Ленинский район

7 красавіка 1978 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР горад Брэст быў падзеляны на два адміністратыўных раёна: Ленінскі і Маскоўскі.

Ленінскі раён Брэста – гістарычнае сэрца тысячагадовага горада. Гісторыя раёна – гэта біяграфія з моманту яго заснавання да сярэдзіны XX стагоддзя.
На тэрыторыі раёна размяшчаецца адзін з галоўных сімвалаў Беларусі – Брэсцкая крэпасць, пабудаваная на месцы старажытнага Бярэсця, упершыню згаданага ў старажытнарускім летапісу ў 1019 г.
Подзвіг абаронцаў крэпасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны стаў сімвалам воінскай мужнасці і доблесці. 8 мая 1965 г. крэпасці прысвоена ганаровае званне "Крэпасць-герой", а 25 верасня 1971 г. На яе тэрыторыі адкрыты мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой".
На тэрыторыі раёна знаходзіцца і адзін з найпрыгажэйшых гістарычных архітэктурных помнікаў – Брэсцкі чыгуначны вакзал. Яго па праву называюць заходнімі варотамі Беларусі. Ён ветліва сустракае гасцей гарада і дзяржавы.
Ленінскі раён ўносіць значны ўклад у эканоміку і сацыяльнае развіццё горада, вобласці і рэспублікі. Прамысловыя прадпрыемствы раёна выпускаюць больш за 70% ад агульнага аб'ёму прадукцыі, што вырабляецца ў Брэсце. Гэта прадукцыя ўпэўнена канкуруе з лепшымі замежнымі аналагамі і з'яўляецца добрай візітнай карткай Беларусі.
На тэрыторыі Ленінскага раёна размяшчаецца вялікая частка прадпрыемстваў свабоднай эканамічнай зоны. СЭЗ "Брэст" пачала дзейнасць у снежні 1996 года, калі былі зарэгістраваныя першыя рэзідэнты. Сёння ў СЭЗ "Брэст" працуе капітал 19 краін, зарэгістравана 69 рэзідэнтаў, 37 з якіх размяшчаюцца ў Ленінскім раёне.
Ленінскі раён – духоўны цэнтр горада. Тут размешчаны ўсе значныя аб'екты культуры. Абласны тэатр драмы і музыкі і абласны тэатр лялек з 1996 года гасцінна расхінаюць дзверы для ўдзельнікаў Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая Вежа". Штогод у студзені ў Брэсце праходзіць Міжнародны фестываль "Студзеньскія музычныя вечары", кожныя два гады – Рэспубліканскі кінафестываль беларускіх фільмаў.
Ленінскі раён – захавальнік гісторыі. Тут знаходзяцца абласны краязнаўчы музей, музей гісторыі горада, музей выратаваных каштоўнасцяў, мастацкі музей, музей абароны Брэсцкай крэпасці і яго філіялы.
Ленінскі раён – кузня высокакваліфікаваных спецыялістаў. Галоўным цэнтрам навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай работы выкладчыкаў г.Брэста стаў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна. Сёння БрДУ – буйная ВНУ, цэнтр навуковых даследаванняў і культурнага жыцця. На тэрыторыі Ленінскага раёна дзейнічаюць некалькі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі: Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж ім. Р.Шырмы, палітэхнічны каледж, прафесійна-тэхнічны каледж гандлю, прафесійны ліцэй будаўнікоў, ліцэй швейнай вытворчасці імя Д.М.Карбышева. Дзеці і падлеткі атрымліваюць адукацыю ў трох гімназіях, адзінаццаці сярэдніх школах і дзіцячых дашкольных установах. Там таксама размяшчаюцца вячэрняя школа, міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі навучэнцаў. Самая маладая навучальная ўстанова – абласны агульнаадукацыйны ліцэй імя М.П. Машэрава.
Ленінскі раён – тэрыторыя спорту. Тут размешчана галоўная спартыўная арэна вобласці – комплекс "Брэсцкі"; лепшы ў краіне стралковы цір; спартыўны комплекс "Алімп"; спартыўны комплекс БФСТ "Дынама"; басейн "Няптун"; абласное вучылішча Алімпійскага рэзерву, абласны цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій, а таксама 9 дзіцяча - юнацкіх спартыўных школ.
У апошнія гады новае аблічча набываюць дамы і вуліцы раёна. Завяршаецца рэканструкцыя вул. Савецкай – любімага месца гараджан. Помнік, прысвечаны 1000-годдзю Брэста, бюветы, аздобленыя малымі скульптурнымі формамі, ліхтаршчык, арыгінальныя свяцільні і лаўкі, арганічна ўпісаліся ў новы дызайн вуліцы. Зрабіць Брэст прыгажэй імкнуцца і гараджане.

Літаратура:
1. 25 лет Ленинскому району г. Бреста 1978-2003. Брест, 2003. 12с.
2. Вялічка, У. Там дзе пачыналася Бярэсце : [Нарыс аб Ленінскім раёне г. Брэста] / У. Вялічка, А. Марціновіч // Беларуская думка. 2004. №8. С.56-69.
3. Евтух, М. Михаил Евтух : “Завтра в Ленинском районе будет лучше, чем вчера” / беседу вела Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2008. 1 авг. С.4.
4. Евтух, М. Михаил Евтух : “Останавиться на достигнутом – значит начать движение назад” / беседу вёл Сергей Рекуц // Вечерний Брест. 2007. 17 мая. С.3.
5. Евтух, М. “Город древний город молодой…” : [о Ленинском районе г. Бреста] // Вечерний Брест. 2004. 30 сент. – 6 окт. С.4.
6. Илларионова, Л. Локомотив летит вперёд : отсчитывая вёрсты между станциями сегодня и завтра / Лара Илларионова // Вечерний Брест. 2009. 26 марта. С.3.
7. Ленінскі раён Брэста адзначыць юбілей // Народная трыбуна. 3003. 19 красав.
8. Ленинскому району Бреста – четверть века : [ статьи] // Вечерний Брест. 2003. 11 апр. С.7.