Евдашенко Сергей Иванович

Сяргей Іванавіч Еўдашэнка

Сяргей Іванавіч Еўдашэнка – рэжысёр і артыст Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы (1956–2009), заслужаны артыст БССР (1963).

Нарадзіўся Сяргей Іванавіч 6 ліпеня 1929 года ў г. Адэса (Україна). Пасля школы паступіў у Адэскае дзяржаўнае тэатральнае вучылішча, якое ў 1950 г. скончыў. Потым Еўдашэнка працаваў у тэатрах Адэсы і Львова.

З 1955 г. Еўдашэнка – акцёр у Брэсцкім тэатры драмы і музыкі.
У 1963 г. за плённую акцёрскую і рэжысёрскую дзейнасць Сяргею Іванавічу Еўдашэнка было прысвоена званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».

У 1975 г. Еўдашэнка скончыў рэжысёрскую лабараторыю пры Маскоўскім тэатры імя У. Маякоўскага.

З 1979 па 1981 гг. і з 1993 – 1995 гг. Сяргей Іванавіч працаваў галоўным рэжысёрам Брэсцкага тэатра драмы і музыкі.

Акцёрскае мастацтва Еўдашэнкі вылучалася інтэлектуальнасцю, аналітычным пранікненнем у чалавечыя характары, жыццёва-тэтральнай напоўненасцю. Найбольш ярка яго творчая індывідуальнасць раскрылася ў ролях сучаснага класічнага рэпертуару : Яраш «Сэрца на долоні», паводле І. Шамякіна; Паратаў «Беспасажніца», паводле А. А. Астроўскага; Вяршынін «Тры сястры», паводле А. Чэхава; Граф Альмавіва «Жаніцьба Фігаро», паводле П. Бамаршэ; Хігінс «Пігмаліён», паводле Б. Шоу; Крэонт «Антыгона», паводле Ж. Ануя і інш.

Як рэжысёр Сяргей Іванавіч імкнуўся да глыбокага раскрыцця і распрацоўкі фізічнай выразнасці персанажаў на сцэне. Гэта спектаклі: «І змоўклі птушкі…» І. Шамякіна, «Варвары» М. Горкага, «Пад адным дахам», «Купала» А. Дударава, «Калі конь страчвае прытомнасць» Ф. Саган, «Французскія страсці на падмаскоўнай дачы», Л. Разумоўскай, «Змяшаныя пачуцці» Р. Баэра, «Энэргічныя людзі» В. Шукшына і інш. Нельга не адзначыць спектакль «Вернасць» па матывах вершаў Вольгі Бергольц, які быў паказаны ў Маскве ў 1975 г. ў Міжнародны дзень тэатра і адзначаны сярод лепшых пастановак, прысвечаных 30-годдзю Перамогі.

Сярод яго работ у якасці рэжысёра-пастаноўшчыка значнае месца займаюць п'есы беларускіх драматургаў: І. Шамякін «І змоўклі Птушкі ...», А. Макаёнак «Верачка», А. Куляшоў «Хамуціус», А. Дудараў «Пад адным дахам», «Купала», І. Чыгрынаў «Апраўданне крыві». Гэтыя спектаклі неаднаразова адзначаліся ў прэсе як важнейшыя падзеі ў тэатральным жыцці краіны.

Сяргей Еўдашэнка заўсёды знаходзіўся ў творчым пошуку. У 1999 г. упершыню ў Беларусі ён паставіў паэму А. Пушкіна «Гаврыліяда». У 2001 г. ажыццявіў пастаноўку спектакля «Я чакаю цябе, каханы ...», у якім арыгінальна аб'яднаў дзве розныя п'есы: Д. Фо «Я чакаю цябе, каханы ...» і «Фэн-Шуй» Ю. Камянецкага і Э. Шчадрына.

Таксама сярод яго рэжысёрскіх работ можна адзначыць спектаклі: «Казка зімовай ночы» , паводле В. Васільева, «Рэвалюцыйны эцюд» паводле М. Шатрова; «Страшныя сны», паводле Л. Казлоўскага; «Свободныя матылі», паводле Л. Герша; «Восем кахаючых жанчын», паводле Р. Тома; «Блэза і Мары», паводле К. Манье, «Сола для гадзінніка з боем», паводле О. Заграднік; «Бульварны раман», паводле Ю. Эдліс і інш.

У якасці акцёра за сваю творчую кар'еру Сяргей Іванавіч выканаў каля 90 роляў. У якасці рэжысёра – паставіў 48 спектакляў. За сваю творчую працу С. Еўдашэнка быў адзначаны шматлікімі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкага гарвыканкама, упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама. Памёр Сяргей Іванавіч 1 студзеня 2009 г., пахаваны у Брэсце.

Літаратура:
1. Евдошенко Сергей Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в7т.]. Минск, 2006. Т. 3. С. 483.
2. Еўдашэнка Сяргей Іванавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : Мінск, 2012. Т. 3. С. 595.
3. Перепелица, К. И. Галера святых и грешных... : воспоминания / К. И. Перепелица. Брест. 2002. 321с.
4. Погодаева, В. В память об артисте / Виктория Погодаева // Заря. 2009. 18 июля. С. 7.
5. Памяти актера : [в брестской СШ № 12 открылся мемориальный уголок Сергея Ивановича Евдошенко // Вечерний Брест. 2009. 15 июля. С. 1.
6. Евдошенко Сергей Иванович : [некролог] // Вечерний Брест. 2009. 9 января. С. 9.
7. Евдошенко Сергей Иванович : [некролог] // Заря. 2009. 6 января. С. 6.
8. Ковалёв, Ф. Виват театр, виват Актёр! / Филипп Ковалёв // Заря. 2009. 6 января. С. 6.
9. Евдошенко, С. И. Смешанные чувства : к юбилею заслуженного артиста РБ Сергея Евдошенко : [интервью с заслуженным артистом РБ, режиссером и актёром Брестского театра драмы и музыки накануне 75-летия] / Сергей Евдошенко ; интервью подготовил Андрей Корсаков // Брестский курьер. 2004. 8 июля (№ 28). С. 9.
10. Ковалёв, Ф.А. Вот идешь и светишь / Филипп Ковалёв // Вечерний Брест. 2004. 2 июня. С. 4.
11. Павлова, Л. Смешанные чувства и грустный юмор для всех / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2004. № 18. С. 27.
12. Перепелица, К. Маэстро, туш! Действие продолжается... / Константин Перепелица // Брестский курьер. 1999. 8 июля. С. 13.
13. Еўдашэнка, С. І. Тэатр – канарэйка ў клетцы : [інтэрвью з галоўным рэжысёрам Брэсцкага драматычнага тэатра] / Сяргей Еўдашэнка ; запісала Зінаіда Дудзюк // Народная трыбуна. 1994. 12 лютага.