15 кастрычніка ў «Арт-прасторы бібліятэкі» сабраліся ўдзельнікі краязнаўчага аматарскага аб’яднання «Берасцейцы», каб разам павольна пачытаць услых. Для чытання і далейшага абмеркавання была прапанавана кніга Зінаіды Дудзюк «Дом для адзінай». На сустрэчу была запрошана аўтар.
Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч пазнаёміла прысутных з творчай біяграфіяй пісьменніцы, адзначыла шматграннасць твораў. Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі працуе ў розных жанрах: проза, паэзія, драматургія, крытычныя артыкулы.Зінаіда Іосіфаўна распавяла гісторыю задумкі сваіх раманаў, адказала на пытанні слухачоў. Затым усе прысутныя па чарзе прачыталі пачатак «Дома для адзінай», абмеркавалі літаратурныя і мастацкія асаблівасці выдання, паступова перайшлі да іншых твораў: зачыталі вершы са зборніка «Пуцявіны» і мастацкія пародыі з кнігі гумару «Жанаты халасцяк».
Сустрэча атрымалася надзвычай цікавая і змястоўная.
 Берестейский календарь
Берестейский календарь 
			
		 
			
		 
			
		 
			
		 
			
		 
			
		 
			
		