Областная проектная контора «БРЕСТОБЛПРОЕКТ» (сейчас ОАО «Брестпроект»), 1945

Адкрытае акцыянернае таварыства «Інстытут комплекснага праектавання аб'ектаў будаўніцтва» г. Брэста (ААТ «Брэстпраект») – адна з найстарэйшых праектных арганізацый Беларусі.
Брэсцкая праектная кантора «Брэстаблпраект» была створана рашэннем Брэсцкага аблвыканкама ад 8 снежня 1945 г. пры аддзеле па справах будаўніцтва і архітэктуры Брэсцкага аблвыканкама. Яна была створана для аднаўлення і рэканструкцыі Брэста, а таксама гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў вобласці.
У задачы «Брэстаблпраекта» ўваходзіла будаўнічае праектаванне (архітэктурнае, архітэктурна-будаўнічае, санітарна-тэхнічнае) гарадоў, райцэнтраў, камунальных і вытворчых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці, вытворчасць геалагічных работ, тапаграфічных здымкаў, распрацоўка праектных рашэнняў, тэхнічных праектаў, рабочых чарцяжоў, аўтарскіх назіранняў на будпляцоўках за выкананнем праектаў.
Пастановай Савета Міністраў БССР за № 1622 ад 28 лістапада 1948 г. і загаду Упраўлення па справах будаўніцтва і архітэктуры пры СМ БССР ад 30 лістапада 1948 г. Брэсцкая абласная праектная кантора была ператворана ў філіял Беларускага дзяржаўнага праектнага інстытута «Белдзяржпраект» Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР. У функцыі філіяла стала ўваходзіць і ажыццяўленне праектавання і прывязак тыпавых праектаў жылых і грамадзянскіх будынкаў.
На падставе пастановы Савета Міністраў БССР за № 316 ад 3 красавіка 1959 г. і рашэння Брэсцкага аблвыканкама за № 439 ад 11 жніўня 1959 г. філіял быў перададзены ў вядзенне Брэсцкага аблвыканкама і стаў называцца «Брэсцкая абласная кантора па праектаванню сельскага і гарадскога будаўніцтва» («Аблпраект») Выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных.
У 1965 г. Брэсцкім Аблпраектам упершыню была праведзена экспертыза каштоўнасцяў.
«Аблпраект» быў перададзены ў вядзенне Беларускага дзяржаўнага праектнага інстытута «Белдзяржпраект» пастановай Савета Міністраў БССР за № 210 ад 12 мая 1966 г. і атрымаў назву «Брэсцкія абласныя праектныя майстэрні» Беларускага дзяржаўнага праектнага інстытута «Белдзяржпраект» функцыі майстэрняў засталіся ранейшымі. Майстэрні мелі структуру: архітэктурна-канструктарскі аддзел, архітэктурна-планавы аддзел, выдавецкі аддзел, дарожна-пошукавы аддзел, геалагічны сектар, планавы аддзел і бухгалтэрыя.
Брэсцкім абласным праектным майстэрням непасрэдна быў падпарадкаваны Баранавіцкі архітэктурна-канструктарскі аддзел, які не меў самастойнага балансу.
Распараджэннем Савета Міністраў БССР за № 832-р ад 22 жніўня 1969 г. Брэсцкія праектныя майстэрні «Белдзяржпраект» перайменаваны ў Брэсцкі філіял інстытута «Белдзяржпраект». Структура філіяла: архітэктурна-планіровачная майстэрня, тры архітэктурна-канструктарскіх майстэрняў (адна з іх у г. Баранавічы), майстэрня сельскага праектавання, аддзел пошукаў, тэхнічны аддзел, планава-вытворчы аддзел, аддзел афармлення і выдачы праектнай дакументацыі і бухгалтэрыя.
Па праектах брэсцкай арганізацыі ў 60-я гады мінулага стагоддзя быў пабудаваны цэлы шэраг будынкаў, якія фарміруюць аблічча абласнога цэнтра: гасцініца і рэстаран «Буг», універмаг, кінатэатры «Мір» і «Летні», кафэ «Моладзевы», вышынныя дамы на вул. Маскоўскай і Набярэжнай і інш., мікрараёны «Усход-1», «Усход-2» «Усход-3» і т. д. Распрацавана і ўкаранёна тэхналагічная лінія аўтаматызаванага праектавання нулявога цыклу, якая не мела аналагаў у краіне і была адзначана медалямі ВДНГ СССР.
Брэсцкі абласны праектны інстытут па комплексным праектаванні аб'ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння «Брестгражданпроект» быў утвораны ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР за № 362 ад 26 снежня 1974 г. і падпарадкоўваўся ў сваёй дзейнасці выканаўчаму камітэту Брэсцкага Савета народных дэпутатаў.
Структура інстытута «Брестгражданпроект» была наступнай: чатыры архітэктурна-канструктарскіх майстэрні (адна з іх у г. Баранавічы), аддзел каштарысаў і праектаў арганізацыі будаўніцтва, аддзел аўтаматызацыі праектавання, аддзел інжынерных пошукаў, аддзел механізацыі праектных работ і выпуску праектаў, група падрыхтоўкі праектавання, тэхнічны аддзел, планава-вытворчы аддзел. Тэхнічны архіў уваходзіў у склад тэхнічнага аддзела інстытута «Брестгражданпроект».
Рост прафесіяналізму дазволіў спецыялістам стварыць новыя арыгінальныя кампазіцыйныя праектныя рашэнні мікрараёнаў «Усход-4» і «Усход-5». Многія працы інстытута, такія як Паўднёвы мікрараён, кінатэатр «Беларусь», ФАК, аэравакзальны комплекс, жылыя дамы ў ВМР-3 Брэста, інтэр'ер вялікай залы рэстарана «Брэсцкае піва» і многія іншыя, адзначаныя дыпломамі і прэміямі.
1 студзеня 1997 г. абласны праектны інстытут ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Інстытут комплекснага праектавання аб'ектаў будаўніцтва» г. Брэст (ААТ «Брэстпраект»).
У 90-я гг . вялося праектаванне шэрагу аб'ектаў на тэрыторыі СЭЗ.
З 1 ліпеня 2005 г. на базе архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 3 у г. Баранавічы створаны Баранавіцкі філіял ААТ «Брэстпраект».
У цяперашні час ААТ «Брэстпраект» мае наступную структуру: два архітэктурна-канструктарскіх аддзела, інжынерны сектар, аддзел каштарысаў і праектаў арганізацыі будаўніцтва, аддзел інжынерных пошукаў, тэхнічны аддзел (у склад якога ўваходзіць сектар аўтаматызацыі праектавання і тэхнічны архіў), планава-вытворчы аддзел, аддзел падрыхтоўкі дагавароў, аддзел выпуску, аддзел інжынерных паслуг у будаўніцтве, кадравая служба, юрыдычная служба, сектар кіравання якасцю, бухгалтэрыя, гаспадарчы аддзел.
Асноўныя напрамкі дзейнасці – праектаванне аб'ектаў сацыяльнага прызначэння, а таксама мікрараёнаў, кварталаў, жылых пабудоў.
Сёння ААТ «Брэстпраект» можа выконваць нават тыя праектныя працы, якія да нядаўняга часу былі прыярытэтам толькі інстытута «БелНІІП градабудаўніцтва». Брэсцкія спецыялісты распрацавалі праектна-каштарысную дакументацыю на дэталёвую планіроўку паўднёва-заходняга раёна Брэста, тэрмінал у Казловічах, санаторый «Белая Вежа», комплекс будынкаў Палескага ўніверсітэта ў Пінску, брэсцкі спартыўны комплекс «Вікторыя», на рэканструкцыю стадыёна «Дынама», вяслярную базу з каналам, Палац водных відаў спорту. Прадпрыемствам распрацаваны праекты рэканструкцыі і мадэрнізацыі акушэрскага корпуса, школы алімпійскага рэзерва ў Брэсце, лядовых арэн у Бярозе і Кобрыне, аквапарку ў Кобрыне, міжнароднага маладзёжнага цэнтра ратавальнікаў-пажарных «Еўрарэгіён-Буг» і г . д.
Прадпрыемству прысвоена вышэйшая ўзнагарода «Крыштальныя цэглы» ў міжнародным конкурсе за найлепшую інвестыцыю ў будаўніцтве «Еўрарэгіён-Буг» (2008 г., Люблін); у рэспубліканскім конкурсе лепшых архітэктурных твораў – 2-я прэмія за праект «Цэнтр вяслярных відаў спорту ў г. Брэст» (2007).
На сённяшні дзень у інстытуце працуюць 570 чалавек. У калектыў прыйшло шмат маладых спецыялістаў, якім яшчэ толькі трэба будзе раскрыць свой творчы патэнцыял

Літаратура:
1. Самцов, В. Я. Брестпроект / В. Я. Самцов // Регионы Беларуси : энциклопедия. В. 7 т. Т.1 кн.1. Брестская область. Минск, 2009. С. 141.
2. Брестгражданпроект // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 102–103.
3. Шеламова, Т. Создаём визитки городов : [ОАО «Брестпроект» обладатель Гран-при XII Национального фестиваля архитектуры] / подготовила Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2018. 7–9 марта (№ 10). С. 6.
4. Колесников, А. Проект реконструкции санатория «Березка» удостоен высших архитектурных наград : [итоги Республиканского конкурса лучших архитектурных произведений. Среди победителей коллектив проектного института ОАО «Брестпроект»] / Александр Колесников ; фото автора // Республиканская строительная газета. 2017. 21 декабря (№ 47). С. 3.
5. Шапран, Ю. Выбор пал на брестчан : [о деятельности ОАО «Брестпроект» по созданию крыши для амфитеатра в Витебске] / Юрий Шапран ; фото автора // Брестский вестник. 2016. 14 июля (№ 28). С. 13.
6. Борщевский, Н. ОАО «Брестпроект» исполнилось 70 лет : [о деятельности предприятия] / Николай Борщевский // Вечерний Брест. –2015. 11 декабря. С. 3.
7. Карпинчик, В. Василий Самцов: о времени и о себе : [трудовая биография заместителя директора ОАО «Брестпроект»; фото] / Василий Карпинчик // Брестский вестник. 2015. 8 января (№ 2). С. 24.
8. Шеламова, Т. «Кризис «золотого возраста» : [о финансовых и кадровых проблемах в ОАО «Брестпроект»] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2013. 26 июня (№51). С. 1, 8.
9. Дмитриева, Л. Яркий след на земле оставляют специалисты ОАО «Брестпроект» / Л. Дмитриева // Вечерний Брест. 2007. 10 августа. С. 5.
10. Солодун, А. Будет строить «Брестжилстрой» / А. Солодун // Брестский вестник. 2006. 21 сентября. С. 3.
11. Открытому акционерному обществу «Брестпроект» – 60 лет! : С юбилеем творцы прекрасного! // Вечерний Брест. 2005. 9 декабря. (№ 98). С. 5.
12. Слободич, И. Облик современного города создаёт «Брестпроект» / И. Слободич // Комсомольская правда. 2004. 27 июля. С. 21.