Махнович Василий Данилович


Герой Сацыялістычнай Працы, Ганаровы грамадзянін г. Брэста

Нарадзіўся Васіль Данілавіч Махновіч ў 1924 г. у в Варажбіты Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. у шматдзетнай сялянскай сям'і, дзе было сямёра дзяцей. Працаваць пачаў у 11 гадоў.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ён удзельнічаў у баях за вызваленне Варшавы, потым ваяваў ва Усходняй Прусіі, узнагароджаны баявымі ўзнагародамі – ордэнам Айчанный вайны ІІ ступені і шасцю медалямі.

Пасля вайны Васіль Данілавіч працаваў грузчыкам, качагарам.


З 1951 г. Махновіч працуе ў будтрэсце № 8 г. Брэста, а з 1953 г. ён узначаліў комплексную брыгаду, якая з 1972 г. працавала па метадзе брыгаднага падраду. Брыгада Васіля Данілавіча ўсё рабіла выразна і зладжана, нібы гадзіннікавы механізм, з поўнай самааддачай. Васілю Данілавічу Махновічу прыйшлося працаваць у трох упраўленнях трэсту. Кожны раз, прымаючы рашэнне аб пераводзе Васіля Данілавіча, кіраўніцтва трэста рабіла гэта для ўмацавання калектыву моцнымі, высокапрафесійнымі кадрамі. Так было ў студзені 1961 г. і ў кастрычніку 1967 г. Ён умеў працаваць з людзьмі, натхняў іх, дапамагаў. Пры гэтым заўсёды сам падаваў прыклад высокапрадуктыўнай і якаснай працай. Валодаючы несумненнымі рысамі сапраўднага лідэра ў калектыве, ў адрозніванні ад іншых, Махновіч быў пазбаўлены ганарыстасці і гардыні, заўсёды знаходзіўся там, дзе цяжэй за ўсё.

За навучанне больш, чым за сто маладых рабочых будаўнічым прафесіям ў 1980 г. яму быў уручаны знак ЦК ВЛКСМ "Настаўнік моладзі", а ў 1981 г. прысвоена званне "Заслужаны настаўнiк працоўнай моладзі".


Васіль Махновіч маў шмат узнагарод, ён – Заслужаны настаўнік рабочай моладзі БССР (1981), Герой Сацыялістычнай Працы (1971), Узнагароджаны ордэнам Леніна (1971), двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, (першы 1958 г.), ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені (1985), двума медалямі (у тым ліку "За адвагу") і залатым медалём "Серп і Молат" (1971). У 1978 г. Васілю Данілавічу Махновічу прысвоена званне "Пачэсны грамадзянін г. Брэста". Памёр у Брэсце, у 2007 г.

 

Літаратура:

1. Махновіч Васіль Данілавіч // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка ў 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 642.
2. Махнович Василий Данилович // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 256.
3. Махнович Василий Данилович // Долготович, Б. Д. Почетные граждане белорусских городов: биограф. Справочник / Б. Д. Долготович . Минск, 2008. С. 11–12.
4. Трест во втором десятилетии. 1967-1977 гг. // Кусик, И. М. Созидатели: к 50-летию ОАО «Строительный трест №8» / И. М. Кусик. Брест, 2007. С. 37–66. – Из содерж. : [Махнович Василий Данилович]. - С.42–43.
5. Город вырос из-под его руки // Вечерний Брест. 1997. №35.
6. Василий Данилович Махнович: [Некролог] // Вечерний Брест. 2007. 31 января.