Мазго Владимир (Мазго Уладзімір). 1000-гадоваму Брэсту

Наш векапомны Брэст,
У краі светлым, жытным
Сумесна ладзіш фэст
З Бярэсцем старажытным.

Да старасці гатоў
У юным быць узросце
За тысячу гадоў
З’яўлення на бяросце.

А ты – куды старэй
Вялікай гэтай даты.
Так звонка водзіш рэй,
Як хлопец зухаваты.

Бягуць услед гады
За Мухаўцом і Бугам,
Дзе стаў навекі ты,
Узараны новым плугам.