Электронное обращение
Авторизация
Сустрэча з кнігай – гэта заўсёды свята.
16 лістапада ў Цэнтры маладзёжнай творчасці Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С. Пушкіна прадставіла выставу «Літаратурныя сцяжынкі Берасцейшчыны».
Сумесна з Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі прайшоў адборачны этап конкурса юных чытальнікаў «Зорны спеў».
Рабяты чыталі вершы паэтаў роднага краю, многія з якіх былі прадстаўлены на выставе. Гэта творы пра Беларусь, родную мову, гераізм Брэсцкай крэпасці, прыгажосць беларускай прыроды.
Акрамя знаёмства з літаратурай, усе жадаючыя мелі магчымасць зрабіць сваімі рукамі кніжную закладку і са словазлучэнняў скласці прымаўкі пра царыцу ведаў – кнігу.