Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»

Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» — філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Гэта ўнікальны музей, які не мае аналагаў не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Ён быў адкрыты 4 лютага 1989 г. у г. Брэсце як пастаянная выстаўка Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, а з 01.01.1998 г. яго філіял.

Пачатак фарміраванню «мытнай» калекцыі быў пакладзены ў 1953 г., калі Брэсцкі абласны краязнаўчы музей атрымаў ад мытні 30 абразоў і вырабаў меднага мастацкага ліцця. У 1976 г. у выставачнай зале адбылася выстаўка найбольш цікавых экспанатаў, галоўным чынам твораў жывапісу. У 1987 г. арганізавана новая, больш прадстаўнічая выстаўка па колькасці і разнастайнасці экспанатаў і па ўзроўні мастацкага афармлення. З улікам вялікай каштоўнасці і своеасаблівага характару калекцыі было вырашана стварыць стацыянарную выстаўку «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці». Для яе размяшчэння рашэннямі брэсцкіх аблвыканкама ад 20 мая 1985 г. і гарвыканкама ад 17 красавіка 1986 г. абласному краязнаўчаму музею быў перададзены будынак — помнік архітэктуры XX ст. (узведзены ў 1925-27 гг., архітэктар Ю. Лісецкі), адрэстаўрыраваны ў 1987 г. спецыялістамі аб’яднання «Белрэстаўрацыя». Праект экспазіцыі выстаўкі выканалі загадчыца мастацкага аддзела абласнога краязнаўчага музея І. М. Тарыма, архітэктар Ю. Ю. Шчарбакоў і мастакі Б. М. Малахаў і М. К. Канькоў. У 1989 г. яна прыняла першых наведвальнікаў. Яго экспазіцыю склалі творы мастацтва і прадметы антыкварыяту, якія з 70 - х гг. перадаваліся з мытні ў краязнаўчы музей. Экспазіцыя адлюстроўвае тэму аховы культурнай спадчыны ў Беларусі, адпавядае значэнню Брэста як пагранічнага горада, «заходніх варот» краіны.

Музей з'яўляецца адзіным па сваёй спецыфіцы установай на прасторах Еўразійскага эканамічнага саюза, дзе экспануюцца прадметы мастацтва і антыкварыяту, незаконнае перамяшчэнне праз мяжу якіх папярэджана супрацоўнікамі мытных органаў.

У дзесяці залах пастаяннай экспазіцыі прадстаўлена больш за 300 экспанатаў. Самая шырокая і каштоўная частка збору музея - руская іканапіс XVI - пачатку XX стагоддзя. Найбольш старажытныя іконы ў экспазіцыі датуюцца XVI стагоддзем. У іх ліку - «Спас у сілах», «Маці Божая Уладзімірская», «Дабравешчанне». Ювелірнае мастацтва прадстаўлена вырабамі сусветна вядомай фірмы Фабержэ, іншых ювелірных фірмаў Расіі, сярэбранымі каўказскімі паясамі і кінжаламі. Музей мае невялікую, але разнастайную калекцыю фарфору вытворчасці вядомых еўрапейскіх заводаў. На шматлікіх выставах экспануюцца творы беларускага і замежнага мастацтва, творчыя працы навучэнцаў мастацкіх школ і студый Брэста, праводзяцца персанальныя выставы мастакоў Брэстчыны.

У музейных залах прадстаўлена толькі частка тых каштоўнасцей, якія маглі быць страчаны назаўсёды. Найбольш цікавыя творы, якія не ўвайшлі ў пастаянную экспазіцыю, дэманструюцца на часовых тэматычных выставах. У музеі арганізуюцца персанальныя выставы мастакоў Брэстчыны, замежжа, экспануюцца работы навучэнцаў мастацкіх школ і студый, праводзяцца творчыя сустрэчы з мастакамі, вечарыны, канцэрты камернай музыкі і іншыя мерапрыемствы.

У 2015 г. будынак музея рэканструявалі і абнавілі пастаянную экспазіцыю. Работы па афармленні інтэр'еру залаў доўжыліся каля трох гадоў. Перад наведвальнікамі музей паўстаў у новым мастацкім абліччы, павялічыўшы колькасць вітрын з унікальнымі экспанатамі.

Брэсцкая мытня аказала падтрымку ўстанове культуры, перадаўшы ў рамках бязвыплатнай спонсарскай дапамогі сучасную відэаапаратуру для правядзення інтэрактыўных экскурсій. Брэсцкая мытня цесна ўзаемадзейнічае з музеем. Часта ў ім прымаюць прысягу маладыя супрацоўнікі. Для ветэранаў мытнай службы, службовых асоб і іх сем'яў, навучэнцаў мытных класаў арганізуюцца калектыўныя экскурсіі, праводзяцца інтэрактыўныя пазнавальныя мерапрыемствы і сустрэчы з цікавымі людзьмі.

Музей ператварыўся ў адно з самых наведвальных месцаў Брэста, стаў шырока вядомы ў Беларусі і за яе межамі. Сёння музей з'яўляецца захавальнікам рэдкіх і сапраўды ўнікальных каштоўнасцяў, увасабляючы не толькі гісторыю, але і слаўныя традыцыі беларускіх мытнікаў.

Литаратура:

1. Музей “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці” = Музей “Спасённые художественные ценности” = Museum of rescued art treasures // Брест. Брэст. Brest. 1000. Минск : Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. С. 394–397.

2. Брэсцкі музей “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці” / І. М. Тарыма // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 76–77.

3. Брэсцкі музей “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці”/ І. М. Тарыма ; Брестский музей “Спасённые художественные ценности”/ И. Н. Тарима // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси : энцыклапедыя. Мінск : БелЭн, 2008. С. 141–145.

4. Музей “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці” / І. М. Тарыма // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Брэста : у 2 кн. Мінск : БЕЛТА, 2001. Кн. 2. С. 612–613.

5. Музей “Спасённые художественные ценности” : филиал УК “Брестский областной краеведческий музей” / составление и текст И. Н. Таримы ; фото С. М. Плыткевич. Минск : РИФТУР, 2009. 13 с. : ил.

6. Лосич, П. Брест между прошлым и будущим / Павел Лосич // Народная газета. 2019. 6 верасня (№ 36). С. 10—11.

7. Синявская, Е. Неповторимая "Спасёнка" / Елена Синявская // Брестский вестник. 2019. 14 марта (№ 11). С. 14.

8. Данилова, Е. "Спасенке" — 30 лет! : с момента открытия музея "Спасенные художественные ценности" его посетили свыше полутора миллионов человек / Елена Данилова // Заря. 2019. 2 марта (№ 18). С. 4.

9. Лосіч, П. Растаможаны Луўр / Павел Лосіч // Рэспубліка. 2017. 2 снежня (№ 228). С. 8.

10. Александрова, Л. П. О судьбах и сути икон говорили и пели в Музее спасенных ценностей / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2016. 20 октября (№ 43). С. 24.

11. Александрова, Л. П. И сохрани достояние твое — в Брестском музее спасенных ценностей / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2016. 25 февраля (№ 9). С. 24.

12. Павлова, Л. Мы жили по соседству – навек сроднились сердцем : [в музее спасённых ценностей прошла встреча брестчан – бывших жителей этого особняка] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2013. 15 августа (№ 33). С. 10.

13. Буйко, Ю. Полесье на всех одно : Фотовыставка Ирины Шепелевич открылась в “Спасёнке” / Юлия Буйко // Вечерний Брест. 2014. 15 января. С. 6.

14. Анатановіч, К. Легенды канфіскатаў, якіх мы не ведаем / Кастусь Антановіч // Культура. 2012. 13 кастрычніка (№ 41). С. 13.

15. Мороз, Е. Путешествие на два века назад : [об акции “Гроза двенадцатого года” в рамках международной акции “Ночь музеев” в музее “Спасённые художественные ценности”] / Евгений Мороз // Заря. 2012. 22 мая. С. 4.

16. Тарима, И. “Праздничного настроения не бывает много” : [заведующая музеем “Спасённые художественные ценности” об уходящем 2011 г.] / Ирина Тарима ; записала Елена Гармель // Заря. 2011. 31 декабря. С. 4.

17. Тарима, И. Влюблена по собственному желанию: [заведующая музеем “Спасённые художественные ценности” о своей работе] / Ирина Тарима // Вечерний Брест. 2009. 6 февраля. С. 4.

18. Малаев, С. Спасённые сокровища / Сергей Малаев // Таможня и ВЭД. 2009. № 3. С. 20–21.

19. Козлович, В. Спасли. Теперь надо сохранить : штрихи к портрету уникального музея / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2008. 24 января.

20. Козлович, В. В поисках утраченного : [о работе Брестской таможни] / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2007. 30 ноября.

21. Гурин, А. Если всё по-честному – вернём!: [о музее “Спасённые художественные ценности”] / Анатолий Гурин // Российская газета. 2004. 7 октября. Союз Беларусь – Россия. № 38. С. 3.

22. Волкович, А. Навестит тебя Спас : [о музее “Спасённые художественные ценности”] / Александр Волкович // Брестский курьер. 2004. № 6. С. 7.

23. Сутько, Ю. Спасаем славянские ценности : [о деятельности музея “Спасённые художественные ценности”] / Юрий Сутько // Заря. 2003. 23 сентября.

24. Тарима, И. Н. Спасаем славянские ценности : [интервью с директором музея «Спасенные художественные ценности»] / Ирина Тарима ; беседовал Юрий Сутько // Заря. 2003. 23 сентября.

25. Малицкая, И. Уникальный конфискат : [о музее “Спасённые художественные ценности”] / И. Малицкая // Брестская газета. 2003. № 17. С. 15.

26. Скарбніца Брэстчыны // Народная трыбуна. 2002. 13 снежня.

27. Грынкевіч, А. Свет уратуе прыгажосць / Алеся Грынкевіч ; фото Сяргея Снапко // Народная трыбуна. 2002. 25 мая.

28. Архипова, А. “Скарб, што ўздымае і мацуе ...” / Ада Архипова // Заря. 2002. 21 мая.

29. Лялько, В. Приникнув взглядом к образу святому ... / [Валентина Лялько] // Брестский курьер. 1997. № 50.

30. Тарима, И. Н. Музей спасенных ценностей: единственный в мире и в своем роде! : [интервью с директором музея «Спасенные художественные ценности»] / Ирина Тарима ; беседовал Олег Шипов // Брестский курьер. 1994. № 21. С. 11.

31. Озерский, Н. Красота, возвращенная Отечеству / Н. Озерский ; фото В. Короля // Заря. 1989. 2 февраля. С. 1.

32. Шеф, Р. Брестский Лувр: настоящее и будущее / Р. Шеф ; фото В. Короля // Заря. 1989. 2 февраля. С. 4.