Размаўляем па-беларуску разам з Таццянай Дземiдовiч

Таццяна Дземідовіч, сучасная дзіцячая пiсьменнiца, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, сустрэлася з вучнямі cярэдняй школы N13.

Маленькiя чытачы ўжо пазнаёмiлiся з творчасцю пiсьменнiцы праз выданне "МармеЛадное лето". Яны з цiкавасцю слухалi выступленне Таццяны Анатольеўны, якая прэзентавала свае кнігі "Эх, Ромашкин!" i "CНежным годом!" Кожны твор напоўнены цяплом, гумарам і вясёлымі момантамі, як і творчыя сустрэчы з юнымі чытачамі.
Гэтым разам з дзіцячым аўтарам дзеці адправiлiся ў гісторыю беларускай кнігі, пазнаёміліся з вядомым першадрукаром, успомнiлi дзіцячыя пацешкі, добрыя вершы сучасных беларускiх паэтаў і, вядома, пагарталi новыя кнігі Таццяны Анатольеўны. Хлопцы і дзяўчаты з азартам гулялі ў гульнi на беларускай мове, якiя прапанавалa пiсьменнiца.

Бачучы такое захапленне лiтаратурай, Таццяна Анатольеўна не ўтрымалася i падарыла зацікаўленым чытачам сваё новае выданне.
А маленькія аматары чытання паабяцалі сустрэцца зноў, калі дачытаюць новыя прыгоды Лены Коцiкавай i яе сяброў.