Электронное обращение
Авторизация
Запрашаем на прэзентацыю новай кнігі “Вухуцік і дзіва” беларускай дзіцячай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой!
З 2006 года Кацярына – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Па адукацыі – настаўнік пачатковых класаў, працуе ў школе. З задавальненнем піша для дзяцей і імкнецца праз свае творы адчыняць юным чытачам дзіўны свет Кнігі, Чытання і аўтарскай фантазіі.
Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу “Лепшы твор 2012 года” ў галіне дзіцячай літаратуры, Мінскай абласной прэміі ў намінацыі "Дзіцячая і падлеткавая літаратура" (2015), Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2019), намінант Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2022 года.
Жыве ў Мінску.