2 лютага ў канферэнц-зале Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна ў рамках літаратурна-музычнай гасцёўні «Берасцейскія сустрэчы» адбылася творчая справаздача Брэсцкага абласнога аддзялення «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Таццяна Анатольеўна Дземідовіч, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення «Саюз пісьменнікаў Беларусі», прадставіла кнігі, якія выйшлі з друку ў 2024 годзе. Вынікам працы стала плённая дзейнасць пісьменнікаў Першага рэгіёна – за дванаццаць месяцаў было выдадзена 17 аўтарскіх кніг, 4 калектыўныя зборнікі, пяць альманахаў.
Удзел у мерапрыемстве прынялі літаратары берасцейшчыны: Аксана Валуй, Наталля Кандрашук, Настасся Нарэйка, Алена Котава, Ірына Морых, Таццяна Шульга, Анастасія Смліна, Ірына Фаміна, Наталля Андрасюк. Творы аўтараў пранікнёна гучалі на рускай і беларускай мовах для ўсіх прыхільнікаў краязнаўчай літаратуры.
Музычная частка мерапрыемства складалася з канцэртнай праграмы хора «Вераснёвы звон», кіраўнік і дырыжор Наталля Шосцік. На высокім узроўні выканальнага майстэрства гучалі калядныя песні.
Музыкант і паэт Галіна Гедзік прадставіла сваю музычную п’есу «Гісторыя аднаго кахання».
У выкананні Соф’і Івановай прагучала песня «Пакуль ты спіш» на словы Зінаіды Дудзюк і музыку Галіны Гедзік.
Гарадзецкі Валерый Васільевіч выканаў раманс «Динь-динь-динь».
Знаёмства з сучаснымі творамі ў выкананні аўтараў і новымі кнігамі прайшло ў надзвычай цёплай лірычнай атмасферы.