Кирдей Григорий Иванович

Mастак ў галіне станкавага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу

Рыгор Іванавіч Кірдзей нарадзіўся 10 сакавіка 1938 года ў г.п . Чырвоная Слабада Салігорскага раёна Мінскай вобласці (былым раённым цэнтры), ў сям’і медыцынскага служачага Івана Ігнатавіча і хатняй гаспадарыні Марыі Ігнатаўны.


У 1956 г. апыніўся ў Казахстане, куды паехаў на будаўніцтва савецка-кітайскай чыгункі, потым тры гады служыў у войску ў Туркменіі. Скончыў Алма-Ацінскае мастацкае вучылішча імя М. В. Гогаля (1965) з чырвоным дыпломам (дарэчы, дыпломная праца была па Брэсцкай крэпасці, якую ён бачыў да таго толькі на фотаздымках) і факультэт тэорыі і гісторыі мастацтваў Ленінградскага інстытута жывапісу , скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна (1969).

У 1982 гаду абмяняў квартэру на горад Брэст, які з таго часу стаў для Рыгора Іванавіча родным і блізкім…

Працуе ў галіне станкавага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу (мазаікі, зграфіці).

З 1966 года ўдзельнік мастацкіх выстаў. Яго творы знаходзяцца ў Брэсцкім краязнаўчым музеі і прыватных калекцыях Польшы, Германіі.

З 1994 года член Беларускага саюза мастакоў.

Жыве і працуе ў Брэсце.

Літаратура:

1. Рыгор Кiрдзей : [карцiна “Балотныя кветкi”] // Мастакi Брэстчыны : альбом-каталог. Мiнск. 2010. С. 56–57.

2. Валасюк, Л. Сустрэча з бацькам : [пра брэсцкага мастака Р. I. Кiрдзея, яго паездку на магiлу бацькi ў г. Познань (Польшча)] / Лявон Валасюк // Народная трыбуна. 2007. 24 лістапада. (№ 47). С. 12.

3. Григорий Кирдей : [картина “Осенняя грусть”] // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск : А. Климов, 2002. С. 52–53.

4. Григорий Кирдей // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка г. Брэста : у 2 кн. Мінск. 2001. Кн. 2. С. 649.

5. Кiрдзей Рыгор Iванавiч : [карцiна “Ля возера”] // Беларускi саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыклапедычны даведнiк. Мiнск. 1998. С. 257.

Григорий Кирдей : [картина “У озера”] // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск. 1997. С. 36–37.