Выстава творчых работ "Гісторыі на шкле"

Больш за сорак творчых работ прадставяць удзельнікі ўзорнай студыі выяўленчага мастацтва «Акварыум» «Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Брэста» на выставе «Гiсторыi на шкле» у «Арт-прасторы бібліятэкі». Кіраўнік студыі – Таццяна Іванаўна Чубарава.
Усе карціны выкананы ў тэхніцы роспіс па шкле. На іх – традыцыі, святы Беларусі, нацюрморты, партрэты вядомых гістарычных асоб беларускай зямлі.