Кунгурова Нина Ивановна


Вучоны-эканаміст, сацыёлаг, акадэмік Беларускай акадэміі навук

Нарадзілася Ніна Іванаўна 1 жніўня 1948 г. у г. Брэсце У 1972 годзе скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт iмя М. Ламаносава. З 1972 года працавала ў Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага iнстытута працы і Мінскім філіяле Усесаюзнага НДІ тэхніка-эканамічных даследаванняў у хімічнай прамысловасці. У 1980 годзе стала кандыдатам эканамічных навук.

У 1981–1998 годах Н. I. Кунгурава працавала дацэнтам Рэспублiканскага iнстытута ўдасканалення настаўнiкаў (Акадэміі паслядыпломнай адукацыі). 16 красавiка 1993 года атрымала навуковую ступень доктара сацыялагічных навук, у 1995 годзе яна становіцца прафесарам. З 1999 года Ніна Іванаўна працавала на кафедры сацыяльнай педагогiкi ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце iмя М. Танка. Стажыравалася ў Стакгольмскiм универсiтэце (Швецыя). Член вучонага савета па абароне дысертацый БДПУ.

Н. I. Кунгурава выкладала курсы: “Занятасць насельнiцтва”, “Сацыяльная дэмаграфія”, “Сацыяльная геранталогія”, “Тэхналогія сацыяльнай работы”, “Сацыяльная статыстыка”, “Сацыяльнае праектаванне”, “Сацыяльная этнаграфія”, “Эканамiчныя веды ў сацыяльнай рабоце”.

Н. I. Кунгурава – аўтар 150 навуковых i навукова-метадычных прац па праблемах эканамічнай дэмаграфіі, сацыяльнай педагогіцы, тэорыі і практыкі сацыяльнай работы, эканамічнай адукацыі школьнікаў, сярод якіх: “Эканоміка: цікавая і карысная” (1997), “Праблемы і вопыт часткова-паасобнага навучання дзяўчынак і хлопчыкаў” (1999, у сааўтарстве з В. К. Церахавым), “Увядзенне ў эканоміку” (1999), “Сацыяльная праца: тэорыя і практыка” (2003), “Сацыяльная работа” (2007). Аўтар першых у Беларусі школьных падручнікаў па эканоміцы.

Літаратура:

1, Кунгурова Нина Ивановна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1: Брестская область : в 2 кн. Минск. 2009. Кн. 1. С. 515–516.

2, Кунгурова Нина Ивановна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2007. Т. 4. С. 359.

3, Кунгурова Нина Ивановна // Кто есть кто в Республике Беларусь. Минск, 2004. С. 158–159.

4, Кунгурова, Н. Экономика знаний : Труд. Занятость. Экология. Кономика в развитии. Социальные препятствия развитию / Н. И. Кунгурова, В. К. Терехов. Минск, 2010. 1003 с. : [ил].,табл.

5, Кунгурова, Н. Материнство и работа : [о совмещении материнства и работы в современном обществе] / Н. Кунгурова // Беларуская думка. 2007. № 8. С. 104–106.

6, Кунгурова, Н. Социальная работа : [учебное пособие] / Н. И. Кунгурова, В. К. Терехов. Минск, 2007. 443 с.

7, Кунгурова, Н. Социальная работа: проблемы теории и практики / Н. И. Кунгурова. Минск, 2003.

8, Кунгурова, Н. Введение в экономику : Основы экономических знаний : учебник для средних общеобразовательных школ, колледжей, техникумов и ПТУ / Н. И. Кунгурова, В. К. Терехов. Минск, 1999. Ч. 1. 271 с.

9, Кунгурова, Н. Введение в экономику : VIII–ХI классы : программа средней общеобразовательной школы / Н. И. Кунгурова. Минск, 1998. 41 с.

10, Кунгурова, Н. Женщина в общественном производстве при социализме : экономико-демографический аспект / Н. И. Кунгурова. Москва, 1983. 164 с.