Брестская Епархия белорусской православной церкви

Звесткі аб з'яўленні хрысціянства на Берасцейскай зямлі належаць да ХІ стагоддзя часу заснавання старажытнага Бярэсця.

Да сярэдзіны XII ст. Брэсцкая (Берасцейская) зямля ўваходзіла ў склад Тураўскага княства, дзе ўжо ў 1005 г. была праваслаўная епархія.

З сярэдзіны XII ст.і да канца 16 ст. тэрыторыя Брэстчыны ўваходіла  ў склад Уладзіміра-Валынскай епархіі (часам менавалася як Уладзіміра – Брэсцкая).  У Бярэсце, пры царкве св. Мікалая (тэрыторыя сучаснай крэпасці) размяшчалася рэзідэнцыя епіскапаў (па дакументах «Брэсцкая руская кафедра»). Тут ў 1590, 1594, 1596 г.г. праходзілі саборы заходне-рускіх епіскапаў.

Пасля заключэння Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. пераважная большасць прыходаў і манастыроў была падпарадкавана Літоўска-Навагрудскай уніяцкай мітраполіі.

У 1765 г. было заснавана Брэсцкае епіскаўства  (у складзе Уладзімірскай уніяцкай епархіі), з 1798 г. самастойная Брэсцкая ўніяцкая епархія (у 1808 г. часткова, а з 1828 г.  цалкам увайшла ў склад Літоўскай уніяцкай епархіі).

Брэсцкая праваслаўная епархія была заснавана 6 сакавіка 1839 г. пасля ўз'яднання ўніяцкай Літоўскай епархіі з Праваслаўем 1840/01/22 г. было заснавана Брэсцкае вікарыяцтва Літоўскай праваслаўнай епархіі. Брэсцкія вікарыі прызначаліся да 1900 г., калі з Літоўскай епархіі была выдзелена самастойная Гарадзенская, у зямлі якой увайшоў і Брэст.

У 1900 г. вызначэннем Св. Сінода з часткі Літоўскай епархіі ўтворана самастойная Гродзенская епархія з тытулам епіскапа «Гарадзенскі і Брэсцкі».

У 1921-1939 гг. праваслаўныя царквы Брэстчыны ўваходзілі ў Палескую епархію ў складзе Польскай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы. У гады другой сусветнай вайны была створана Брэсцкая кафедра ў межах Аўтаномнай Украінскай Праваслаўнай царквы Маскоўскай юрысдыкцыі.

Першым пасляваенным епіскапам быў Паісій (Абразцоў, 1944-1945 гг.), з 14 лютага па верасень 1945 г. Анісіфар (Панамароў) з тытулам «епіскап Брэсцкі і Пінскі». У 1946 г. часова кіраваў архіепіскап Менскі і Беларускі Васіль (Ратміраў), у 1948 – 1949 гг. епіскап Паісій (Абразцоў), у 1950-1951 гг. Сергій (Ларын) з тытулам «епіскап Гродзенскі і Брэсцкі». У 1952 -1989 гг. епіскапы на Брэсцкую кафедру не пастаўляліся, прыходы кіраваліся архірэямі Мінскай епархіі.

Брэсцкая епархія была заснавана пастановай Архірэйскага Сабора РПЦ 1990 г. і пастановай Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 1990/02/06 года. Ахоплівала тэрыторыі 8 раёнаў Брэсцкай вобласці і складалася з 9 благачынных акругаў Брэсцкага гарадскога, Брэсцкага раённага, Бярозаўскага, Драгічынскага, Жабінкоўскага, Камянецкага, Кобрынскага, Маларыцкага і Пружанскага.

Адраджэнне царкоўнага жыцця епархіі пачалося з будаўніцтва новых храмаў и  аднаўлення  тых храмаў, якія былі вернуты дзяржавай.

У ліпені 1995 г. епархію наведаў Яго Святасць Патрыярх Маскоўскі і ўсія Русі Аляксій Другі, было дадзена блаславенне на падставу мужчынскага манастыра на месцы пакутніцкага скону прыпадобнамучаніка  Афанасія, ігумена Брэсцкага ў в. Аркадзія Брэсцкага р-на (заснаваны ў 1996 г.). У в. Камянюкі Камянецкага раёна адбылася сустрэча Патрыярха з духавенствам епархіі, кіраўніцтвам вобласці і раёна.

Пасля скону кіруючага Брэсцкага архірэя архіепіскапа Канстанціна (Хоміча) у лютым 2001 г. кіруючым Брэсцкім архіерэем быў вызначаны архімандрыт Лядзенскага манастыра Мінскай епархіі Сафроній (Юшчук), а ў канцы 2002 г. быў вызначаны епіскап Іаан (Хама), які да гэтага займаў кафедру вікарыя Мінскай епархіі.

У 2001 г. пачалося ўладкаванне будынкаў пад жаночы манастыр у гонар Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы на Шпітальным востраве Брэсцкай крэпасці.

У чэрвені 2001 г. епархію наведаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсія Русі Аляксій II, ён асвяціў новапабудаваны Васкрасенскі сабор, храм-помнік вайны 1941-1945 гг. (будаўніком выступіў настаяцель храма, ветэран Вялікай Айчыннай Вайны, адзін з найстарэйшых клірыкаў Беларускага Экзархата протаіерэй Яўген Парфенюк (10.03.2008), і гарнізонны Мікалаеўскі храм у крэпасці-героі Брэсце.

2 снежня 2004 г.  на тэрыторыі Брэсцкай благачынніцкай акругі ўтвораны два благачыння: Брэсцкае гарадское і Брэсцкае раённае.

2 кастрычніка 2005 г. ў г. Брэсце, непадалёк ад Сімяонаўскага кафедральнага сабора, усталяваны і асвячоны помнік прыпадобнамучаніку Афанасію, ігумену Брэсцкаму.

На дадзены момант Брэсцкая епархія налічвае 191 прыход, 49 капліц, дзеючыя манастыры  мужчынскія Афанасьеўскі (Брэст), Спаса-Прэабражэнскі (в. Хмелева Жабінкоўскага р-на), жаночыя Раства-Багародзіцкі (Брэст) і Спаскі (Кобрын), 9 благачынніцкіх царкоўных акругаў, духавенства якіх прыкладае значныя намаганні ў напрамку ўдасканалення сацыяльнага служэння, місіянерскай дзейнасці і працы з дзецьмі і моладдзю.

Літаратура:

1. Брестская православная епархия // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т.2. С. 514.

2. Брестская православная епархия // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Брестская область. В 2 кн. Кн. 1.  Минск, 2009. С.  163.

3. Брэсцкая праваслаўная епархія // Культура Беларусі : энцыклапедыя :  Мінск, 2011. Т.2. С. 63–64.

4. Брестская епархия // Беларусь Православная : фотоальбом. Минск, 2006.  С. 122–131, С. 309–310.

5. Каменкова, М. От Востока до Запада : [приезд в Брест Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего экзарха всея Руси Павла] / Мария Каменкова // Брестский вестник. 2014. 25 сент. (№39). С. 12.

6. Свято-Афанасьевский монастырь // Заря. 2014. 11 сент. (№102). С.17.

7. Каменкова, М. Купола изменяют мир к лучшему : [на пожертовании “Брествторчермет” для храма приобрели колокола] / Мария Каменкова // Брестский вестник. 2014. 24 июля (№30). С. 19.

8. Ролич, О. Остров любви, тишины и молитвы : [о Свято-Рождество-Богородицком женском монастыре] / Ольга Ролич // Заря. 2014. 10 июля (№75). С. 6–7.

9. Глущенко, Т. Отзвук духовной выставки : [о духовно-просветительской выставке “Брест-Православный”] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2014. 25 июня. С.7.

10. Славін, В. Каб не маўчала душа... : з 14 - 21 чэрвеня ў горадзе над Бугам праходзіла Міжнародная духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш “Брэст-Праваслаўны”. / Віктар Славін // Народная трыбуна. 2014. 27 чэрв. (№26). С. 2.

11. Николаева, Н. Как птица Феникс : [Брестскому Свято-Николаевскому храму исполнилось 160 лет] / Н. Николаева // Брестский вестник. 2011. 22 декабря. С.17.

12. Тиборовская, Т. Под защитой небес : [храм на территории Брестской Краснознаменной пограничной группы] / Тамара Тиборовская // Вечерний Брест. 2011. 8 июня. С. 11

13. Козлович, В. В поисках утраченного : [соборы, храмы и церкви Бреста] / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2010. 11 июня. С. 16.

14. Глущенко, Т. Твёрдая память престола : [Братская Свято-Николаевская церковь] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2009. 23 дек. С. 23.

15. Новаковская, А. Исповедь в рамках интервью: [молодёжное миссонерское братство при Свято-Симеоновском соборе] / А. Новаковская // Брестский вестник. 2008. 24 апр. С. 12.

16. Драздоў, У. Па дарозе да храма : [Праваслаўнае маладзёжнае брацтва памяці Афанасія пры Свята-Сімеонаўскім кафедральным саборы] / У. Драздоў // Народная трыбуна. 2007. 1 снеж. С. 10.

17. Смаль, В. Вековые купола: 22 мая Свято-Николаевской церкви Бреста исполняется 100 лет / В. Смаль // Вечерний Брест. 2006. 19 мая. С. 7.

18. Ролич. О. Свято-Рождество-Богородицкому женскому монастырю – 5 лет! / Ольга Ролич // Заря. 2006. 14 окт. С. 11.

19. Серов, А. Брестский “Спас на крови” : [о Свято-Афанасьевском мужском монастыре] / А. Серов // Брестский вестник. 2006. 27 июля. С.7.

20. Ролич. О. Свято-Николаевская Братская церковь г. Бреста / Ольга Ролич // Заря. 2006. 13 мая. С. 10.