Машеров Петр Миронович

Машэраў Пётр Міронавіч

партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), Герой Сацыялістычнай працы (1978),узнагароджаны 7 ордэнамі Леніна

 

Сярод плеяды знакамітых людзей Беларусі пачэснае месца займае Пётр Міронавіч Машэраў. Ён прайшоў шлях ад настаўніка сярэдняй школы да кіраўніка рэспубліканскай партарганізацыі, не разгубіў якасці чалавечнасці, памяркоўнасці, дабрыні, пашаны да беларускага народа, любові да Бацькаўшчыны.

Пётр Міронавіч Машэраў, вядомы савецкі партыйны дзеяч, Член Камуністычнай партыі Беларусі з сакавіка 1943 года. Першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі з 1965 года, кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС з 1966 года. Герой Савецкага Саюза (15.08.1944), Герой Сацыялістычнай Працы (1978).

Нарадзіўся Пётр Машэраў 26 лютага 1918 года ў в. Шыркі Сенненскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і Мірона Васільевіча і Дар'і Пятроўны Машэравых. 3 народжаных васьмі дзяцей у жывых засталіся пяцёра: тры дзяўчынкі (Марфа, Вольга і Надзя) і два хлопчыкі — Павел і Пётр. Яго прапрадзед быў французам, салдатам напалеонаўскай арміі, які застаўся пасля адступлення на тэрыторыі Сенненскага павета ў 1812 годзе. У сям’і было пяцёра дзяцей, і нягледзячы на беднасць сям’і, усе яны атрымалі добрую адукацыю. У школе Пётр Машэраў любіў матэматыку, таму выбар навучальнай установы для набыцця вышэйшай адукацыі быў заканамерным: Віцебскі педінстытут імя С. М. Кірава. У 1939 годзе, адвучыўшыся на фізіка-матэматычным факультэце гэтай установы, па размеркаванні едзе працаваць настаўнікам у Расоны. Там ён пазнаёміўся з будучай жонкай, Палінай Андрэеўнай.

1930-я гады з'явіліся перыядам гартавання характару Машэрава. У 1937 г. быў арыштаваны бацька Мірон Васільевіч, які загінуў у засценках ГУЛАГа. Амаль дзесяць гадоў сям'я не ведала прычыны арышту. 18 ліпеня 1942 г. Пётр Міронавіч пісаў: "За што арыштаваны бацька і быў асуджаны — нам з братам даведацца не ўдалося". Масавыя сталінскія рэпрэсіі ламалі людзей, якія гублялі сваіх блізкіх.

У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў Расонах фарміруецца знішчальны батальён, куды запісваецца і Пётр Машэраў. Разам з часцямі Чырвонай арміі адыходзіць на ўсход, трапляе ў акружэнне, затым у палон. Здолеўшы ўцячы ад немцаў, вяртаецца ў Расоны, дзе арганізоўвае камсамольска-маладзёжнае падполле. Пазней Машэраў фарміруе і партызанскі атрад імя Шчорса, дзе яго выбіраюць камандзірам (у свае 24 гады). Пётр Міронавіч прымаў удзел у шматлікіх баявых аперацыях і двойчы быў паранены.

2 мая 1942 года партызаны арганізавалі засаду на шашы Расоны – Клясціцы. Kaлі на дарозе паказалася нямецкая легкавая машына, па ёй быў адкрыты агонь. У партфелі забітага гаўптмана Дрэтуньскай палявой жандармерыі Ота Ленца быў знойдзены той самы даваенны здымак машэраўскага класа. Кожны, хто падазраваўся ў сувязях з падполлем або партызанамі, быў памечаны крыжыкам. Падпольшчыкам пагражаў немінучы расстрэл. Дзякуючы своечасова праведзенай баявой аперацыі пад кіраўніцтвам П. Машэрава, фатаздымак удалося вярнуць. Так былі выратаваны жыцці многіх хлопцаў. У верасні 1942 года Пятру Міронавічу зноў давялося перажыць вялікую асабістую трагедыю. Нацысты арыштавалі маці Дар'ю Пятроўну і пасля катавання расстралялі ў Расонах. У такіх складаных умовах фарміравалася асоба Машэрава як чалавека, які любіў свой народ, зямлю, на якой нарадзіўся.

Шмат было зроблена за два баявыя гады. Найбольш значнай аперацыяй 1942 года быў падрыў 110-метровага Беніслаўскага моста праз раку Дрыса на чыгунцы Полацк – Даўгаўпілс. Гэты мост меў важнае стратэгічнае значэнне – па ім штодня праходзіла да 60 нямецкіх эшалонаў з ваеннай тэхнікай. ...У гэты дзень Машэраў двойчы ўзнімаў партызан у атаку, быў наперадзе на самых цяжкіх участках. Быў паранены, але працягваў весці бой. Шлях для мінераў быў расчышчаны. Плыт з вялікай 300-кілаграмовай скрыняй узрыўчаткі падвёў пад мост партызан П. Мандрыкін.

Партызанская брыгада імя Ракасаўскага была ўзнагароджана Ганаровай граматай 5 чэрвеня 1944 года, а таксама было ўручана пасведчанне аб узнагароджанні медалём “За храбрасць”. Такія высокія адзнакі дзяржавы ўручаліся ў сувязі з двухгадовай баявой дзейнасцю ў тыле ворага. Іх атрымлівалі партызаны, якія найбольш вызначыліся. Сярод іх быў і камісар брыгады імя Ракасоўскага Петр Машэраў. Медаль “За храбрасць” унікальны, таму што ён выраблены самімі партызанамі. Нягледзячы на тое, што Машэраў быў узнагароджаны сям’ю ордэнамі Леніна і меў іншыя высокія рэгаліі, гэты просты партызанскі медаль быў яму асабліва дарагі.
З сакавіка сорак трэцяга года Пётр Машэраў – камісар партызанскай брыгады імя Ракасоўскага. Праз год за гераізм і мужнасць Пятра Міронавіча ўзнагародзілі ордэнам Леніна, а яшчэ праз паўгода яму ўручылі Залатую Зорку Героя Савецкага Саюза.
Пасля вайны Пятра Машэрава адразу накіроўваюць на пасаду кіраўніка. Паколькі не хапае людзей з вышэйшай адукацыяй, ён хутка робіць кар’еру па маладзёжнай лініі: першы сакратар Маладзечанскага, Мінскага абкамаў камсамола, з сорак сёмага года – першы сакратар ЦК ЛКСМ Беларусі.
12 снежня 1950 года Пётр Міронавіч быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, а ў кастрычніку 1952 г. ён з правам дарадчага голасу ўдзельнічаў у рабоце XIX з'езда ВКП(б). 21 ліпеня 1954 г. 36-гадовы камсамольскі лідэр выбіраецца другім сакратаром Мінскага абкама КПБ.
У легендарнай біяграфіі Пятра Міронавіча ёсць і брэсцкі перыяд. 1 жніўня 1955 г. П. Машэраў узначаліў Брэсцкую абласную партыйную арганізацыю У нашым горадзе Машэраў жыў з 1955-га па 1959 год, па вул. Карла Маркса, 20.
Пры яго ўдзеле і садзейнічанні ў немалой ступені фарміраваўся і складваўся патэнцыял сучаснай Брэсцкай вобласці. Менавіта ў другой палове пяцідзесятых гадоў быў уведзены ў строй шэраг буйных прадпрыемстваў, распрацаваны комплексныя праграмы прамысловага развіцця гарадоў. Прызнаючы асаблівае становішча Брэста як прыгранічнага горада Машэраў надаваў асаблівую ўвагу развіццю прамысловасці і добраўпарадкаванні абласнога цэнтра, жыллёваму будаўніцтву. Распарадзіўся аформіць музей абароны Брэсцкай крэпасці, які 6 лістапада 1956 года адкрыў свае залы. Прыкладваў шмат намаганняў для развіцця прамысловасці і падняцця эфектыўнасці калгаснай вытворчасці пасля праведзенай калектывізацыі. 18 студзеня 1958 года за поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі Брэсцкай вобласці П. М. Машэраў быў адзначаны ордэнам Леніна. Праз чатыры гады Пётр Міронавіч пакінуў Брэст

У 1956 г. першым сакратаром ЦК КПБ быў абраны К. Мазураў, які высока цаніў дзелавыя якасці П. Машэрава, яго ўменне працаваць з людзьмі. 9 красавіка 1959 г. яго выбралі сакратаром, а 18 снежня 1962 г. — другім сакратаром ЦК КПБ. У 1965 года К. Мазураў быў прызначаны першым намеснікам Старшыні Савета Міністраў СССР. 30 сакавіка 1965 г. П. Машэраў узначаліў Кампартыю Беларусі. Пачаўся новы этап у яго жыцці, ён як першы сакратар ЦК КПБ быў абраны кандыдатам у члены палітбюро ЦК КПСС.
Пётр Міронавіч як кіраўнік вызначаўся інтэлігентнасцю, высокай культурай, нязменнай павагай да людзей любога рангу. Нярэдка Пётр Машэраў мяняў уласныя рашэнні пасля аналізу прыведзеных аргументаў. За гэта яго цаніла наменклатура на ўсіх узроўнях. Прыроджаны аратар, часта выступаў экспромтам. Пётр Міронавіч часта паўтараў: “Каб жыць добра, трэба працаваць добра”. Ён часта перамяшчаўся на верталёце, не ўзгадняючы маршруты, каб быць у курсе спраў. Вельмі не любіў паказухі. У перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у стварэнні індустрыяльнага патэнцыялу, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога СССР.
Дзякуючы гібкай стратэгіі П. Машэрава Кампартыя Беларусі назапашвала новыя формы работы, якія распаўсюджваліся затым на ўсю краіну. Будучы настаўнікам па адукацыі, П. Машэраў добра разумеў праблемы агульнаадукацыйнай школы, асабліва сельскай. Вялікую ўвагу надаваў П. Машэраў патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення. У 1969—1971 гг. разгарнулася работа па стварэнні мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой". 25 верасня 1971 г. яго адкрыў П. Машэраў. За кароткі час Брэсцкая крэпасць стала ўсесаюзнай школай патрыятычнага і інтэрнацыянальнага выхавання. У цэнтры ўвагі П. Машэрава з'яўляліся дзейнасць творчых калектывў па стварэнню мемарыяльных комплексаў "Хатынь" і "Прарыў".
П. Машэраў часта выступаў перад працоўнымі, і яго прамовы вызначаліся майстэрствам, глыбокім зместам. Нягледзячы на напружаную работу, Пётр Міронавіч выступаў і ў друку. Перыяд 1970-х гг. характарызаваўся ўзмацненнем увагі П. Машэрава да развіцця вышэйшай школы, навукі і ўсёй інфраструктуры навукова-тэхнічнага прагрэсу. Пастаянным клопатам П. Машэрава з'яўлялася сельская гаспадарка. Шмат намаганняў прыкладваў П. Машэраў па будаўніцтву метрапалітэна ў Мінску. Надзвычай настойліва змагаўся П. Машэраў за прысваенне Мінску звання горада-героя.
Падчас рабочых паездак на машыне Пётр Машэраў часта ездзіў без суправаджэння, як гэта было і 4 кастрычніка 1980 года. Аўтамабільная аварыя на трасе Масква-Мінск ля Смалевіч трагічна абарвала жыццё сапраўднага героя савецкай эпохі. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Складаны жыццёвы шлях прайшоў Пётр Міронавіч Машэраў. Настаўнік, партызан, разам з беларускім народам абараняў Бацькаўшчыну ад нацысцкай навалы, а затым падымаў яе з руін. Камсамольскі партыйны работнік вырас у буйнога дзяржаўнага дзеяча. З'яўляючыся прадстаўніком панаваўшай сістэмы, сваёй адметнасцю Машэраў складаў выключэнне. Ён выдатна ведаў людзей, адчуваў біццё іх пульсу, шмат зрабіў для развіцця эканамічна-культурнага комплексу рэспублікі. Памяць аб П.М. Машэраве, які прысвяціў сваё жыццё Беларусі, яго вобраз інтэлігентнага і сціплага чалавека жывуць і будуць жыць у сэрцах беларускага народа.

У Віцебску ўстаноўлены помнік Машэраву. Яго імем названы праспект у Мінску, вуліцы ў Глыбокім, Давыд-Гарадку, Жыткавічах, Маладзечне, Лідзе, Дзятлаве, Краснаполлі i іншых населеных пунктах Беларусі.
У гонар Пятра Міронавіча Машэрава ў Брэсце названы адзін з галоўных праспектаў горада і абласны адукацыйны ліцэй. Таксама ў памяць аб ім у горадзе ўстаноўленыя дзве мемарыяльныя дошкі: на доме па вуліцы Карла Маркса, дзе жыў Пётр Міронавіч, і на будынку адміністрацыі Ленінскага раёна, дзе ў 1955-1959 гг. ён працаваў. Памяці Машэрава прысвечана шмат вершаў.
Харызматычны лідар, выдатны аратар, таленавіты кіраўнік. Выдатная кар’ера і ваеннае мінулае. Неверагодная народная любоў і прызнанне яшчэ пры жыцці, што рэдка бывае. Ён не запляміў сябе палітычнымі інтрыгамі, таму яго можна лічыць сапраўдным сімвалам савецкай эпохі.

Літаратура:
1. Машэраў Петр Міронавіч / Ю. П. Смірноў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 10. С. 240–241.
2. Машеров Петр Миронович // Регионы Беларуси : энциклопедия : вт. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 82–83.
3. Машэраў Петр Міронавіч / Юрый Смірноў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : ут. Мінск, 1999. Т. 5. С. 102.
4. Машэраў Пётр Міронавіч : [біяграфія; творы] // Беларуская ССР : карот. энцыклапедыя : ут. Мінск, 1981. Т. 5. С. 417–418.
5. Машеров Петр Миронович // Республика Беларусь : энциклопедия : в7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 681–682.
6. Башчук, А. В. Чалавек, які аб’яднаў нацыю / А. В. Башчук // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 636–637.
7. Машеров, П.М. Избранные речи и статьи / П. М. Машеров. – Минск : Беларусь, 1982. 606 с.
8. Сын белорусского народа Петр Машеров: к 95-летию со дня рождения / [авт. идеи и сост. Н.И.Чехлов ; отв. ред. С.Л.Кандыбович, О.В.Солопова]. – Москва, 2013. 461 с., [24] л. ил.
9. Это стране моей знак уважения. Сын Земли – Петр МироновичМашеров / [сост. Г. К. Кулябо ; пер. с бел. Ю. Кулябо]. Минск : Полиграфкомбинат им. Я. Коласа, 2005. 46, [1] с.
10. Антонович, С. Петр Машеров :жизнь,судьба, память… : [докум. повесть] / Славомир Антонович. Минск. 1998. 351 с.
11. Томашевич, Г. С. Брестские уроки Машерова / Георгий Степанович Томашевич. Минск : Знание, 1998. 79 с.; [7] л. ил., портр.
12. Якутов, В. Д. Петр Машеров : худож.-докум. повесть / Владимир Якутов. – Минск : Белая Русь, 1992. 272 с.; [8] л. ил.
13. Курков, И. Брест Машерова : [о деятельности П. М. Машерова на посту первого секретаря Брестского обкома КПБ (1955–1959)] // Курков, И. Брестчина: легенды, события, люди / Илья Курков. Минск. 2005. С. 249–254.
14. Мяснікаў, А. Петр Машераў (1918–1980): пераемнік папярэднікаў // Мяснікаў, А. Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / Анатоль Мяснікаў. Мінск. 2008. С. 283–286.
15. Иоффе, Э.Г. Петр МироновичМашеров // Иоффе, Э. Г. От Мясникова до Малофеева. Кто руководил БССР/ Э. Г. Иоффе. Минск, 2008. С. 131–143.
16. Проспект Машерова // Улицы Бреста рассказывают… / авт. ст.: Л. Д. Илларионова [и др.].Брест : Вечерний Брест, 2007. С. 74–77.
17. Никитенко, П. Г. Судьба лидера в зеркале реформы: из воспоминаний об эпизодах совместной работы со знаменитым земляком П. М. Машеровым / Петр Никитенко // Беларуская думка. 2014. № 2. С. 34–35.
18. Лазуткин, А. Спрос на героев : [к 95-летию со дня рождения П.М.Машерова] / Андрей Лазуткин // Беларуская думка. 2013. № 1. С. 63–68.
19. Іофе, Э. Настаўнік на чале ЦК : 26 лютага споўніцца 95 гадоў з дня нараджэння Пятра Машэрава / Э. Іофе // Настаўніцкая газета. 2013. 7 лютага. С. 14–15.
20. Гарай, А. «Куда от родины уедешь?» : 13 февраля Петру МироновичуМашерову исполнилось бы 95 лет / Анатолий Гарай // Заря. 2013. 12 февраля. С. 4.
21. Величко, В. Светлая любовь : издана уникальная книга воспоминаний о Петре Машерове / Владимир Величко // Рэспубліка. 2013. 26 февраля. С. 5.
22. Стрелец, М. Юбилей яркой личности / Михаил Стрелец.
23. Миневич, В. В биографию города вписан : [о митинге памяти] / Владимир Миневич// Брестский вестник. 2008. 21 февраля (№ 8). С. 3.
24. Селеменев, В. Докладная в Кремль : [архивный документ открывает неизвестные страницы биографии П.М.Машерова] / Вячеслав Селеменев, Людмила Селицкая // Беларуская думка. 2008. № 2. С. 62–64.
25. Борщевский, Н. Памяти великого сына и страны : [в Бресте открыли мемориальную доску П. М. Машерову] / Николай Борщевский // Вечерний Брест. 2006. 12 мая.
26. Лосич, П. Здесь жил Машеров : [в Бресте на доме по ул. К.Маркса, 20 открыли мемориальную доску П.М.Машерову] / Павел Лосич // Заря. 2006. 11 мая. С. 2.
27. Дмитриева, Л. Отблеск упавшей звезды : [9 мая в Бресте открыли мемориальную доску П. М. Машерову] / Лариса Дмитриева // Брестский вестник. 2006. 11 мая (№ 17). С. 3.
28. Ольгердов, В. Феномен Машерова / Владимир Ольгердов // Беларуская думка. 2008. № 2. С. 56–61.
29. Навіцкі, У. Жыццё, аддадзеннае Беларусі : да 90-годдзя з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава / Уладзімір Навіцкі // Беларускі гістарычны часопіс. 2008. № 2. С. 40–48.
30. Гармель, Е. Вспоминая Машерова : в Бресте состоялся памятный митинг, посвященный 90-летию П.М.Машерова / Елена Гармель // Заря. 2008. 16 февраля. С. 1.
31. Тамашэвіч, Г. На мове душы : [П. М. Машэраву нагэтым тыдні споўнілася б 90 годоў] / Георгій Тамашэвіч // Народная трыбуна. 2008. 16 лютага. С. 2.
32. Рубашевский, Ю. Наш Машеров / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2008. 13 февраля. С. 1, 5.
33. Литвинчук, В. Патриот, труженик, творец… : [воспоминания бывшего председателя Лунинецкого райисполкома (1974–1984) о посещениях П. М. Машеровым района] / Василий Литвинчук // Заря. 2008. 12 февраля. С. 1, 4.
34. Томашевич, Г. Машеровские уроки / Георгий Томашевич // Заря. 2005. 12 февраля. С. 2.
35. Патолятов, Д. Компромат на Машерова : в номенклатурной обойме он был чужаком / Дмитрий Патолятов // Брестский курьер. 2003. 13 февраля (№ 7). С. 8.
36. Ломсадзе, Л. Под сводами души высокой : [к 85–летию со дня рождения П. М. Машерова] / Л. Ломсадзе // Беларуская думка. 2003. № 2. С. 16–23.
37. Егорова, О. Вспомним, поклонимся : к 85-летию со дня рождения Петра Мировича Машерова / Ольга Егорова // Белорусская нива. 2003. 25 февраля.
38. Захаренко, О. Под знаком учителя : Петр Машеров выбрал профессию преподавателя и стал учителем по жизни / О. Захаренко // Беларусь. 2001. № 2. С. 20–21.
39. Томашевич, Г. Бресткие уроки Машерова / Георгий Томашевич // Беларуская думка. 1998. № 3. С. 178–182.
40. Машерова, П. Любовь сильнее времени : [о П. М. Машерове] / П. Машерова, Г. Булыка // Беларуская думка. 1998. № 2. С. 22–30.
41. Величко, В. Слава и гордость народа: [П. Машеров] / В. Величко // Беларуская думка. 1998. № 2. С. 18–21.
42. Чтобы помнили: [о решении горисполкома переименовать часть улицы Московской, в проспект Машерова] // Вечерний Брест. 1998. № 6.
43. Кобяк, Э. Он действительно был лидером : к 80-летию П. М. Машерова / Э. Кобяк // Заря. 1998. 10 февраля.
44. Супрунюк. О. В Бресте появился проспект Машерова / Олег Супрунюк // Брестский курьер. 1998. № 4. С. 17.
45. Раинчик, М. Образ народного героя : [о фильме «Призвание», посвященном П. М. Машерову] / Моисей Раинчик // Народная трыбуна. 1998. 31 студзеня (№ 5). С. 3.
46. Просмыцкий, Н. Машеровская улыбка / Николай Просмыцкий // Народная трыбуна. 1998. 24 студзеня (№ 4). С. 2.
47. Калиниченко, В. Убийство Мешерова / Владимир Калиниченко // Белоруссия. 1997. № 49.
48. Тамашэвіч, Г. Слова пра Машэрава / Георгій Тамашэвіч // Народная трыбуна. 1997. 29 лістапада.
49. Томашевич, Г. Бресткие уроки Машерова / Георгий Томашевич // Заря. 1997. 25 ноября.
50. Паўлаў, С.Я. Школьны бунт Машэрава / С. Я. Паўлаў // Народная асвета. 1996. № 7. С. 134–142; № 9. С. 126–134.
51. Рыбчинский, Ю. Реквием : посвящается П. М. Машерову / Ю. Рыбчинский // Беларуская думка. 1993. № 4. С. 86–87.
52. Смирнов, Ю. Жизнь и слава Петра МироновичаМашерова : к 75-летию со дня рождения / Ю. Смирнов // Беларуская думка. 1993. №2. С.76–79.
53. Величко, В. Чтобы у каждого поколения был свой Машеров / В. Величко // Беларуская думка. 1993. № 12. С. 60–64.
54. Аслезов, С. А Не надо искать ведьм там, где их нет, или Сплетни под копирку : к дорожно-транспортному проишествию с П.М.Машеровым / С.А.Аслезов // Вираж. 1992. № 4. С. 40–42; №5. С. 42–45.
55. Азур, З. “Чалавек ён быў…” : [П. М. Машэраў] / З. Азур // Беларусь. 1991. № 7. С. 4–6.
56. Наш Петр Миронович: [воспоминания о Машерове, к 80–летию со дня рождения] // Коммунист Белоруссии. 1988. № 2. С.45–55.
57. Кобяк, Э. Эпоха Машерова // Заря. 2003. 13 февраля.
58. Зырко, Н. Человек-легенда // Заря. 2003. 13 февраля.
59. Панасюк, Н. Сейбiт на полi айчыны // Народная трыбуна. 2000. 25 сакавiка.