Творчая сустрэча з Зінаідай Дудзюк

Дзе набрацца гадзін,
Каб хапала на вершы і прозу?
(З.І. Дудзюк)

Сустрэча творцы з чытачамі – дзіўная падзея як для аўтара кнігі, так і для чытачоў.

14 снежня ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбылася творчая сустрэча з берасцейская паэткай Зінаідай Іосіфаўнай Дудзюк.

Зінаіда Іосіфаўна нарадзілася на Браслаўшчыне, з 1968 года жыве ў Брэсце. Скончыла Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут і Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя М.А. Горкага ў Маскве. Працавала інжынерам, журналістам, загадчыкам літаратурнай часткі драмтэатра.
Зінаіда Іосіфаўна – лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, пераможца шэрагу абласных, рэспубліканскіх і міжнарожных літаратурных конкурсаў.

Пісьменніца падзялілася сваім багатым жыццёвым вопытам, расказала пра гісторыю стварэння і герояў кніг за апошнія сем гадоў: “Брэст”, “Пара высокага сонца”, “Закон захавання кахання”, “На парозе раю”, “Лаза”, “Гонды”, “Паляванне зграяй”, “Прадвызначэнне”.

Зінаіда Іосіфаўна з’яўляецца перакладчыкам. На мерапрыемстве прагучалі вершы паэткі, якія перакладзены на польскую, англійскую і рускую мовы.

Святочны настрой прысутным падарыў кіраўнік легендарнага ансамбля “Мушкецёры” Анатоль Сяргеевіч Хвораст, які выканаў кампазіцыі на словы паэткі.

Вечар зацягнуўся, але хацелася, каб ён не спыняўся, бо сустрэча з Зінаідай Іосіфаўнай – гэта не проста дзіўная падзея, а заўсёды новыя эмоцыі і адкрыцці.

Тамара Юрчык.