Чарговая сустрэча ў рамках праекта «Мазаіка рамёстваў» адбылася ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна 8 лютага. Госцем мерапрыемства стала Народны майстар Беларусі па саломапляценні Ірына Коваль.
Утульная канферэнц-зала сабрала вучняў і педагогаў сярэдніх школ №№ 15 і 20 г. Брэста, а таксама аматараў і прыхільнікаў саламянага мастацтва.
Размова пра мастацкія практыкі саломапляцення як аб'екце нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі і ЮНЭСКА адбывалася ў вельмі дабразычлівай атмасферы. Дарослыя і дзеці з цікавасцю дазналіся пра інструменты, прылады і разнастайныя ўласцівасці саломкі, яе віды і спосабы апрацоўкі. Дапаўняла сустрэчу змястоўная інтэратыўная прэзентацыя.
Завяршылася мерапрыемства займальным майстар-класам, дзе на вачах гасцей ствараўся саламяны цуд.