Гарачым словам сэрца наталіць…

26 сакавіка а 16 гадзіне ў канферэнц-зале Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна адбудзецца літаратурна-музычная гасцёўня «Гарачым словам сэрца наталіць…» да 75-годдзя З.І. Дудзюк.
Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна – берасцейская паэтка, драматург, перакладчык, крытык, празаік. Нарадзілася на Браслаўшчыне, з 1968 года жыве ў Брэсце. Скончыла Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут і Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя М.А. Горкага ў Маскве. Працавала інжынерам, журналістам, загадчыкам літаратурнай часткі драмтэатра.
Аўтар дзевяці зборнікаў паэзіі, драматычных твораў і казак для дзяцей, кніг мастацкай і дакументальнай прозы, у тым ліку раманаў «Год 1812», «Кола Сварога», «Сотворение», «Велясіты», «Слодыч і атрута», «Лаза», «Гонды», «Сыны Рарога», «Дом для адзінай» і інш.
Зінаіда Іосіфаўна з’яўляецца пераможцай шэрагу абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Калесніка, Нацыянальнай літаратурнай прэміі.