«З пяшчотай да Разімы»

З танюткай чырвонай i сiняй паперы
Дзiвосныя ўзоры на вокны i дзверы
I свецяцца ўзiмку, i свецяцца ўранку
На сценах, як сонечны сон, выцiнанкi.
Iх пальчыкi тонкiя гладзяць пяшчотна,
I кожная з iх, як заснуўшая нота.
Здаецца, дыхнi – i цiхмяная казка
Агорне шчымлiваю крохкаю ласкай.

Персанальная выстава Святланы Аляксейчык адкрылася 9 студзеня ў «Арт-прасторы бібліятэкі».

Святлана Канстанцінаўна нарадзілася ў Брэсце, вучылася ў сярэдняй школе № 10 з архітэктурна-мастацкім ухілам, скончыла мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава ў Мінску. Трыццаць гадоў прысвяціла навучанню дзяцей выяўленчаму мастацтву. Зараз працуе выкладчыкам Дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў імя А. А. Алонцава.

Святлана Аляксейчык як мастак выбірае розныя тэхнікі для творчасці: акварэль, гуаш, пастэль, алей. Штогод яна прымае ўдзел у калектыўных выставах і арт-праектах.

На персанальнай выставе «З пяшчотай да Радзімы» Святлана паказала публіцы 15 выцінанак, выкананых з розных адценняў паперы. У экспазіцыі прадстаўлены працы, натхнёныя беларускімі прыказкамі і слуцкімі паясамі, вясновыя і зімовыя матывы, жывёлы і птушкі, ранішнія зоркі і народныя святы, расліны і кветкі. Карціну «Пры сонейку цёпла, а пры мамцы добра» Святлана Аляксейчык падарыла бібліятэцы.

Перад удзельнікамі вернісажу выступіла салістка студыі «Сольное пение» Цэнтра маладзёжнай творчасці Мілана Дземідовіч.

Пазнаёміцца з выставай можна на працягу студзеня ў часы работы бібліятэкі.