Партызанка, удзельніца Брэсцкага камуністычнага падполля ў гады Вялікай Айчынай вайны, сакратар пярвічнай камсамольскай арганізацыі падпольнага гаркама камсамола горада Брэста
Галіна Аляксандраўна Аржанава, партызанка, удзельніца Брэсцкага камуністычнага падполля ў гады Вялікай Айчынай вайны, сакратар пярвічнай камсамольскай арганізацыі падпольнага гаркама камсамола горада Брэста, пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны І ступені.
Галіна Аляксандраўна Аржанава нарадзілася 5 красавіка 1922 г. у вёсцы Іванаўскае, якая знаходзіцца ў трох кіламетрах ад Валакаламска, у сям’і бухгалтара Аляксандра Міхайлавіча і Марыі Фядотаўны Аржанавых.
Скончыла сямігодку, потым паступіла ў Маскоўскую фармацэўтычную школу. У 1940 г., пасля выдатнага заканчэння, была накіравана працаваць у Брэст, у аптэку № 4.
Пачалася вайна, і дзяўчына засталася адна ў малазнаёмым горадзе. Але яна хутка знаходзіць сувязь з падпольшчыкамі. Разам з імі Аржанава разносіць лістоўкі, сочыць за перамяшчэннем варожых воінскіх частак.
Для ўтвораных партызанскіх атрадаў і груп патрабаваліся медыкаменты і лекі. Па заданню камандавання яна вернулася у аптэку, дзе працавала да вайны, толькі цяпер гэта была прыватная аптэка пана Янкоўскага.
А калі быў утвораны падпольны гаркам камсомола, Галіну выбіраюць сакратаром пярвічнай камсамольскай арганізацыі падпольнага гаркама камсамола.
Яна даставала бланкі пашпартоў, біноклі, фотаапараты, забяспечвала партызан медыкаментамі і медыцынскімі інструментамі, прымала ўдзел у арганізацыі ўцёкаў ваенапленных з лагера, перапраўляла іх да партызан, устройвала канспіратыўныя сустрэчы партызанскіх сувязных з падпольшчыкамі горада, уваходзіла ў групу разведкі.
У кастрычніку 1943 г. па даносу правакатара Галю арыштавалі. Яе доўга пыталі, але яна нічога не сказала немцам.
У канцы снежня 1943 г. Галіну павесілі на двары Брэсцкай турмы, на грудзі яе была дошчачка і надпіс: “Партызанка”.
На вуглу вуліц Пушкінская і Савецкая ў 1964 годзе на будынку дома № 18, дзе з 1939 г. знаходзілася аптэка №4, устаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць партызанкі Галіны Аляксандраўны Аржанавай.
У 1968 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Галіна Аржанава пасмяротна была ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Рашэннем выканкама Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных у яе гонар у 1972 г. названа вуліца і завулак Брэста.
Барэльеф Аржанавай размешчаны сярод партрэтаў герояў на алеі “ Іх імёнамі названы вуліцы Брэста.”
Літаратура:
1. Аптеки Бреста // Сарычев, В. В поисках утраченного времени. Кн. 2 / Василий Сарычев. Брест, 2007. С. 257–260. – Из содерж. : [Аржанова Галина] – С. 257-258.
2. Аржанова Галина Александровна // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 75–76.
3. Аржанова Галина Александровна // Улицы Бреста рассказывают… / Л. Илларионова, [и др.] ; Под общ. ред. П. Н. Тишука. Брест, 2007. С. 7–8.
4. Аржанова Галина Александровна // Брестское РУП “Фармация”. Вчера, сегодня, завтра : [история аптек всех районов области и г. Бреста] / сост. В. Гнитий [и др.] Брест, 2009. – Гл. : Они сражались за Родину – С. 163–164.
5. Аржанова Галина Александровна // 65-летию Победы посвящается… : 1945-2010 : [биографии ветеранов Вел. Отеч. Войны – тружеников об-ния «Фармация»] / авт. текста В. Гнитий [и др.]. Брест, 2010. С. 163–164.
6. Комсомол – боевой помощник партии в антифашистской борьбе / Гребёнкина А. А. // Брест непокоренный. : Антифашистское подполье г. Бреста и Брестского района в годы Великой Отечественной войны (1941–1944) : Исторический очерк / А. А. Гребенкина . Минск, 2005. С. 162–197. – Из содерж. : [Аржанова Галина Александровна]. – С. 184–186.
7. Нас оставалось всё меньше... // Смирнова, Т. Н. Подполье непокорённого города : Памяти моей мамы Смирновой Татьяны Николаевны и её соратникам по подпольной борьбе в г. Бресте (1941–1944) посвящается…/ Т. Н. Смирнова, З. П. Смирнова. Урень, 2004. С. 58–61. – Из содерж. : [Аржанова Галина]. – С. 60.
8. Памру, але не здраджу [Аб Галіне Аляксандраўне Аржанавай]. / Г. А. Грабёнкіна // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка ў 2 кн. Мінск, 2001. Кн.2. С.102–114.
9. Верин, И. Из Подмосковья в Брест – навеки / Илья Верин // Брестский вестник. 2009. 30 июля (№ 30). С. 16.
10. Волкович, А «Ваша дочь погибла за Родину» /Александр Волкович // Заря. 2010 22 мая (№ 56). С. 5.
11. Гурда, В. Героиня брестского подполья : Да 75-годдзя з дня нараджэння Галіны Аляксандраўны Аржанавай / Владимир Гурда // Народная трыбуна. – 1997. 10 мая. (№ 19). С. 2.
12. Бобров, А. Наши земляки защитники Бреста : К 70 летию начала войны / Александр Бобров // Литературная газета. 2011. № 23. – Режим доступа : http://www.lgz.ru/article/16705/– Дата доступа : 27.02.12.
13. Бобров, А. Помним и защищаем от клеветы / Александр Бобров // Русский дом. Для тех, кто любит Россию! 2011. № 6. – Режим доступа : http://www.russdom.ru/node/4051 /– Дата доступа : 27.02.12.