарк кампаніі, які налічвае больш за 330 адзінак спецыялізаванага грузавога аўтатранспарту, дазваляе забяспечваць правільныя ўмовы дастаўкі прадукцыі ў гандлёвыя сеткі, кантраляваць ўмовы і рэжымы дастаўкі прадукцыі ад завода-вытворцы да гандлёвай паліцы ў канкрэтнай краме.
Прадпрыемства аб'ядноўвае больш за 15 гандлёвых марак, самыя вядомыя з якіх: «Маціяс», «Ікра № 1», «Ікрыма», «Морачок», «Санта Брэмар», «Брэмар», «Юкі», «Бабуля Аня», «Эніки-бэнікі», «Эканом Маркет», «Санта», «Топ», «Soletto», «Шхуна», «Рускае мора». Штат прадпрыемства – гэта каля 5000 прафесіяналаў, аб'яднаных агульнай мэтай – стаць лепшымі ў сваёй справе.
Сення «Санта Брэмар» – гэта адзін з найбуйнейшых вытворцаў высакаякасных прадуктаў харчавання ў Усходняй Еўропе, сусветны лідэр па перапрацоўцы ікры (мойвы, селядца, трэскі, мінтая, лятучай рыбы, гарбушы, ікры ласосевых рыб), адзін з лідэраў продажаў гатовых да ўжывання прадуктаў з рыбы і морапрадуктаў у Расіі. За 20 гадоў кампанія «Санта Брэмар» стала галоўным айчынным вытворцам і самым вядомым брэндам рыбнай катэгорыі ў Беларусі.
Прадукцыя кампаніі «Санта Брэмар» рэалізуецца ў 29 краінах свету. Гэта краіны Прыбалтыкі, Германія, Аўстралія, Ізраіль, Іарданія, Канада, Нідэрланды, ААЭ, ЗША і іншыя. За 20 гадоў кампанія «Санта Брэмар» стала галоўным айчынным вытворцам і самым вядомым брэндам рыбнай катэгорыі ў Беларусі. У 2001 годдзе імем заснавальніка прадпрыемства, члена-карэспандэнта Беларускай інжэнернай Акадэміі (1998) М. Л. Машэнскага была названа вуліца ў Брэсце.
Літаратура:
1. «Санта Бремор» / С. Н. Недбайлов // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 1 кн. 2. Брестская область. Минск, 2009. С. 332–333.
2. СП «Санта Бремор» ООО // Свободная экономическа зона «Брест». Взгляд через десятилетия : идеи оцеки перспективы. Брест. 2006. С. 54–57.
3. «Санта Бремор» // Беларусь созидающая. Минск, 2010. Т. 2. С. 298– 301.
4. «Санта Бремор» // Брестчина производит, предлагает, приглашает–2002 : каталог-справочник. Барановичи. 2002. С. 341.
5. Фиш Expert 2 : Санта для большой страны / [СП «Санта Импэкс Брест»]. – Брест : Брестская типография, 2014. – 29 с. : ил.
6. Санта Бремор : совместное белорусско-германское предприятие: производство и реализация продуктов питания. – Брест, [2004]. – 36 с.: ил.
7. СП «Санта Бремор» ООО. СП «Санта Импэкс Брест» // Предприятия города Бреста : библиогр. указатель / Брест. обл. б-ка им. М. Горького. Брест : Полиграфика, 2009. С. 86–93.
8. Мошенский Александр Михайлович. Мошенский Михаил Леонидович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009. Минск : Энциклопедикс, 2009. С. 157–158.
9. Улица Мошенского :[названа в честь М. Л. Мошенского] // Улицы Бреста рассказывают... / [авторы статей: Л. Илларионова и др.]. Брест : РИА «Вечерний Брест», 2016. С. 94–95.
10. Яценюк, С. Жаркое время для холодного лакомства : [о продукции и наградах группы компаний «Санта»] / Светлана Яценюк // Вечерний Брест. 2017. 21 июня. С. 6.
11. Глузман, М. Л. Мой отец, мой брат, мой век : [воспоминание сестры о Михаиле Леонидовиче Мошенском, основателе СП «Санта Бремор» и «Санта Импекс Брест»] / Майя Глузман // Брестский курьер. 2017. 4 мая (№19). С. 6.
12. Гомонов, И. Улица Мошенского ведет в будущее / Иван Гомонов // Брестский курьер. 2017. 4 мая (№19). С. 7.
13. Микрюков, А. Ценитель острого слова : [о Михаиле Леонидовиче Мошенском, основателе СП «Санта Бремор» и «Санта Импекс Брест»/ Александр Микрюков // Брестский курьер. 2017. 4 мая (№ 19). С. 7.
14. «Санта Бремор» : история успеха : [о Михаиле Леонидовиче Мошенском, основателе СП «Санта Бремор» и «Санта Импекс Брест»// Брестский курьер. 2017. 4 мая (№ 19). С. 6–7.
15. Венцель, И. «Он был открыт для всех»[о Михаиле Леонидовиче Мошенском, основателе СП «Санта Бремор» и «Санта Импекс Брест»] / Иван Венцель // Вечерний Брест. 2017. 3 мая (№ 35). С. 6.
16. Кривецкий, Н. «Санта» стала брендом страны / Николай Кривецкий // Вечерний Брест. 2017. 3 мая (№ 35). С. 6.
17. Наймушин, И. «Самое большое достижение Миши – это его сын»[о Михаиле Леонидовиче Мошенском, основателе СП «Санта Бремор» и «Санта Импекс Брест»/ Игорь Наймушин // Вечерний Брест. 2017. 3 мая (№ 35). С. 6.
18. Мощик, С. Холод и энергия плюс озон : «Санта Бремор» стала пионером «зеленой технологии» на Брестчине / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2016. 20 апреля (№ 31). С. 3
19. Ярмошук, Н. Тепло – в холод : на СП «Санта Бремор» продемонстрировали новую технологию, чтобы популяризировать ее в Беларуси / Николай Ярмошук // Заря. 2016. 19 апреля (№ 44). С. 3.
20. Продукция от «Санта Бремор» – так можно готовить только для дорогих людей // Комсомольская правда. 2015. 30 декабря. С. 23.
21. Барысенка, С. Селядзец з гарбузом і каляндрай : [кампанія «Санта Брэмар»] / Святлана Барысенка // Звязда. 2015. 27 лістапада. С. 4.
22. Мощик, С. Брак с высоким качеством : журналистам показали как делается селедочка «Матиас» норвежского происхождения / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2015. 13 ноября (№ 90). С. 5.
23. Мошенский, А. Александр Мошенский: «Как устоять в штормах кризиса» / Александр Мошенский ; беседовала Ольга Томашевская // Брестский курьер. 2015. 22 октября (№ 43). С. 7; 29 октября (№ 44). С. 8–9; 5 ноября (№ 45). С. 21.
24. Мошенский, А. Александр Мошенский: «Деликатесов в кризис покупают меньше, зато спрос на творог и сметану растет» / Александр Мошенский ; беседовала Ульяна Бобоед // Брестский курьер. 2015. 12 марта (№ 11). С. 8–9.
25. Волынчук, Л. «Санта» приглашает в новый год, а Золотая рыбка исполнит любое желание / Лариса Волынчук // Вечерний Брест. 2015. 1-2 января (№ 2). С. 9.
26. Мошенский, А. «Ждем гастрономического туризма из России» : [интервью с генеральным директором СП «Санта Импекс Брест», владельцем «Санта Бремор»] / Александр Мошенский ; беседовал Александр Седнев // Вечерний Брест. 2014. 5 сентября (№ 70). С. 9.
27. Парфянович, О. «Санта Бремор» : итоги 2013 года / Ольга Парфянович // СБ Беларусь сегодня. 2013. 21 декабря. С. 20.
28. Мошенский, А. «Брест должен пахнуть приятно, выпечкой, хорошим кофе…»[интервью с генеральным директором СП «Санта Импекс Брест», владельцем «Санта Бремор»] / Александр Мошенский ; беседовал Александр Седнев // Вечерний Брест. 2012. 27 июля (№ 60). С. 5.
29. Коржевич, К. Большая рыба Александра Мошенского : как частная компания из Бреста превратилась в одного из крупнейших производителей морепродуктов в Восточной Европе / Константин Коржевич // Дело. 2011. №10. С. 8–9.
30. Хокимова, А. Вкусные инновации от «Санта Бремор» / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2011. 25 марта С. 2.
31. Пратасевіч, Р. Яны ведаюць пра рыбу ўсё! ; на беларуска-германскім сумесным прадпрыемстве «Санта Бремар» ТАА ствараюць філасофію сучаснага рынку харчавання / Расціслаў Пратасевіч // Народная трыбуна. 2007. 17 лютага.
32. Приростаем… крабовыми палочками : «Санта» расширяет производство // Брестский курьер. 2004. 11 ноября.
33. Хокимова, А. Фиш-пикник в Катином Бору : на территории СЭЗ «Брест» заработало первое в Беларуси производство по выпуску крабового мяса / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2004. 5 ноября. С. 1, 3.
34. Золото в Питере получила «Санта» : [о награждении предприятия «Санта-Бремор» на международной специализированной выставке «INTERFOOD-2004»] // Брестский курьер. 2004. 29 апреля.
35. Рубашевский, Ю. Брестскую марку оценят в Австралии : [о продукции «Санта Бремор»] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2003. 22 октября.
36. Рубашевский, Ю. Космическое качество «Санты» / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2002. 16 октября. С. 1, 2.
37. Козлович, В. Качество – визитная карточка СП «Санта-Бремор» / Валентина Козлович // Брестский курьер. 2002. № 42 (октябрь). С. 5.
38. Награды из Москвы продукции «Санта-Бремор» : [об участии Санта-Бремор в московской выставке «Весь мир питания – 2002»] // Брестский курьер. 2002. №42. (октябрь). С. 3.
39. Тоболич, А. Вездесущая «Санта» : [о производственном цехе №3 СП «Санта Импекс. Брест»] / А. Тоболич // Заря. 2002. 1 июня. С.2.
40. Шапран, Ю. «Минералка» как лекарство от безработицы : «Санта» дала жителям Каменецкого района стабильную работу и приличные заработки / Юрий Шапран // Вечерний Брест. 2002. 29 мая. С. 3.
41. У «Санта» бронзовые крылья : [СП «Санта Бремор» удостоено диплома победителя на республиканском конкурсе «Лучший предприниматель»] // Брестский курьер. 2002. № 18 (май). С. 3.
42. Рубашевский, Ю. Для кого «теорема» верна? : [продукция «Санта Бремор»] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2001. 9 февраля.
43. Налібоцкі, Я. Лідар – «Санта Брэмар» / Янка Налібоцкі // Народная трыбуна. 2001. 22 верасня.
44. Супрунюк, О. В зону – с инвестициями пришли учредители совместного предприятия «Санта Бремор» / Олег Супрунюк // Брестский курьер. 2001. № 38 (сентябрь). С. 7.
45. Шапран, Ю. Богатые придут к умным : если им не помешают «близорукие» / Юрий Шапран // Вечерний Брест. 2001. 14 сентября. С. 3.
46. Гомонов, И. Инвестиции – в деле! : «Санта» построила суперсовременный перерабатывающий комплекс / Иван Гомонов // Брестский курьер. 2001. № 20 (май). С. 5.
47. Крейдич, М. Человек жив, пока живо его дело : [об открытии производственного комплекса «Санта Бремор»] / М. Крейдич // Вечерний Брест. 2001. 11 мая. С. 2.
48. Рубашевский, Ю. «Санте» не привыкать к наградам / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2001. 4 мая. С. 3.
49. Скрыльников, Б. «Признательны россиянам за торговую активность» : [интервью с Борисом Скрыльниковым, заместителем генерального директора СП «Санта Импекс Брест»] / беседовал Михаил Кукса // Заря. 2001. 31 марта.
50. Гомонов, И. Та заводская проходная… : начата «обкатка» опытного производства на комплексе «Санта – Бремор» / Иван Гомонов // Брестский курьер. 2001. № 10. С. 7.
51. Коновалюк, В. Шаг в будущее: суперсовременный комплекс СП «Санта Бремор» в СЭЗ «Брест» / Виталий Коновалюк // Заря. 2000. 28 декабря
52. Викторов, В. Стратегия Мошенских : [суперсовременный промышленный комплекс СП «Санта Бремор» в СЭЗ] / В. Викторов // СЭЗ. 2000. № 11-12.
53. Хаскин, Д. Брест – город рыбный : [о совместном белорусско-германском предприятии «Санта Импекс Брест»] / Д. Хаскин // Труд 7. 2000. 9 ноября.
54. Прус, А. Флатылія Беларусі – «Санта Імпэкс Брэст» : [на ІХ Міжнароднай выставе ў Маскве, кампанія атрымала гран-пры за вытворчасць высокаякаснай прадукцыі] / А. Прус // Чырвоная змена. 2000. 12 кастрычніка.
55. Супрунюк, О. «Санта» взялась за мороженное / Олег Супрунюк // Брестский курьер. 2000. 27 июля. 2 августа.
56. Гомонов, И. «Санта» строит собственный завод / Иван Гомонов // СЭЗ. 2000. №2. С. 8–9.
57. Михайлов, В. Продукт по имени «Матиас» : [суперфиле сельди СП «Санта Импекс Брест»] / В. Михайлов // Народная газета. 2000. 4 студзеня.
58. Борщевский, Н. «Матиас» по вкусу даже минисирам : [о СП «Санта Импекс Брест»] / Н. Борщевский // Вечерний Брест. 1999. 12 ноября. С. 1.
59. «Санта» : новое качество знакомого продукта : [СП «Санта Импекс Брест»] // Белорусская газета. 1999. 26 июля. С. 12.