Кніга з аўтографам. Генадзь Бураўкін

28 жніўня споўнілася б 85 гадоў Генадзю Мікалаевічу Бураўкіну – паэту, дзяржаўнаму дзеячу, журналісту, дыпламату.

У чытальнай зале Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна аформлена кніжная экспазіцыя “Мастацкі талент Генадзя Бураўкіна”. На выставе прадстаўлены зборнікі вершаў, інтэрв’ю, артыкулы пра жыццё і творчасць паэта.

Свае першыя вершы паэт надрукаваў яшчэ ў 1952 годзе. Пяру Г. Бураўкіна належыць верш “Брэсту” https://www.gcbs-brest.by/genadz-bura-k-n.-brestu.

Галоўны экспанат выставы – невялічкая кніжка вершаў Генадзя Бураўкіна з серыі “Бібліятэка беларускай паэзіі” з дароўным подпісам – аўтографам аўтара.

Запрашаем усіх прыхільнікаў беларускага слова да размовы пра творчасць і літаратурны талент Генадзя Бураўкіна. Выстава будзе дэманстравацца да 7 верасня.