Брестская таможня (1939)

Гісторыя Брэсцкай мытні непарыўна звязана са станаўленнем і развіццём мытнай справы на мяжы. 20 лістапада 1939 г. Народным камісарыятам знешняга гандлю СССР выдадзены загад №158, у адпаведнасці з якім была створана Брэсцкая мытня, у штатным раскладзе лічылася ўсяго два супрацоўніка Аляксандр Ральцэвіч (былы начальнік Туапсінскай мытні) і Мікалай Шынкевіч (інспектар адной з Маскоўскіх мытняў). Пазней штат умацоўвалі за кошт пераводу кадраў з былой мытні на станцыі Негарэлае.

Асноўны змест работы мытні ў гэты час складаў кантроль праходжання экспартна-імпартных грузаў. На экспарт з СССР вывозілася галоўным чынам пшаніца. Аснову імпарту складала прадукцыя машынабудавання.

Супрацоўнікамі мытні ажыцяўляўся таксама дагляд грамадзян, якія выязджалі з заходніх абласцей БССР пасля іх далучэння да СССР на пастаяннае месца жыхарства за мяжу. Перад вайной у Брэсцкай мытні, якая размяшчалася ў будынку Прычыгуначнага пачтампа, працавала 12 супрацоўнікаў.

Пасля вызвалення Брэста 27 кастрычніка 1944 г. народны камісарыят знешняга гандлю выдаў загад №375/л аб аднаўленні Брэсцкай мытні. Асноўная задача мытных органаў у гэты перыяд – кантроль тавараў і рэчаў, якія  перамяшчаліся прыватнымі асобамі, а таксама вайскоўцамі.

У 1946 г. упраўленне мытні размяшчалася па адрасу вул. Карла Маркса, 2, там жа, было абсталявана спецыяльнае сховішча для канфіскату. У гэтыя гады ўрад прымаў жорсткія меры па абмежаванні доступу на ўнутраны рынак замежных тавараў, што ўвозіліся прыватным парадкам, мытня праводзіла суцэльную праверку ручной паклажы і багажу пасажыраў, якія перасякаюць мяжу. У 1953 г. быў адменены прынцып суцэльнага дагляду (уключаючы асабісты).

У 1957 г. у сувязі з масавым характарам правозу праз мяжу матэрыялаў і прадметаў, якія кваліфікаваліся як ідэалагічна шкодныя, супрацоўнікамі Брэсцкай мытні была актывізіравана барацьба з кантрабандай. Штат Брэсцкай мытні да 1960 г. дасягнуў 37 чалавек. У 1969 г. Брэсцкая мытня была рэарганізавана. Новая структура, колькасцю 35 чалавек, прадугледжвала ўчастак па пропуску грузаў і паштова-пасажырскую групу, якая складалася з 46 супрацоўнікаў. Дзейнічала таксама два мытных паста: Мінскі (4 супрацоўніка) і Высока-Літоўскі (5 супрацоўнікаў).

У сувязі з развіццём міжнароднага гандлёвага супрацоўніцтва, павелічэннем людскіх кантактаў і ўзрослай плынню аўтатранспарту, які перасякаў мяжу, было прынята рашэнне аб стварэнні на Брэсцкай мытні ў 1969 г. асобнага паста «Варшаўскі мост». Яго штат складаў 6 чалавек. У гэтым жа годзе на мытні была ўведзена пасада інспектара па барацьбе з кантрабандай.

У 1970 г. на Брэсцкай мытні былі ўтвораны два асноўных буйных аддзела: паштова-пасажырскі (71 чалавек) і транспартна-конны (38 чалавек).

Напярэдадні маскоўскай алімпіяды ў 1980 г. штат Брэсцкай мытні быў павялічаны амаль у паўтара раза і складаў 227 чалавек. Мытнікі ўпершыню атрымалі сучасную тэхніку для эфектыўнага кантролю аўдыёвізуальнай прадукцыі, партатыўныя  рэнтгенаўстаноўкі і прыборы для экспрэс аналізаў.

Рэзкае павелічэнне міжнародных транспартных перавозак запатрабавала ад Брэсцкай мытні стварэння ў 1984 г. спецыялізаванага паста. Новы пункт мытнага афармлення «Казловічы» са штатам у 28 супрацоўнікаў стаў трэцім. Усяго мытня налічвала 3 паста: «Высока-Літоўск», «Казловічы», «Варшаўскі мост». Брэсцкая мытня з'яўлялася самай буйной з сухапутных мытняў краіны, лідзіруючы па велічыні агульнага пасажырапатоку, аўтатранспартных перавозак.

У красавіку 1990 г. быў створаны аддзел па барацьбе з кантрабандай і парушэннямі мытных правіл. У 1991 г. створаны новы мытны пункт «Заходні Буг», у які былі пераведзены 158 супрацоўнікаў. З гэтага ж года Брэсцкая мытня была ўключана ў сістэму мытных органаў Рэспублікі Беларусь. Пашыраецца сфера дзейнасці, утвараюцца чарговыя мытныя пасты: «Баранавічы», «Брэст-Аэрапорт».

У 1999-2011гг. намаганнямі мытнага органа, які выступаў у якасці заказчыка будаўніцтва, пад непасрэдным кіраўніцтвам намесніка начальніка мытні Івана Пясецкага на Дзяржаўнай мяжы з Польшчай і Украінай створана інфраструктура з сямі пунктаў пропуску. У 2012 г. завершана будаўніцтва мытнай і памежнай інфраструктуры пункта пропуску «Дамачава» на беларускім участку мяжы. У лютым 2012 г. ўведзены ў эксплуатацыю першы ў рэспубліцы стацыянарны інспекцыйна-надглядны комплекс, размешчаны ў пункце пропуску «Казловічы». Са студзеня 2012 г. на тэрыторыі Брэсцкай вобласці функцыянуе адна мытня Брэсцкая. У працэсе рэарганізацыі мытных органаў Рэспублікі Беларусь у 2012 г. Брэсцкая мытня стала найбуйнейшай у краіне. Пінская мытня спыніла сваю дзейнасць і была далучана да Брэсцкай.

У цяперашні час у склад мытні ўваходзяць дзевяць мытных пастоў («Брэст-Цэнтральны», «Казловічы», «Варшаўскі мост», «Брэст-Заходні», «Пясчатка», «Дамачава», «Маларыта», «Пінск», «Баранавічы»), 28 функцыянальных аддзелаў, тры самастойных аддзела мытнага афармлення і кантролю.

У зоне дзейнасці мытні функцыянуе больш за 2 тысячы суб'ектаў гаспадарання, забяспечваецца штогадовае 500 мільярднае папаўненне дзяржаўнага бюджэту. Штосутачна ў мытным дачыненні афармляецца каля  тысячы грузавых і пасажырскіх чыгуначных вагонаў, да тысячы аўтапаяздоў, да 5 тысяч легкавых аўтамабіляў. Пры гэтым штодня супрацоўнікі мытні сустракаюць і праводзяць каля 20 тыс. грамадзян розных дзяржаў. Сярод іх нярэдка і парушальнікі мытнага заканадаўства, для якіх мытня становіцца органам дазнання па справах аб кантрабандзе. Штогод мытнікамі канфіскоўваюцца забароненыя да перамяшчэння праз мяжу тавары, дзесяткі прадметаў, якія прадстаўляюць гістарычную і культурную каштоўнасць. Частка іх размешчана ў унікальным музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці».

Акрамя барацьбы з кантрабандай, адміністрацыйнымі правапарушэннямі мытня вырашае задачы па стварэнні ўмоў, якія садзейнічаюць паскарэнню тавараабароту. Сучасная інфраструктура дазваляе забяспечыць транзітную прывабнасць транспартных калідораў, якія пралягалі праз тэрыторыю рэспублікі. Пры гэтым істотнае значэнне мае прызнаны прафесіяналізм службовых асобаў мытні.

Брэсцкія мытнікі сёння гэта спецыялісты з эканамічнай і юрыдычнай адукацыяй, якія валодаюць замежнымі мовамі, камп'ютэрнай тэхнікай і сродкамі тэхнічнага кантролю, здольныя на практыцы рэалізаваць веды мытнага заканадаўства і паспяхова вырашаць дзяржаўныя задачы. Важным напрамкам дзейнасці з'яўляецца маральная і матэрыяльная падтрымка ветэранаў, шэфская дапамога школам-інтэрнатам, дабрачынная дзейнасць.

Захапленне спортам, прапаганда і заахвочванне здаровага ладу жыцця стала прыметай часу і «фірмовай рысай» брэсцкіх мытнікаў. Масавы фізкультурны і аздараўленчы рух у калектыве дазваляюць мець моцныя каманды па службовым мнагаборстве, лёгкай атлетыцы, лыжных гонках.


Літаратура:

1. Брестская таможня. Доверено страной : 70 лет на границе / текст А. М. Суворова. Брест : Полиграфика, 2009. 149 с. : ил.

2. Брестская таможня / Ю. А. Брытков // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 163–165.

3. Брэсцкая мытня /Н. С. Игнацевич ; Мытня «Заходні Буг» /В. Г. Осінцаў // Памяць : Брэст : гісторыка-дакументальная хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 519–521.

4. Таможня «Западный Буг» : 15 лет : [в т. ч. структура].- Брест, [2006]. 19с.

5. Рубашевский , Ю. Мгновения спрессованы в года, спрессованы в столетия... Мытная улица по городу идёт... : [история берестейской мытни] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест.  2018. 18 мая.  С 3. (приложение : Вечёрочка ; № 19).

6. Свиридович, О. Брестская таможня отметила своё 75-летие / Ольга Свиридович // Заря. 2014. 21 ноября.

7. Жук, Е. Таможенный максимум : [20 сентября Брестская таможня отмечает свой профессиональный праздник] / Елена Жук // Вечерний Брест. 2014. 19 сентября. С. 3.

8. Кирьянов, А. Легенды берестейского мыта : [о книжной выставке, посвященной 75-летию Брестской таможни, подготовленной Брестской областной библиотекой им. М. Горького] / Артём Кирьянов // Рэспублiка. 2014. 16 верасня. С. 13.

9. Зоркий глаз «Козловичей» : [30 лет таможенному посту «Козловичи»] // Брестский вестник. 2014. 4 сентября (№ 36). С. 7.

10. Козлов, Г. От «летучих отрядов» до таможенной декларации : для становления Брестской таможни немало было сделано её руководителями в 40–50-е годы / Георгий Козлов // Заря. 2014. 4 сентября. С. 6.

11. Рутковская, Е. Старты кинологов : [о прохождении чемпионата таможенных органов по служебному многоборью] / Екатерина Рутковская // Заря. 2014. 15 июля. С. 4.

12. Полевик, В. В ноябре 1944-го... : [о первом начальнике Брестской таможни Михаиле Гавриловиче Жарове] / Василий Полевик, Георгий Козлов // Заря. 2014. 19 июля. С. 5.

13. Литвинович, Е. Граница без очередей : [о работе пункта пропуска «Козловичи»] / Евгений Литвинович // Заря. 2014. 7 июня. С. 6.

14. Козлов, Г. Они были первыми... : [о первых работниках Бресткой таможни Александре Ральцевиче и Николае Шинкевиче] / Георгий Козлов // Заря. 2014. 7 июня. С. 6.

15. Тиборовская, Т. «Таможня инструмент в руках государства» : [20 сентября в Бресте открыт транспортно-логистический центр «БрестБелтаможсервис» и пункт пропуска «Домачево»] / Тамара Тиборовская // Вечерний Брест. 2011. 23 сентября. С. 3.

16. Волынчук, Л. «Мы рады вам на нашем берегу...» : [погранконтроль «Варшавский мост»] / Лариса Волынчук // Вечерний Брест. 2011. 2 марта. С. 2.

17. Брытков, Ю. На перекрёстке времён и дорог : [интервью с начальником Брестской таможни] / Юрий Брытков ; беседовал Александр Логвинович // Заря. 2009. 21 ноября. С. 5.

18. Саяпин, В. «Берестейское мыто вечно» : история таможни в Бресте (1449-1939 гг.) / В. Саяпин // Вечерний Брест.  2009.  3, 10 июня

19. [Материалы о сотрудниках Брестской таможни] // Таможня и ВЭД.  2009.  № 3

20. Илларионова, Л. 400 км цивилизованной границы обслуживает в год своего 15-летия таможня «Западный Буг» / Лара Илларионова // Вечерний Брест. 2006. 17 мая. С. 3.

21. Мощик, С. Зелёный коридор через Буг : [60 лет пункту пропуска «Варшавский мост»] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2006. 25 января. С. 3.

22. Лесникава, Т. Настоящие психологи : о работе Брест. таможни. Крат. о ист. таможни 1019г.-20в. ; Фото В.Дулебо // Железнодорожник Белоруссии.  2005.  20 сентября.  С. 1

23. Логвинович, А. Без права на ошибку : [о таможне «Западный Буг»] / Александр Логвинович // Заря. 2005. 20 сентября.

24. Кобяк, Э. Западные «ворота» СНГ : [пограничный пункт пропуска «Варшавский мост»] / Эдуард Кобяк // Заря 2005. 28 мая. С. 1

25. Курэц, А. Айчынным таварам – «зялёны калідор» : [вынікі работы мытні «Заходні Буг» у 2004 г.] / Аляксандр Курэц // Народная трыбуна. 2005. 15 студзеня. С. 2.