Электронное обращение
Авторизация
Цэгла гэтых муроў
Чырванее, што кроў
Вы па ёй правярайце трываласць
Нашых рук,
Нашых слоў,
Мужнасць нашых сыноў, —
У двух печах яна гартавана.
Першай ноччу цагельня аднойчы была,
Чырвань мірнага полымя ёй аддала.
І была яшчэ печ
З назвай страшнай “вайна”.
Разам з цэглай людзей апаліла яна.
Цэгла гэтых муроў
Чырванее, што кроў.
Яна з крыку уся,
Яна з болю уся.
Колькі ж можна яе абпальваць?!
…Калі ў рукі цагліну я ўзяў,
Апякла яна рукі і памяць.