Выстава партрэтнай фатаграфіі Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» адкрылася 10 верасня ў «Арт-прасторы бібліятэкі». У экспазіцыі прадстаўлена больш за дваццаць мастацкіх фотапартрэтаў.
Надзея і Ганна, Кацярына і Хрысціна, Варвара і Ангеліна, Паліна і Марына, настаўнік і блогер, мастак і псіхолаг, стыліст і адміністратар, школьніцы і студэнткі – беларускія прыгажуні ў Год беларускай жанчыны.
На адкрыцці выставы ў фае бібліятэкі прысутнічалі амаль усе фотамадэлі. Кожная з дзяўчат падзялілася сваімі асабістымі ўражаннямі пра ўдзел у праекце, выказала словы падзякі фотамастаку за якасць фотаздымкаў і арыгінальнасць вобразаў. Міхаіл Казлякоўскі дасканала і падрабязна адказаў на пытанні вядучай сустрэчы Ірыны Фаміной. Паэт Аксана Валуй выразна прачытала свае новыя вершы.
З выставай можа пазнаёміцца кожны жадаючы ў гадзіны працы бібліятэкі.
Берестейский календарь