У ходзе Паўночнай вайны Рэчы Паспалітай і Расіі са Швецыяй Бярэсце было ў 1706 г. захоплена і спустошана шведскімі войскамі. Горад збяднеў і згубіў сваё значэнне. Дзякуючы знаходжанню ў Бярэсце уладаў павета і ваяводства захавалася яго права на самакіраванне. Паменьшалася колькасць яго жыхароў, у заняпад прыйшлі рамесная вытворчасць і гандаль. Толькі ў другой палове XVIII стагоддзя пачалося ажыўленне эканомікі. Горад стаў галоўным рачным портам на Заходнім Буге, праз які экспартавалі зерне, пяньку, лес і інш.
У сярэдзіне XVIII ст. ў Бярэсце пачынаецца развіццё прамысловай вытворчасці. Гэта здарылася дзякуючы рэформам Антонія Тызенгаўза. Ён паходзіў са шляхецкага роду, які меў нямецкія карані. Антоній займаў пасады падскарбія ВКЛ, гродзенскага старасты, адміністратара каралеўскай эканоміі. Цэнтрам дзейнасці Тызенгаўза былі горада Гродна і Паставы. Ён вёў перапіску з Жан-Жакам Русо, быў сябрам дзяцінства апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. На сойме 1764 г. было прынята рашэнне перадаць каралеўскія эканоміі ў дзяржаўнае кіраванне. Падскарбій ВКЛ Антоній Тызенгаўз у 1765 г. правёў у іх аграрную рэформу.
У сувязі з гэтым у Бярэце адкрываецца першая ў Беларусі каралеўская суконная мануфактура (1770-1780 гг.), якая мела 7 ткацкіх станкоў і 12 калаўротаў. На ёй працавала 20 чалавек.
У 1770-1780 гг. гродзенскі стараста Антоній Тызенгаўз заснаваў у горадзе і яго ваколіцах шэраг мануфактур: суконную, палацяную, зброевую, панчошную, карэтную і г. д. Ім жа быў адкрыты першы ў горадзе тэатр.
Правал «эканамічнага цуду» Тызенгаўза прывёў да адхілення яго ад кіравання эканоміямі ў 1780 г.
У сувязі з цяжкасцямі збыту тканін, зняццем Антонія Тызенгаўза ад пасады падскабія і наглядам за мануфактурамі ў 1980-х гадах каралеўская суконная мануфактура ў Берасце была зачынена.
Літаратура:
1.Мануфактуры // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. 2-е выд. Мінск, 2007. Т. 2. С. 271.
2.Мануфактуры // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 255.
3.Блеск и горечь веков // Брест. На перекрёстке дорог и эпох : [1019–2009]. Брест. 2009. С. 54–89. – Из содерж. : [суконная мануфактура]. – С. 85.
4.Тызенгаўз Антоній; Тызенгаўза рэформа // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. 2-е выд. Мінск, 2007. Т. 2. С. 677–679.
5.Гардзееў, Ю. Рамантык эпохі асветніцтва. Антон Тызенгаўз / Юры Гардзееў. – Мінск : Тэхналогiя, 2008. – 67с. – ( Нашы славутыя землякi).
6.Чаропка, В. Падзенне рэфарматара. Антоній Тызенгаўз // Чаропка, В. Лёсы ў гісторыі / Вітаўт Чаропка. Мінск, 2005. C. 339–348.