Асторина Александра Павловна

Асторына Аляксандра Паўлаўна - актрыса, рэжысёр, заслужаная артыстка Беларускай ССР. Нарадзілася Аляксандра Паўлаўна 28 лістапада 1900 г. у г. Чэлябінску, у дваранскай сям’і.

У 1917 г. Асторына скончыла музычнае вучылішча Рускага музычнага таварыства. На сцэне яна дэбютавала ў 1918 г., у г. Самара. Затым Аляксандра Паўлаўна працавала ў тэатрах Масквы, Разані, Арэнбурга, Арла, Кастрамы, Ліпецка.

У 1936 - 1940 гг. Аляксандра Паўлаўна - артыстка Варонежскага Маладзёжнага тэатра, дзе яна іграла ролі Кабаніхі («Навальніца» Аляксандр Астроўскі), Хлястова («Гора ад розуму» Аляксандр Грыбаедаў) і іншыя.

З 1949 - 1973 гг. працавала ў Брэсцкім драматычным тэатры. Сярод яе роляў: Акуліна, Манефа («Жаніцьба Бальзамiнова», «На ўсякага мудраца даволі прастаты» Аляксандр Астроўскі), Мярчуткіна («Юбілей» Антон Чэхаў), баба Вера («Адна» Самуіл Алешын), Альжбета («Кветка папаратніка» І. Козела), Маці («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча) і іншыя.
Аляксандра Паўлаўна - характарная актрыса, майстар сцэнічнай дэталі, гратэску і эпізоду.

Як рэжысёр яна паставіла спектаклі: «Тры сястры» Антон Чэхаў (1956), «Позняе каханне» Аляксандр Астроўскі (1963).
У 1957 г. Аляксандра Паўлаўна атрымала званне Заслужанай актрысы БССР.

Асторына з'яўлялася адным з арганізатараў Брэсцкага тэатра лялек, на сцэне якога яна таксама ажыццявіла шэраг пастановак: «Іван - сялянскі сын», Б. Сударушкіна (1963), «Балабушка» («Калабок») і «Рэпка» Г. Ландау (1964), «Сакрэтны пакет» В. Паўлава і інш.

Памерла Аляксандра Паўлаўна 15 ліпеня 1982 г. у г. Брэсце.
У «Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва» ў г. Мінску захоўваюцца дакументы творчай дзейнасці Асторынай: афішы і праграмы спектакляў з яе ўдзелам; фатаграфіі актрысы ў ролях і сцэнах са спектакляў, якія яна іграла ў Разанскім савецкім тэатры, Маскоўскім тэатры драмы і камедыі, Кастрамскім гарадскім тэатры, Варонежскім абласным маладзёжным тэатры, у Брэсцкім драмтэатры, а таксама рукапісы Аляксандры Паўлаўны: артыкулы, рэцэнзіі, лекцыя-канцэрт, нататкі і лісты, асабістыя дакументы, дакументы творчай, службовай і грамадскай дзейнасці актрысы.

Літаратура:
1. Асторына Аляксандра Паўлаўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя : Мінск, 2010. Т. 1. С. 295.
2. Асторина Александра Павловна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т.1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 28.
3. Асторина Александра Павловна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в7т.]. Минск, 2006. Т.2. С.154.
4. Асторына Аляксандра Паўлаўна / Р. М. Бакіевіч // Тэатральная энцыклапедыя : у 2 т. Минск, 2002. Т. 1. С. 63.
5. Асторына Аляксандра Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 47.
6. Асторына Аляксандра Паўлаўна / Р. М. Бакіевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 209.
7. Асторына Аляксандра Паўлаўна // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1969. Т. 1. С. 532.
8. Перепелица, К. И. Асторына А. // Перепелица, К. И. Галера святых и грешных... : Воспоминания : [актёра Брестского областного театра драмы и музыки о коллегах-актёрах и театре] / Константин Перепелица. Брест, 2002. С. 133–141.
9. Нікіценкава, Л. П. Брэсцкі абласны тэатр драмы і музыкі / Л. П. Нікіценкава, У. І. Нікіценкаў; Сідарук, І. Брэсцкі абласны тэатр лялек / І. Сідарук // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 578–583.
10. Волчецкий, Л. Годы, спектакли, роли… : очерк о творческой деятельности Брестского областного драматического театра имени Ленинского комсомола Белоруссии / Леонид Волчецкий. Минск, 1974. 172 с., [6] л. фото.
11. Брэсцкі драматычны тэатр – 50 / [укл. З. Дудзюк]. – [Брэст], 1995. – 64 с. : іл.
12. Крейдич, М. «Театру всегда будет не хватать Асториной...» : [о заслуженной артистке БССР А. П. Асториной, работавшей в областном театре драмы. К 100-летию со дня рождения] / Мария Крейдич // Вечерний Брест. 2000. 21 июня. С. 8.
13. Александра Павловна Асторина : [некролог] // Заря. 1982. 17 июля. С. 3.
14. Жардецкая, Р. «Молодость – понятие такое…» : [об А. П. Асториной] / Р. Жардецкая // Советская Белоруссия. 1973. 4 февраля.
15. Хорошко, Н. Щедрость души : [о депутате Брестского горсовета А. П. Асториной] / Н. Хорошко // Заря. 1967. 7 января.
16. Хорошко, Н. Гордая должность : [о депутате Брестского горсовета А. П. Асториной] / Н. Хорошко // Советская Белоруссия. 1967. 4 марта.
17. Рыбакоў, М. Чалавек, актрыса, грамадскі дзеяч : [А. П. Асторына] / М. Рыбакоў // ЛіМ. 1965. 12 сакавіка.
18. Фрейдин, В. Гордость театра : [аб артистах А. Асториной и М. Абрамове] / В. Фрейдин // Заря. 1961. 5 мая.
19. Сурскі, А. Сорак год на сцэне : [пра актрысу А. П. Асторыну] / А. Сурскі // ЛіМ. 1961. 7 сакавіка.
20. Любін, М. Гэта і ёсць подзвіг : [да 60-годдзя з дня нараджэння і 40-годдзя сцэнічнай дзейнасці актрысы А. П. Асторынай] / М. Любін // Зара. 1961. 1 сакавіка.
21. Асторына, А. Шлях рэжысёра : [пра рэжысёра Брэсцкага драматычнага тэатра Ю. А. Арынянскага] / А. Асторына // Заря. 1961. 9 красавіка.
22. Асторына, А. Мастак жыццёвай праўды : [пра артыста Брэсцкага драматычнага тэатра М. А. Абрамава] / А. Асторына // ЛіМ. 1960. 10 лютага.
23. Асторина, А. Артист Юрий Власов / А. Асторина // Заря. 1960. 22 мая.