Николаев Владимир Александрович


Mастак, які працаваў у манументальна-дэкаратыўным і станкавым жывапісу, а таксама ў галіне сцэнаграфіі

Уладзімір Аляксандравіч Нікалаеў нарадзіўся 27 чэрвеня 1939 года ў г. Адэсе (Украінская ССР). У 1960 годзе скончыў Адэскае мастацкае вучылішча, а ў 1967 годзе – аддзяленне тэатральна-дэкаратыўнага жывапісу Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў народнага мастака Беларусі Аскара Пятровіча Марыкса (1890–1976).

Уладзімір Нікалаеў працаваў у галіне манументальна-дэкаратыўнага і станковага жывапісу (вітраж, сграффіта, фрэска, мазаіка) і мастацкага праектавання, комплекснага афармлення адміністратыўных будынкаў, пісаў сюжэтна-тэматычныя карціны, пейзажы, нацюрморты. З 1968 года Уладзімір Аляксандравіч пачаў удзельнічаць у абласных і рэспубліканскіх мастацкіх выставах. З 1977 года з’яўляўся членам Беларускага саюза мастакоў.

Працаваў у Брэсцкім камбінаце “Мастацтва”.

Асноўныя творы: вітражы ў спорткомплексе Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, рэстаранах “Брэст”, “Масква”, музеі абароны Брэсцкай крэпасці, кінатэатры “Беларусь” (усе ў г. Брэсце); мазаіка на будынку “Палессеводбуда” ў г. Пінску (усе з сааўтарамі); палотны: “Пагранічнікі”, “У імя жыцця”, “Манумент будуецца”, “Замак у Негліцы”.

Працаваў ён таксама ў галіне сцэнаграфіі. У якасці мастака-пастаноўшчыка Уладзімір Нікалаеў удзельнічаў у пастаноўцы шэрагу спектакляў у Брэсцкім абласным драматычным тэатры: “Чырвоная шапачка” Я. Шварца, “Гросмайстарскі баль” І. Штэмлера (1967).

Уладзімір Аляксандравіч Нікалаеў заўчасна памёр 20 красавіка 1997 года.

Літаратура:

1. Владимир Николаев // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Брэста : у 2 кн. Мінск. 2001. Кн. 2. С. 649.

2. Нікалаеў Уладзімір Аляксандравіч : [“Замак у Негліцы”] // Беларускі саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік. Мінск. 1998. С. 390.

3. Владимир Николаев // Художники Брестчины : [альбом-каталог на русском и английском языках] / Белорусский союз художников / сост.: Б. Крепак, А. Грищук, М. Коньков. Брест. 1997. С. 62–63.

4. Коллектив Брестского комбината «Мастацтва»… : [сообщение о смерти Николаева Владимира Александровича] // Заря. 1997. 24 апреля. С. 4.