Коньков Михаил Корнилович

Міхаіл Карнілавіч Канькоў, мастак

Міхаіл Карнілавіч Канькоў нарадзіўся 16 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Пачашова Глазаўскага раёна Удмурціі. У 1966 годзе скончыў прафесійна-мастацкае вучылішча па спецыяльнасці – “Мастацкая апрацоўка камня” ў горадзе Кунгур Пермскай вобласці. Служыў у войску ў Брэсце. Тут і застаўся пасля заканчэння службы. Працуе ў галіне комплекснага мастацкага праектыравання і афармлення ітэр’еру, музейных экспазіцый, манументальна-дэкаратыўнага жывапісу ў плакаце, станкавага жывапісу і графікі. З 1962 па 1972 працаваў метадыстам па выяўленчым мастацтве ў Брэсцкім абласным Доме народнай творчасці, з 1972 па 1977 мастак-афарміцель на прадпрыемствах горада Брэста. З 1991 года галоўны мастак Брэсцкага камбіната “Мастацтва”. На камбінаце ён доўгі час працаваў сумесна з Барысам Малахавым, які меў архітэктурную адукацыю. Вынікам сумеснай працы стала афармленне Музея выратаваных каштоўнасцей, Дома грамадзянскіх абрадаў, многіх школ, бальніц, паліклінік, Палацаў культуры, дзіцячых садкоў у Брэсце, Музея хлеба ў вёсцы Расна Камянецкага раёна. Але гэта толькі адзін бок творчасці Міхаіла Канькова. Другі яго жывапісныя і графічныя творы.

У 1994 годзе Міхаіл Канькоў стаў членам ГА “Беларускага Саюза мастакоў”, і з гэтага года ён кіраўнік творчай майстэрні “АРТ-М”. З 1995 года старшыня праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў.

На рахунку мастака шмат палотнаў, якія пакінулі адметны след у беларускім выяўленчым мастацтве: “Снегапад”, “Патоплены карабель-І”, “Патоплены карабель-ІІ”, “Пейзаж з самотнаю лодкаю”, “Сёстры”, “Старое кафе”.

Міхаіл Канькоў – мастак міфаў, ілюзій і асацыяцый. У фантасмагарычным калейдаскопе колераў фарбаў, у скрыжаванні і паралелях колеровых ліній адлюстроўваюцца шматгранныя пачуцці аўтара, яго адносіны да сучаснасці, гісторыі, чалавека. І ў кожнай карціне заўсёды ёсць за што зачапіцца воку, каб адшукаць галоўную ідэю, сэнс твора. Гэта асабліва праяўляецца ў такіх палотнах, як “Шпацыр па асеннім парку”, “Радасць”, “Сон у летнюю ноч”, “Слёзы капалі”, “Прысвячэнне крэпасці”, “Мой горад”.

З дапамогай свайго мастацтва Міхаіл Канькоў прабіваецца да сэрцаў людзей, прымушае прыняць удзел у нетаропкай размове-роздуме.

У апошнія гады выразна праявіўся і яшчэ адзін адметны бок творчасці мастака – стварэнне ікон з выявамі святых і анёлаў. Тут найбольш значныя работы – з серыі “Даткненне да Дыянісія”, “Архангел Міхаіл”, “Божая маці”, “Архангел Гаўрыіл”, “Дзмітрый Салунскі”.

Літаратура:

1. Мiхаiл Канькоў : [«Настальгiя»] // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст. 2010. С. 66–67.

2. Михаил Коньков : [«Остров Св. Елены»]// Художники Брестчины : [альбом-каталог]

/ авт.-сост.: М. Коньков, А. Жук, А. Грищук, Б. Крепак. Минск. 2002. С. 66–67.

3. Михаил Коньков // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск. 2001. Кн. 2. С. 649.

4. Михаил Коньков : [«Знойное лето ’88»] // Художники Брестчины : [альбом-каталог] / сост. : Б. Крепак, А. Грищук, М. Коньков. Брест. 1997. С. 46–47.

5. Канькоў Міхаіл Карнілавіч : [«Кампазiцыя № 2»] // Беларускі саюз мастакоў, 1938–1998 : энцыкл. даведнік. Мінск. 1998. С. 244.

6. Коньков, М. К. Я живу в нарисованном мире... : альбом-каталог / авт.-сост.: М. Коньков, П. Кульша ; вступ. ст. Б. Крепака. – Брест. 2007. – [74] с. : ил.

7. Валасюк, Л. Паралельныя вокны мастака Міхаіла Канькова : [«Чырвоныя яблыкі», «Настальгія», «Сёстры. Прысвячаецца Барысаву-Мусатаву», «Ля ваколіцы», «Вячэрні букет»] // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст. 2014. С. 14–17.

8. Павлова, Л. В 70-летие Михаила Конькова зажгли свечи памяти в художественном музее Бреста / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2017. 19 октября (№ 43). С. 24.

9. Бурдыка, В. «У Канькова на Савецкай...» : [пра вечар памяці мастака М. Канькова ў выставачнай зале Брэсцкага АГКЦ, дзе дэманструецца выстава яго твораў (14 кастр.)] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 21 кастрычнiка (№ 43). С. 3.

10. Соколовская, Е. Михаил Коньков – Художник. Личность. Человек : [о вечере памяти] / Елена Соколовская // Заря. 2016. 18 октября. С. 4.

11. Гапеева, Т. Открылась выставка памяти Михаила Конькова / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2016. 7 октября (№ 41). С. 2.

12. Васілеўскі, П. Ці насамрэч «усе разам»? : кадравы рэзерв мастакоў Брэстчыны: чым «дыхаем»? : [маналогі брэсцкіх мастакоў М. Канькова, М. Палачыча, М. Радзько] / Пётра Васілеўскі // Культура. 2015. 14 сакавіка (№ 11). С. 7.

13. Глущенко, Т. Вписан в полотно вечности : [на 67-м году жизни скончался известный художник Михаил Коньков] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2015. 24 апреля. С. 8.

14. П. В. Падзарадзіцца ад «...Аблокаў» : [пра выставу М. Канькова] / П. В. // Культура. 2013. 26 кастрычніка (№ 43). С. 8.

16. Гармель, Е. Поэзия на холсте : [об открытии выставки М. Конькова в отремонтированном выставочном зале ОКЦ] / Елена Гармель, Алена Дэбиш // Заря. 2013. 19 октября. С. 8.

17. Рубашевский, Ю. Выставочный зал открылся вернисажем : [выставка М. Конькова] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2013. 18 октября. С. 6.

18. Юдзіцкі, А. Майстар ілюзій / Аляксандр Юдзіцкі // ЛіМ. 2013. 18 кастрычніка (№ 41). С. 13.

19. Гармель, Е. «Искусство не товар, жизненная необходимость» : [о заканчивающейся реконструкции выставочного зала Брестского общественно-культурного центра (ул. Советская, 54); директор — М. К. Коньков] / Елена Гармель // Заря. 2013. 12 октября. С. 9.

20. Юдицкий, А. «Проплывают облака, проплывают...» / Александр Юдицкий // Заря. 2013. 31 августа. С. 8.

21. Пристромская, Л. Нет, время здесь не побеждает : [о выставке к 60-летию художника М. К. Конькова] / Лилия Пристромская // Брестский вестник. 2007. 11 октября. С. 3.

22. Коньков, М. «Таинственная страсть» : [художник о своём увлечении чтением] / Михаил Коньков // Заря. 2012. 28 июля. С. 8.

23. Гармель, Е. Михаил Коньков: «Новый год пахнет яблоками» : [рассказы про Новый год своего детства] / Елена Гармель // Заря.2009.31 декабря. С. 6.

24. Карпинчик, В. Дар брестских художников : [о благотворительной акции брестских художников (Т. Павлючук, О. Гайдукевич, М. Коньков, А. Павлючук) в г. Седльце (Польша)] / Василий Карпинчик // Брестский вестник. 2008. 30 октября. С. 4.

25. Бунеева, Л. Луч солнца над затонувшем кораблём : [о жизни и творчестве М. Конькова] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2008. 29 февраля. С. 4.

26. Валасюк, Л. Паралельныя вокны Міхаіла Канькова : сёння вядомаму брэсцкаму мастаку спаўняецца 60 год / Леанiд Валасюк ; фота Алёны Рупека // Народная трыбуна. 2007. 13 кастрычнiка (№ 41). С. 9.

27. Бунеева, Л. На пороге новых открытий : в выставочном зале на Советской прошло чествование художника Михаила Конькова : [60 лет брестскому художнику] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2007. 12 октября. С. 5.

28. Рыбы, птицы, облака из мира Михаила Конькова : «Я живу в нарисованном мире…» : [персональная выставка брестского художника] // Брестский курьер. 2007. 11 октября (№ 41). С. 10.

29. Пристромская, Л. Нет, время здесь не побеждает : [о юбилейной выставке художника М. Конькова ] / Лилия Пристромская // Брестский вестник. 2007. 11 октября (№ 41). С. 3.

30. Кобяк, Э. Мелодия палитры мастера : [о творчестве М. Конькова] / Эдуард Кобяк // Заря. 2007. 9 октября. С. 1.

31. Резанович О. Мы видим, чтобы любить : [о брестском художнике М. Конькове] / О. Резанович // СЭЗ Брест. 2001. № 5/6. С. 46–47.

32. Хроніка мастацкага жыцця : [да 30-годдзя творчай дзейнасці мастака М. Канькова ў Брэсце адкрылася экспазіцыя яго работ] // Мастацтва. 2000. № 11. С. 53.

33. Бурык, К. Чароўнае святло карцін : [выстава твораў мастака М. Канькова] / Кацярына Бурык // Народная трыбуна. 2000. 28 кастрычніка (№ 43). С. 4.

34. Зеберкус, Н. Нет ничего прекрасней содержания полотен светлых, как росы слеза… / Николай Чеберкус // Вечерний Брест. 2000. 20 октября. С. 8.

35. Озерский, Н. Странный мир Михаила Конькова / Николай Озерский // Брестский курьер. 2000. 19–25 октября (№ 43). С. 13.

36. Первая за 30 лет : [персональная выставка М. Конькова] // Вечерний Брест. 2000. 13 октября. С. 1.

37. Валасюк, Л. Код мастака : [пра М. Канькова] / Леанiд Валасюк // Заря. 2017. 19 октября. С. 7.