Исаченко Борис Валентинович

Спартсмен, трэнер, майстар спорту СССР, сярэбраны прызёр ХХІІ летніх Алімпійскіх гульняў (1980, г. Масква)

Барыс Валянцінавіч Ісачэнка – вядомы беларускі спартсмен і трэнер, стралок з лука, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў, майстар спорту СССР (1975), суддзя міжнароднай катэгорыі (2002).

Барыс Валянцінавіч Ісачэнка нарадзіўся 26 снежня 1958 г. у г. Брэсце. Рана навучыўся чытаць, ужо ў шэсць гадоў запісаўся ў бібліятэку, тады ж пачаў вучыцца гульні ў шахматы. З дзяцінства займаўся футболам, бадбінтонам, плаваннем. У 1972 г. пры спартыўным клубе дывановага камбiната Міхаіл Уладзіміравіч Пузяк арганізаваў секцыю стральбы з лука, у якую запісаўся і Барыс. Праз тры месяцы большасць пачынаючых спартсменаў разбегліся, засталіся толькі тры-чатыры самых упартых, у тым ліку і Барыс Ісачэнка.

У 1974 г. Барыс Ісачэнка выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту СССР, у 1975-м атрымаў званне майстра. У 1979 г. заслужыў званне майстра спорту міжнароднага класа, трапіў у склад зборнай каманды СССР. У складзе зборнай з ім працавалі трэнеры Аляксанджр Мікалаевіч Нікалаеў, Вадзім Рыгоравіч Рэзнікаў, Рыгор Аванасавіч Каспараў і галоўны трэнер Арсент Шугаiпавiч Балаў.

У 1976 г. Б. В. Ісачэнка паступіў у Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, але вучыўся з перарывамі з-за інтэнсіўных трэніровак на зборах, удзелу ў розных спаборніцтвах. Праз восем год перавёўся на фізкультурны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, які скончыў толькі ў 2001 г.

У 1980 г. на ХХІІ Алімпійскіх гульнях у Маскве Ісачэнка заняў другое месца. Барыс Валянцінавіч выйграў сярэбраны медаль у індывідуальным першынстве, саступіўшы толькі фіну Томі Пайкалайнену. У складзе зборнай СССР у той час былі: Уладзімір Максімаў, Кецеван Ласаберыдзе і іншыя вядомыя лучнікі СССР, многія з якіх пасля распаду Савецкага Саюза, сёння працуюць кіраўнікамі федэрацый і галоўнымі трэнерамі, у розных краінах. Б. В. Ісачэнка быў узнагароджаны медалём «За трудовую доблесть», яго першы трэнер М. У. Пузяк атрымаў званне заслужанага трэнера. На памятным знаку «Слава Брестчины олимпийской» (вул. Маскоўская) увекавечана імя спратсмена-лучніка.

У 1989 г. у серыі «Твоя спортивная гордость, Беларусь» у сааўтарстве са спартыўным журналістам Уладзімірам Рыгоравічам Кукуням была напісана кніга «Серебряные стрелы». Кніга створана ў форме дыялогу. Барыс Ісачэнка распавядае пра сваё жыццё ў спорце, пра шлях да алімпійскіх узнагарод. Аўтары разважаюць аб развіцці аднаго з самых цікавых відаў спорту, удасканаленні майстэрства, стратэгіі, тактыкі і тэхнікі. Кніга «Серебряные стрелы» – гэта і аповяд аб гісторыі развіцця стральбы з лука ў Беларусі, аб яго «балючых кропках».

Барыс Валянцінавіч Ісачэнка – вядомы беларускі спартсмен і трэнер, стралок з лука, майстар спорту міжнароднага класа, майстар спорту СССР (1975), суддзя міжнароднай катэгорыі (2002), трохразовы чэмпіён Еўропы (1981, 1983, 1987), двухразовы ўладальнік Кубка СССР (1985, 1992), член зборнай каманды СССР з 1979 па 1987 гг., шматразовы чэмпіён СССР і Беларусі, пераможца шматлікіх міжнародных турніраў. З 2002 г. з’яўляецца членам нацыянальнага Алімпійскага камітэта Беларусі.

Доўгі час Барыс Валянцінавіч жыў у Брэсце. У 1997 г. працаваў трэнерам спартыўнага клуба «Робін Гуд» г. Брэста. З 1998 г. – галоўны трэнер нацыянальнай зборнай каманды Беларусі. Працаваў галоўным трэнерам на працягу 15 гадоў. Абіраўся дэлегатам Першага і Трэцяга Усебеларускага сходу. Яго запрашалі працаваць ў розныя краіны, але беларускі трэнер не захацеў прызвычайвацца да іншаземнага менталітэту. У 2014 г. ён быў запрошаны і згадзіўся стаць трэнерам-кансультантам па стральбе з лука ў зборнай Рэспублікі Саха (Расійская Федэрацыя).

Літаратура:
1. Исаченко Бориc Валентинович // Регионы Беларуси : энциклопедия в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 431.
2. Исаченко Бориc Валентинович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 3. С. 799.
3. Исаченко Бориc Валентинович // Спортивная энциклопедия Беларуси. Минск, 2005. С. 209–210.
4. Исаченко, Б. В. Серебряные стрелы / Б. В. Исаченко, В. Г. Кукуня. – Минск : Полымя, 1989. 125, [2] с. : ил. – (Твоя спортивная гордость, Беларусь).
5. Брестчина олимпийская / [текст, гл. ред., фото: А. М. Суворов]. – 3-е изд., перераб. и доп. – Брест : Полиграфика, 2014. – 198 с. : ил.
6. Хавин, Б. Всё о советских олимпийцах / Борис Хавин. – Москва : Физкультура и спорт, 1985. 464 с. – Из содерж.: Игры ХХII Олимпиады. Стрельба из лука. С. 330–33
7. Исаченко, Б. В. Борис Исаченко: Держимся на энтузиазме : [беседа с главным тренером национальной сборной Беларуси об участии в чемпионате мира по стрельбе из лука в Турине] / Б. В. Исаченко ; беседовал Владимир Упеньек // Спортивная панорама. 201 14 июля.
8. Исаченко, Б. В. Поймать кураж и не упасть с вершины / Б. В. Исаченко ; записал Константин Белоус // Рэспублiка. 2006. 26 верасня. С. 10.
9. Исаченко, Б. В. Стрельба вслепую / Б. В. Исаченко ; [беседовал] Александр Ванкович // Советская Белоруссия : СБ. Беларусь сегодня. 2006. 25 марта. С. 30.
10. Каменкова, М. Лучший тот, кто делает больше : [о Б. В. Исаченко] / Марина Каменкова // Брестский вестник. 2006. 14 февраля (№ 7). С. 3.
11. Исаченко, Б. В. Телевидение… против стрельбы из лука : [интервью с главным тренером национальной сборной Беларуси по стрельбе из лука] / Борис Исаченко ; беседовал Александр Логвинович // Заря. 2006. 21 января.