Татарников Павел Юрьевич

Павел Юр'евіч Татарнікаў — лаўрат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2010), выдатны беларускі мастак-графік, ілюстратар казак і гістарычнай літаратуры.

Павел нарадзіўся 23 ліпеня 1971 г. у Брэсце ў сям'і мастакоў Юрыя і Валянціны Татарнікавых. Маляваць пачаў у 2 гады — у асноўным у кнігах. Бацькі дазвалялі яму і старэйшай сястры карыстацца сваімі фарбамі, пэндзалямі, алоўкамі і паперай. Вучыўся Павел у СШ № 20, займаўся ў дзіцячай мастацкай школе, а потым у 12-гадовым узросце быў прыняты ў Рэспубліканскі каледж мастацтваў імя. І. Ахрэмчыка ў Менску, дзе жыў у спецыяльнай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву. У 1989 г. скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў, а ў 1995 — аддзяленне графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

З 1997 г. Павел Татарнікаў з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. У 1998 г. на конкурсе «Мастак i кніга", ён быў узнагароджаны прэміяй «Залаты Дубль» асацыяцыі выдавецтваў Беларусі. З 2001 г. Павел Татарнікаў сябра Беларускай Акадэміі выяўленчага мастацтва. У цяперашні час ён дацэнт кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Першую кнігу — гэта былі казкі, — Павел праілюстраваў у 13 гадоў. Сур'ёзна ілюстрацыямі кніг пачаў займацца ў 1989 г.

Татарнікаў з'яўляецца адзіным у Беларусі ўладальнікам вышэйшай еўрапейскай ўзнагароды для кніжных ілюстратараў — прэміі "Залаты яблык" Браціслаўскага біенале, прычым ён ўдастойваўся яе двойчы. Першы «Залаты яблык» Павел Юр'евіч атрымаў за ілюстрацыі да зборніка беларускіх казак. Другое — за заказ з Вялікабрытаніі на ілюстрацыі да эпасу пра караля Артура.

Татарнікаў узнавіў вобразы больш за 70 гістарычных асобаў Беларусі, зрабіў дакладныя рэканструкцыі старажытных беларускіх гарадоў і праілюстраваў знакавую кнігу апошніх гадоў «Айчына». Ён уладальнік Гран-пры Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі".

Павел Татарнікаў стварыў графічны цыкл «Брама мiнулага» (2010), да серыі "Сем цудаў Беларусі" прысвечаны славутым беларусам, за які атрамаў Дзяржаўную прэмію Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Зборнік «Царэўна ў падземным царстве» з ілюстрацыямі Паўла Татарнікава ўпершыню выйшаў на рускай мове ў Выдавецкім доме Мешчаракова ў 2012 г.

Павел Татарнікаў шмат працуе на замежжа. Ён выконвае работы для італьянскіх, французскіх, кітайскіх, японскіх выдавецтваў. За ілюстрацыі да кнігі "Аповесць мінулых гадоў" Павел Юр'евіч узнагароджаны "Залатым пяром Белграда".

Павел Татарнікаў з'яўляецца ўдзельнікам шматлікіх міжнародных выстаў і пленэраў. Заваяваў мноства міжнародных узнагарод у галіне ілюстратарскага мастацтва: прызы расійскага нацыянальнага конкурсу кніжнай ілюстрацыі «Вобраз кнігі" (2013) у намінацыі «Лепшыя ілюстрацыі да твораў мастацкай літаратуры" за ілюстрацыі да кнігі «Слова пра паход Ігараў», і ў намінацыі «Лепшыя ілюстрацыі да творах для дзяцей і юнацтва» (2012) за кнігу « Прынцэса ў падземным царстве». Татарнікаў лаўрэат прэміі «Лепшы ілюстратар года" Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" 2007 г., "Лепшае выданне года" Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" 2003.

Павел Юр'евіч узнагароджаны дыпломамі 1 ступені Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" (2000, 2001, 2002). Ён з'яўляецца уладальнікам Гран-пры выставы "Мастак і кніга" (2000). Павел Татарнікаў — унікальны беларускі мастак, які стварае на паперы казачны свет, адраджае зніклыя горада і замкі. Яго ілюстрацыі зачароўваюць празрыстай далікатнасцю, прыцягваюць погляд, але не адцягваюць ад тэксту, а надаюць яму дадатковы сэнс. Здаецца, людзі і пейзажы на гэтых карцінах сышлі са старажытных гравюр. Пад яго пэндзлем ажывалі Шэкспір і Стывенсан, Дзюма і Андэрсан, кітайскі эпас і «Слова пра паход Ігараў», беларускія казкі і легенды.

Сёння Татарнікаў супрацоўнічае з беларускімі, расійскімі, англіййскімі, італьянскімі, японскімі, тайваньскімі выдавецтвамі кніг. Работы мастака знаходзяцца ў зборах музеяў Беларусі, Германіі, Іспаніі, Японіі, а кнігі з яго ілюстрацыямі перакладзены на многія мовы свету. Павел Юр'евіч жыве і працягвае плённа працаваць у г. Мінску.

Літаратура:

1. Татарнікаў, П. Ю. War за графікаў : выстава кніжнай графікі ў Палацы мастацтваў : [гутарка з мастакамі] / Павел Татарнікаў, Раман Сустаў ; гутарыла Алеся Белявец // Мастацтва. 2019. № 3. С. 18–21.
2. Дзвінская, Э. Цудоўны свет уяўленняў мастака адкрыты для чытачоў : [аб мастаке Паўле Татарнікаве] / Эла Дзвінская // Наша слова. 2018. 8 лістапада (№ 45). С. 4.
3. Аскера, В. Гісторыя як цуд у ілюстрацыях Паўла Татарнікава / Вікторыя Аскера // Літаратура і мастацтва. 2018. 29 чэрвеня (№ 26). С. 12.
4. Хілько, Ю. І. Працяг : "Маладзік і поўня" ў выставачнай зале Kodex / [Юрый Хілько, Павел Татарнікаў] ; гутарыла Алеся Белявец // Мастацтва. 2018. № 5. С. 14–17.
5. Аскера, В. Дэталізацыя сэнсаў праз тэхнікі і светаўспрыманне розных пакаленняў айчынных графікаў : [у тым ліку Павел Татарнікаў] / Вікторыя Аскера // Літаратура і мастацтва. 2018. 13 красавіка (№ 14). С. 12.
6. Татарнікаў, П. Ю. Акварэль. Ілюстрацыя / Павел Татарнікаў ; падрыхтавала Алеся Белявец // Мастацтва. 2018. № 3. С. 6–7.
7. Татарнікаў, П. Ю. Праўда і міфы "Айчыны" / Павел Татарнікаў ; падрыхтаваў Пётра Васілеўскі // Культура. 2017. 8 ліпеня (№ 27). С. 8–9.
8. Васілеўскі, П. Фантазіі паводле ... : [Павел Татарнікаў] / Пётра Васілеўскі // Культура. 2017. 3 чэрвеня (№ 22). С. 12.
9. Васілеўскі, П. На прыгожую літарау "А" : [аб кнізе У. Арлова і П. Татарнікава "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі"] / Пётра Васілеўскі // Культура. 2017. 15 красавіка (№ 15). С. 5.
10. Гапеева, Т. 9 фактаў пра кнігу "Айчына. Маляўнічая гісторыя" : [У. Арлоў, П. Татарнікаў] / Таццяна Гапеева // Брестская газета. 2017. 14 апреля (№ 16). С. 8.
11. Хакімава, А. "Дзякуй, дзеду, за Рагнеду!" : [аб кнізе У. Арлова і П. Татарнікава "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі"] / Антаніна Хакімава // Вечерний Брест. 2017. 14 апреля (№ 30). С. 10.
12. Дзвінская, Э. Кніга Арлова — шчыт нашай Айчыны : [аб кнізе У. Арлова і П. Татарнікава "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі"] / Э. Дзвінская // Наша слова. 2017. 29 сакавіка (№ 13). С. 2.
13. Аскера, В. Больш чым ілюстрацыя : [П. Татарнікаў] / Вікторыя Аскера // Літаратура і мастацтва. 2017. 3 лютага (№ 5). С. 12.
14. Татарнікаў, П. Павел Татарнікаў: "Не павінна ўсё вырашацца на густ аднаго ці некалькіх чалавек" / Павел Татарнікаў ; цікавілася Антаніна Хакімава // Вечерний Брест. 2017. 27 января. С. 5.
15. Аляшчэня, Ю. Ілюстраваная гісторыя Беларусі : [аб кнізе У. Арлова і П. Татарнікава "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі"] / Юлія Аляшчэня // Заря. 2017. 26 студзеня. С. 14. (Дадатак : Народная трыбуна)
16. Войцік, М. Майстар дэталізацыі, ці Гісторыя буйным планам : [аб мастаке Паўле Татарнікаве] / Марыя Войцік // Літаратура і мастацтва. 2016. 22 студзеня (№ 3). С. 1, 13.
17. Татарнікаў, П. Ю. Неба, птушкі : [успаміны] / Павел Татарнікаў ; запісалі Ганна Біжык і Алена Русакевіч // Полымя. 2015. № 9. С. 161–163.
18. Мохаў, Д. М. З "Дыярышаў" Акадэміі ... / Дзмітрый Мохаў [і інш.] ; занатавала Ксенія Куніца [і інш.] // Культура. 2015. 29 жніўня (№ 35). С. 8–9.
19. Катляроў, І. Каларыт у самой сутнасці : казачнае майстэрства Паўла Татарнікава / Ізяслаў Катляроў // Культура. 2015. 28 лютага (№ 9). С. 8–9.
20. Павел Татарнікаў — лаурэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь // Вечерний Брест. 2011. 9 сентября.
21. Премия : [Павлу Татарникову присуждена Государственная премия] // Советская Белоруссия. 2011. 2 сентября. С. 2.
22. Татарнiкаў, П. Павел Татарнікаў : "Маё дзяцінства было шчаслівым" : [гутарка з мастаком] / П. Татарнікаў ; гутарыла В. Паўлючэнка // Лiтаратура і мастацтва. 2011. 2 верасня. (№ 32). С. 16.
23. Белявец, А. Павел Татарнікаў. Вобраз і яго слова А. Белявец // Мастацтва. 2010. № 10. С. 34–37.
24. Данилова, Е. Жили-были ... волшебные книжки : [о художнике Павле Татарникове] / Елена Данилова // Заря (Брест). 2010. 20 июля. С. 6.
25. Кавалёў, В. Вобразнасць цэлага свету// Літаратура і мастацтва. 2010. № 32. С. 1.
26. Татарников, П. Павел Татарников: "Не запрещайте людям разрисовывать книги" : [беседа с художником] / Павел Татарников ; беседовала А. Крючкова // Аргументы и факты. 2010. 17 марта (№ 11). С. 16.
27. Белявец, А. Кантакты, выставы, імпрэзы... : [П. Татарнікаў] // Мастацтва. 2010. № 1. С. 2–3.
28. Татарнiкаў, П. Шэкспір з беларускім абліччам, або Рамантычны рэалізм Паўла Татарнікава : [гутарка з мастаком] / П. Татарнікаў ; гутарыла М. Чэмер // Бярозка. 2009. № 7. С. 51–55.
29. Татарнiкаў, П. Павел Татарнікаў : "Суб'ектыўны мастак, ці аб'ектыўны назіральнік?.." : [гутарка з мастаком] / Павел Татарнікаў : гутарыла А.Белявец. // Мастацтва. 2009. № 6. С. 42–47.
30. Павлова, Л. Татарниковы – это знак качества : [о совместной выставке Валентины и Павла Татарниковых] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2008. № 48. 27 ноября. С. 10.
31. Бунеева, Л. "Золотое яблоко" на семейном древе : [П. Татарников] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2008. 26 ноября. С. 16.
32. Мальгіна, М. Бела-шэра-залатое : [П. Татарников] / М. Мальгіна // Культура: штотыднёвая грамадска-асветніцкая газета. 2008. №14. С. 7.
33. Кiрыковiч, А. Маляваныя казкі : [выстава ілюстрацый мастака Паўла Татарнікава "Казка пра п'есу і оперу"] / А. Кiрыковiч // Лiтаратура і мастацтва. 2007. 21 верасня. С. 11.
34. Мастак Павел Татарнікаў, лепшы кніжны ілюстратар 2006 года па выніках Рэспубліканскага конкурсу "Мастацтва кнігі" // Настаўніцкая газета. 2007. 4 верасня.
35. Татарников, П. Сказки венского кресла : [беседа с художником] / Павел Татарников ; [беседовала] Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2007. 30 марта (№ 26). С. 6.
36. Бадак, А. Знаёмцеся: Павел Татарнікаў: "Гісторыя для мяне--гэта не навука, а мастацтва" : інтэрвью з мастаком / А. Бадак // Маладосць. 2005. № 10. С. 128–130.
37. Прэстыжны дыплом з Браціславы : [П.Татарнікаў] // Культура. 2005. 1–7 кастрніка. С. 6.
38. Татарнiкаў, П. Персанальны піетэт да кнігі / П. Татарнiкаў // Культура. 2005. 3–9 верасня. С. 19.
39. Карловіч, Я. Заснежаны краявід радзімы : [М. Селяшчук, Л. Алімаў, П. Татарнікаў] / Я. Карловіч // Мастацтва. 2005. № 3. С. 34–38.
40. Татарников, П. Павел Татарников» «В подчинении у книг»: [беседа с художником] / Павел Татарников ; [беседовали] Наталья Свинтилова, Татьяна Корнелюк // Вечерний Брест. 2004. 2 июня.
41. Кряквин, А. Добрыми и яркими делает книги брестский художник / Алексей Кряквин // Брестский курьер. 2004. № 22. С. 8.
42. Хокимова, А. Весной распахивают окна / Антонина Хокимова // Вечерний Брест.
43. 2002. 6 марта.
44. Гришкевич, С. Картины пишут отец и сын : [Юрий и Павел Татарниковы] / С. Гришкевич // Заря. 2001. 4 сентября.
45. Чеб, Е. Кирпичи и башни Татарниковых / Е. Чеб // Брестский курьер. 2001. № 34. С. 3.