Овчинников Николай Алексеевич

Mастак, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны

Аўчыннікаў Мікалай Аляксеевіч адзін з заснавальнікаў Брэсцкага філіяла Саюза мастакоў БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У прафесійнае мастацтва прыйшоў з самадзейнасці. Працаваў у станковым жывапісе. З 1960 г. у Беларускім саюзе мастакоў.

Нарадзіўся Мікалай Аляксеевіч 16 лістапада 1905 г. ў г. Карачаева Бранскай вобласці ў шматдзетнай сям'і. Ён рана пазбавіўся бацькі, вымушаны быў з дзяцінства зарабляць кавалак хлеба, каб хоць неяк дапамагчы сям'і спачатку ў сталовай, потым у прамкааперацыі то грузчыкам, то проста рознарабочым.У 1937 г. яму ўдалося ўладкавацца ў арцель "Культура", там ён дапамагаў у мастацкіх майстэрнях. У маладога чалавека заўважылі талент і адправілі вучыцца на курсы па выяўленчаму мастацтву ў Маскву пры Усесаюзным Доме Народнай творчасці імя. Н.К. Крупскай.

Ужо ў 1940 г. Аўчыннікаў, як малады мастак, упершыню ўдзельнічае ў абласной выставе прафесійнай і народнай творчасці ў г. Арле.

Пачалася Вялікая Айчынная вайна і Мікалай Аляксеевіч з першых дзён быў накіраваны ў Чырвоную Армію, ў Еланскія лагеры Уральскай ваеннай акругі. Працаваў старшым мастаком гарнізоннага клуба, маляваў патрыятычныя стэнды і плакаты.

У 1944 г. адбылася 5-я акруговая выстава Чырвонаармейскай творчасці Уральскай ваеннай акругі ў г. Свярдлоўску. Мікалай Аляксеевіч Аўчыннікаў прымаў удзел у выставе, дзе прадставіў серыю прац «Урал ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны».

Пасля дэмабілізацыі з радоў Савецкай Арміі, ў 1945 г. Аўчыннікаў пераязджае ў Брэст.

Пры Абласным Доме народнай творчасці яму ўдалося сабраць брыгаду мастакоў. Спачатку брыгада была нешматлікая, але паступова ўключаліся новыя кадры, і брыгада расла. Перад мастакамі ставіліся задачы ў першую чаргу - творчай актыўнасці і павышэння прафесійнага майстэрства.

У 1948 г. Расійскі Дом народнай творчасці набывае яго карціну з маскоўскай выставы «З зямлянак у новыя дамы».
У 1949 г. Мікалая Аляксеевіча, як актыўнага грамадскага дзеяча выбіраюць кіраўніком Брэсцкага філіяла мастакоў БССР.

У 1955 г. праводзіліся дні Беларускай культуры ў Маскве. Мікалая Аляксеевіча ўзнагароджваюць Граматай Вярхоўнага Савета БССР за папулярызацыю беларускага мастацтва.

Ужо ў лістападзе 1959 г. была арганізавана яго персанальная выстава, на якой мастак прадставіў больш за 100 прац.

У 1960 г. Аўчыннікаў становіцца членам Саюза Мастакоў БССР. Ён шмат працуе ў галіне станковага жывапісу, у жанрах пейзажу, сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэта. Толькі з 1940 па 1974 гг. ён прыняў удзел у 48 выставах, выступаў з паказам работ перад жыхарамі Расіі, Беларусі і Польшчы.

Творы Мікалая Аляксеевіча знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Брэсцкім краязнаўчым музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў і ў прыватных калекцыях.

Літаратура:

1. Николай Овчинников // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск, 2002. С. 84–85.

2. Николай Овчинников // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск : БЕЛТА, 2001. Кн. 2. С. 649.

3. Аўчыннікаў Мікалай Аляксеевіч // Беларускі саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік. Мінск. 1998. С. 42.

4. Аўчыннікаў Мікалай Аляксеевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск. 1984. Т. 1. С. 227.

5. Овчинников Николай Алексеевич // Художники Советской Белоруссии. Минск. 1976. С. 256.

6. Юбилейная выставка произведений Н. А. Овчинникова, посвященная 70-летию со дня рождения и 35-летию творческой деятельности : каталог / Брестская областная организация Союза художников БССР ; [вступ. ст. И. Рудчик].  Брест. 1975.  8 с. : ил.

7. Павлова, Л. Таланта свет горит 100 лет : [в Художественном музее прошел вечер памяти художника Николая Овчинникова, посвящённый его 100-летнаму юбилею ] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2005. 29 декабря. С. 10.

8. Павлова, Л. Юбилейная осень берестейских художников : [в т. ч. 100-летие со дня рождения Н. Овчинникова] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2005. 24 ноября. С. 9.

[Овчинников Николай Алексеевич : некролог] // Заря. 1980. 11 октября.

9. Сурскі, А. Створана ў Брэсце : [з юбілейнай выстаўкі твораў М. А. Аўчыннікава] / А. Сурскі // ЛіМ. 1976. 20 лютага. С. 9.

10. Потолков, Ю. Перекрёстки таланта : [о выставке работ Н. А. Овчинникова] / Ю. Потолков // Заря. 1975. 20 декабря.

11. Рудчик, И. Душа и палитра художника : [о живописце Н. А. Овчинникове] / Иван Рудчик // Заря. 1975. 25 ноября.

12. Сурскі, Арк. Творы брэсцкіх мастакоў [М. Аўчыннікава і І. Рудчыка] / Арк. Сурскі // ЛіМ. 1959. 16 снежня.

13. Сурский, А. Творчество художников : [о выставке работ художников Н. Овчинникова и И. Рудчика в связи с их 50-летием] / А. Сурский // Заря. 1959. 5 декабря.