У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі «Юнацтва» арганізавана кніжная выстава «Мая Беларусь», дзе кожны можа дакрануцца да гісторыі сваёй краіны і адчуць гонар за яе.
Выстава складаецца з наступных раздзелаў:
«Народныя традыцыі», дзе экспануецца літаратура, якая расказвае пра традыцыі нашых продкаў і сучасных беларусаў;
«Памятаем і ганарымся». Тут расказваецца пра розных выдатных дзеячаў, якія сыгралі вялікую гістарычную ролю ў развіцці нашай краіны;
«Культурная і гістарычная спадчына». У гэтым раздзеле прадстаўлена літаратура пра багаты комплекс матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, які ўключае старажытныя замкі, архітэктурныя помнікі, музейныя калекцыі. Багатая культурная і гістарычная спадчына – гонар нашай краіны.
«Свет прыроды». У дадзеным раздзеле паказана цудоўная, унікальная і непаўторная прырода Беларусі. Прырода, якая багата чароўнай разнастайнасцю рэдкіх відаў раслін і жывёлаў.
Выстава ўключае ў сябе не толькі кнігі, але і часопісы пра наш край.
Берестейский календарь