Глазырина Лариса Дмитриевна


Вучоны ў галіне педагогікі, аўтар падручнікаў для пачатковай школы, вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў пачатковых класаў і педагогаў дашкольных устаноў, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы

Глазырына Ларыса Дзмітрыеўна прафесар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, вучоны ў галіне педагогікі, аўтар падручнікаў для пачатковай школы, вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў пачатковых класаў і педагогаў дашкольных устаноў, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы.

Нарадзілася Ларыса Дзмітрыеўна 1 лютага 1942 г. ў Брэсце ў сям'і служачага. У 1963 г. скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці "Фізічная культура і спорт”. З 1963 па 1969 гг. працавала настаўнікам у школе № 11 г. Мінска. З 1969 па 1976 гг. – у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А.М. Горкага. У 1976 г. Глазырына абараніла кандыдацкую дысертацыю па праблеме выхавання грамадскай актыўнасці малодшых школьнікаў.

З 1976 па 1996 гг. Ларыса Дзмітрыеўна працавала ў БДУФК дацэнтам, прафесарам, загадчыкам кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання.

У 1992 г. яна абараніла доктарскую дысертацыю па тэме: “Навукова-метадычныя асновы рэалізацыі аздараўленчага, выхаваўчага і адукацыйнага напрамкаў праграмы фізічнага выхавання дашкольнікаў”.

З 1997 г. Глазырына працуе ў Вышэйшым атэстацыйным камiтэце Рэспублiкi Беларусь, а затым у БДПУ. У 2000 - 2001 гг. скончыла двухгадовыя курсы польскай мовы і культуры пры Польскім інстытуце ў Мінску.

Ларыса Дзмітрыеўна з'яўляецца Акадэмікам Міжнароднай Акадэміі навук вышэйшай школы, сапраўдным членам Беларускай Акадэміі экалагічнай антрапалогіі, членам таварыства “Веды”, кансультантам і членам рэдакцыйнай калегіі “Весці” (Полацкі дзяржаўны універсітэт), часопіса “Пралеска”. Член Савета па абароне доктарскіх дысертацый пры БДПУ.

Ларыса Дзмітрыеўна Глазырына ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай міжнароднай акадэміі навук Вышэйшай школы, Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, знакам “Выдатнік фізічнай культуры і спорту”, медалямі лаўрэата 2-га ўсесаюзнага фестывалю народнай творчасці, лаўрэата Усесаюзнага агляду самаробнай мастацкай творчасці. Знакам ВЦСПС за “Дасягненні ў самадзейным мастацтве”, “За актыўную працу” у педагагічным грамадстве БССР.

У цяперашні час Глазырына прафесар кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі. Ларыса Дзмітрыеўна аўтар звыш 350 навукова-метадычных работ, даследуе тэорыю і методыку фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту

Яе навуковыя інтарэсы: міжкультурная камунікацыя, педагогіка і яе вобласці, фізічная культура і спорт, мастацтва і інш.

Літаратура:

Навуковыя працы і асноўныя публікацыі Л. Д. Глазырынай

1. На пути к физическому совершенству : метод. пособие / Л. Д. Глазырина. – Минск, 1987. 146 с.

2. Ребенок должен быть здоровым/ В. Н. Корзенко, Л. Д. Глазырина, Е. И. Паромчик, А. А. Крюкова. Минск, 1988. 94 с.

3. Физическое воспитание в I–IV классах общеобразовательной школы : пособие для учителя : для школ с белорус. и рус. языками обучения / Е. Н. Ворсин, А. А. Гужаловский, Л. Д. Глазырина ; под ред. Е. Н. Ворсина.  Москва, 1995.  175 с.

4. Очарование : путешествие малышей со взрослыми по природе / Л. Д. Глазырина. Минск, 1996. 125 с.

5. Занятия по физической культуре в средней группе дошкольного учреждения с применением нетрадиционных методов обучения и воспитания : метод. рекомендации / Л. Д. Глазырина. Минск, 1996.  302 с.

6. У зажжённой свечи : [стихи] / Л. Д. Глазырина. Минск, 1997. 41 с.

7. Физическая культура — дошкольникам. Младший возраст : пособие для педагогов дошк. учреждений / Л. Д. Глазырина. Москва, 1999.  271 с.

8. Физическая культура — дошкольникам. Средний возраст : пособие для педагогов дошк. учреждений / Л. Д. Глазырина. Москва, 1999. 263 с.

9. Физическая культура — дошкольникам. Старший возраст : пособие для педагогов дошк. учреждений / Л. Д. Глазырина. Москва, 1999.  263 с.

10. Физическая культура — дошкольникам : программа и программные требования : пособие для педагогов дошк. учреждений/Л. Д. Глазырина. Москва, 1999. 142 с. : табл.

11. Занятия по физической культуре в младшей группе дошкольного учреждения с применением нетрадиционных методов обучения и воспитания : пособие для педагогов дошк. учреждений /Л. Д. Глазырина. Минск, 2000. 304с.

12. Экономическое воспитание детей дошкольного возраста : пособие для педагогов дошк. воспитания / Л. Д. Глазырина, Н. В. Зайцева, В. М. Теленченко.  Минск, 2001. 92 с.

13. Методика физического воспитания детей дошкольного возраста : пособие для педагогов дошк. учреждений / Л. Д. Глазырина, В. А. Овсянкин.  Москва, 2001. 175 с.

14. Конспекты уроков по физической культуре в 1 классе : учеб.-метод. пособие для учителей нач. кл. общеобразоват. учреждений / Л. Д. Глазырина, Т. А. Лопатик. Москва, 2004.  364 с.

15. Физическая культура в 1 классе : учеб.-метод. пособие для учителей нач. кл. общеобразоват. учреждений / Л. Д. Глазырина, Т. А. Лопатик. Минск, 2004.  335 с.

16. Загорается в небе звезда : поэтический сборник / Л. Д. Глазырина.  Минск, 2004. 135 с.

17. Экономическое воспитание дошкольника : справ. и метод. материалы / Л. Д. Глазырина, Н. В. Зайцева, В. М. Теленченко.  Мозырь, 2006.  84 с.

18. Дошкольное воспитание : справ. и метод. материалы по физ., нравств. и экол. воспитанию детей / Л. Д. Глазырина, Н. В. Зайцев, Л. М. Подолинская. 2-е изд. Мозырь, 2006. 155 с.

19. Физическая культура и здоровье в 3 классе : пособие для учителей учреждений, обеспечивающих получение общ. сред. образования, с белорус. и рус. яз. обучения / Л. Д. Глазырина, Т. А. Лопатик. 2-е изд. Минск,2007.  364 с.

20. Физкультурные занятия в группе «Малыши» : пособие для педагогов учреждений, обеспечивающих получение дошкольного образования / Л. Д. Глазырина. Минск, 2009.  138 с.

21. Физическое воспитание и развитие ребенка: учеб.-метод. пособие / Л. Д. Глазырина. – Минск, 2009.  289 с.

22. Любите стариков ; Морщинки ; Мне так хотелось быть твоей любимой ; У зажжённой свечи : из альбома стихов / Л. Д. Глазырина // Пралеска. 2012. № 1. С. 37.

23. Русско-белорусский словарь по физической культуре и спорту : [более 20000 слов и словосочетаний] / Л. Д. Глазырина, Н. Е. Костюкевич. Минск, 2013.  494 с.

24. Мой путь в педагогике: от практики к науке : [воспоминания] / Л. Д. Глазырина.  Минск, 2015.  223 с.

25. У зажжённой свечи : песни и романсы / Л. Д. Глазырина [музыка и стихи ; предисл.: С. И. Колбышева].– Минск, 2016.  22 с. : ил.

26. Прошлое, настоящее и будущее : к 110-летию [оперного певца и педагога, народного артиста БССР] Николая Николаевича Сердобова / Глазырина Лариса Дмитриевна // Мастацкая і музычная адукацыя. 2016. № 1. С. 19–21.

27. В искусстве по зову души ... : (к 75-летию со дня рождения [хорового дирижёра] Михаила Павловича Дриневского) / Л. Д. Глазырина // Адукацыя і выхаванне. 2016. № 1. С. 64–72.

Аб жыцці і дзейнасці Л. Д. Глазырынай

1. Глазырина Лариса Дмитриевна// Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 3. С. 45.

2. Глазырына Ларыса Дзмітрыеўна// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С. 285.

3. Доктора и кандидаты наук Белорусского государственного педагогического университета имени Максима Танка (к 100-летию со дня основания) : биобиблиогр. справочник / Г. У. Корзенко ; под общ. ред. А. И. Жука.  Минск, 2014.  192 с.

4. Калядзіч, Н. Па лабірынтах жыцця : [аб прэзентацыі кнігі Л. Д. Глазырынай «Мой шлях у педагогіку»] / Н. Калядзіч // Настаўніцкая газета. 2015. 1 жніўня. С. 13.

5. Глазырина, Л. Д. Мисс «Научное очарование» / Л. Д. Глазырина ; беседовал Алесь Саченко // Пралеска. 2012. № 1. С. 33–36.

6. Глазырина, Л. Д. Интерес к жизни как оздоравливающее средство : [о здоровье и формировании потребности в здоровом образе жизни] / Л. Д. Глазырина ; беседовала Ольга Поклонская // Обозреватель. 2008. 19 декабря (№ 51). С. 45.

7. Глазырина, Л. Д. Очарование профессора Глазыриной / Л. Д. Глазырина ; беседовала Ольга Поклонская // Беларуская думка. 2006. № 8. С. 104–106.