Татарникова-Панок Валентина Александровна

Mастак

Валянціна Аляксандраўна нарадзілася 25 лістапада 1944 г. у вёсцы Грыбаўцы Ваўкавыскага раёна на Гродзіншчыне. Пасля школы яна паступіла на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння, у 1969 г. Валянціна разам з мужам, аднакурснікам Юрыем Татарнікавым і дачкой Святланай прыехала ў Брэст.

Першая рэспубліканская выстава мастачкі адбылася ў 1972 г. З 1975 г. Валянціна Аляксандраўна удзельніца розных мастацкіх выстаў. Індывідуальныя выставы Татарнікавай-Панок праходзілі ў 1975, 1998, 2007 гг. у Брэсце.  Мастачка  ўдзельнічала ў выставах, якія праходзілі у Мінску, Вільне, Варшаве, Познані, Кракаве.

З 1997 г. Валянціна Татарнікава-Панок член Беларускага саюза мастакоў.

Валянціна Аляксандраўна працуе ў розных тэхніках, у жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта, станкавай графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У  Валянціны Аляксандраўны вельмі таленавітая сям’я. Муж  Юрый Татарнікаў, вядомы мастак, працаваў пераважна ў станкавым жывапісе і акварэлі,  памер у 2005 г. Дзеці і ўнукі пайшлі па іх стапам.

Сын Павел мастак-ілюстратар, працуе у жанры графікі, добра вядомы не толькі у нас у Беларусі, але і ў краінах Еўропы. Мае шмат прэстыжных узнагарод. Жыве у Мінску.

Дачка Святлана скончыла Акадэмію мастацтваў, засталася жыць у Мінску, займаецца кніжнай графікай, рэкламай. Яе сын Мікіта таксама скончыў Акадэмію мастацтваў.

Валянціна Аляксандраўна жыве ў Брэсце. Яе працы захоўваюцца у розных музеях горада. Сярод найбольш вядомых можна вызначыць: “Аліцыя”, “Архітэктар Лявон”, “Уладзіслаў Куфко”, “Партрэт Л. П. Крапіўнай” і інш.

Літаратура:

1. Татарнікава-Панок Валянціна Аляксандраўна : [«Уладзіслаў Куфко»] // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог / склад. П. А. Рабаў. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2019. С. 84–85.

2. Валянціна Татарнікава : [«Партрэт Аліцыі»] // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст, 2010. С. 124–125.

3. Валентина Татарникова-Панок : [«Светлана, портрет дочери»] // Художники Брестчины : альбом-каталог / авт.-сост. М. Коньков. Минск : А. Климов, 2002. С. 120–121.

4. Валентина Татарникова-Панок // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 650.

5. Паўлючэнка, В. Павел Татарнікаў: «Маё дзяцінства было шчаслівым» / В. Паўлючэнка // ЛіМ. 2011. 2 верасня (№ 35). С. 16.

6. Гармель, Е. Дыхание времени : [об открытии выставки картин Ю. И. Татарникова (1941–2005) в Художественном музее] / Елена Гармель // Заря. 2011. 13 августа. С. 9.

7. Павлова, Л. «Я живой» – так назвал свою последнюю картину Юрий Татарников : [о семье художников Татарниковых] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. 11 августа (№ 32). С. 7.

8. Подолинская, Д. Дыхание памяти : [об открытии выставки картин Ю. И. Татарникова (1941–2005) в Художественном музее] / Дарья Подолинская // Вечерний Брест. 2011. 12 августа. С. 7.

9. Павлова, Л. Январь богат на цветущие юбилеи : [о художниках А. Алонцеве, В. Татарниковой и М. Князевой] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. 27 января (№ 4). С. 32.

10. Дзічэнская, А. Не толькі партрэты, або Татарнікавы – гэта… : [аб выставе твораў Валянціны Татарнікавай і Паўла Татарнікава ў Брэсце] / Алена Дзічэнская // Культура. 2009. № 12. С. 7.

11. Павлова, Л. Татарниковы – это знак качества! : в выставочном зале Бреста прошло открытие совместной выставки работ матери Валентины Александровны и сына Павла Татарниковых / Любовь Павлова ; фото Юрия Макарчука // Брестский курьер. 2008. 27 ноября (№ 48). С. 10.

12. Бунеева, Л. «Золотое яблоко» на семейном древе : [oб открытии выставки графики Валентины и Павла Татарниковых в выставочном зале] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2008. 26 ноября. С. 16.

13. Гришкевич, С. Картины пишут отец и сын : [о выставке Юрия и Павла Татарниковых] / Сергей Гришкевич // Заря. 2001. 4 сентября.