Літаратурнае падарожжа «Казкі кніжнай феі» па кнігах беларускай пісьменніцы К. Хадасевіч-Лісавой прайшло ў бібліятэцы-філіяле № 5 для ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання «Сябры кнігі».
Хлопцы і дзяўчынкі даведаліся, што Кацярына Хадасевіч-Лісавая нарадзілася і жыве пад Мінскам, па адукацыі настаўнік пачатковых класаў, а пісаць пачала яшчэ ў дзяцінстве. Кацярына Станіславаўна актыўна наведвае бібліятэкі з мерапрыемствамі ў розных вобразах з героямі сваіх кніг. Удзельнікам было цікава пачуць, што сын пісьменніцы Станіслаў з’яўляецца прататыпам галоўнага героя яе казак.
На сустрэчы ўдзельнікі пачулі ўрыўкі з твораў кнігі «Казкі сівой даўніны», пазнаёміліся і з іншымі творамі сучаснай пісьменніцы. У ходзе мерапрыемства вучні прымалі ўдзел у гульнях і адказвалі на пытанні бібліятэкара. Вельмі цікава прайшла займальная гульня «Вандрульня».
Таксама дзеці даведаліся аб тым, хто такі Вухуцік і як ён патрапіў на планету. Хлопачыкам і дзяўчынкам захацелася зрабіць Вухуціка сваімі рукамі. Таму кожны прысутны з цікавасцю прымаў удзел у стварэнні незвычайнага героя.
Берестейский календарь